![]() |
![]() |
Гэтым разам пастанову старэйшага следчага Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўніка юстыцыі Аляксандра Лескаўца аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава адмяніў намеснік пракурора горада Магілёва. Болей »
“Сёння час інтэрнэту, хуткага распаўсюду інфармацыі, і міністэрству неабходна зрабіць усё, каб гарантаваць інфармацыйную бяспеку,” – Васіль Жарко, першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь падчас прадстаўлення новага міністра інфармацыі. “Мы асуджаем гэтую новую хвалю судовых працэсаў, якая мае адзіную мэту – запалохаць журналістаў і прымусіць іх падпарадкоўвацца ціску ўлады. Мы заклікаем беларускі ўрад спыніць сістэматычны су... Болей »
Не адбылося ніякіх зменаў у сістэме нарматыўнага рэгулявання, заснаванай на ліцэнзаванні і рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі прызначанымі дзяржавай органамі і самім урадам… Шматлікія журналісты працуюць без акрэдытацыі, паколькі сістэма накіраваная на тое, каб забараняць і крыміналізаваць любую журналісцкую дзейнасць шляхам пазбаўлення акрэдытацыі. Болей »
Пасля пэўнага зніжэння ціску на журналістаў і сродкі масавай інфармацыі ў 2016 г. – узімку 2017 г. з захаваннем жорсткага дзяржаўнага кантролю за распаўсюдам інфармацыі становішча ў галіне СМІ ў Беларусі ў сакавіку – красавіку 2017 г. зноў пагоршылася. Гэта звязана з імкненнем уладаў абмежаваць асвятленне журналістамі масавых акцыяў пратэсту ў краіне. Гэтак, на працягу сакавіка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала 123 выпад... Болей »
Асноўным фактарам, які ўплываў на сітуацыю са СМІ ў Беларусі ў 2016 г., сталі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яны адбыліся ў верасні 2016 г. на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі і складанага замежнапалітычнага становішча. Беларускія ўлады імкнуліся атрымаць станоўчую ацэнку выбараў з боку міжнародных структур, і з набліжэннем выбарчай кампаніі і ў яе ходзе непасрэдныя рэпрэсіі ў дачыненні журнал... Болей »
Найбольшы розгалас напрыканцы 2016 г. выклікалі вынясенне абвінаваўчага прысуду блогеру Эдуарду Пальчысу і ўзбуджэнне крымінальных справаў у адносінах да трох беларускіх аўтараў расійскае інфармацыйнае агенцыі “Рэгнум” за распальванне нацыянальнае і іншае сацыяльнае варожасці. Памянёныя справы з’яўляюцца люстэркавым адбіткам адна адной. Болей »
У перыяд выбарчае кампаніі ціск на беларускія СМІ і журналістаў некалькі зменшыўся. Так, не было зафіксавана новых выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, што з’яўляецца адной з найбольш сур’ёзных праблемаў беларускай незалежнай журналістыкі апошняга часу, масавых перашкодаў працы журналістаў падчас выбараў, іншых формаў непрыхаванага ціску на недзяржаўныя медыі. Болей »
Паводле звестак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2016 г. у краіне зарэгістраваныя 1592 перыядычныя друкаваныя выданні, з якіх толькі 437 з'яўляюцца дзяржаўнымі. На падставе гэтай статыстыкі прадстаўнікі беларускіх уладаў заяўляюць пра перавагу ў краіне недзяржаўнай прэсы. Аднак паводле даных ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” большасць з прыватных газетаў і часопісаў з'яўляюцца выключна камерцыйнымі праектамі ... Болей »
Пачатак 2016 года характарызаваўся ўзнаўленнем адміністрацыйнага пераследу беларускіх журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, які прыпыніўся пасля жнівеньскага публічнага абяцання прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі разабрацца з сітуацыяй. За студзень – сакавік 2016 г. двое гомельскіх журналістаў 7 разоў былі пакаранцыя буйнымі штрафамі, а ў красавіку – яшчэ тройчы. Болей »
Асноўным чыннікам, які ўплываў на становішча са СМІ ў Беларусі ў 2015 г., былі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яны адбыліся ў кастрычніку 2015 г. Напярэдадні выбараў заканадаўства пра СМІ і практыка яго застасавання сталіся больш жорсткімі. Магчыма, на гэта паўплывала і імкненне ўладаў узмацніць кантроль над асвятленнем сродкамі масавай інфармацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне, якая пачала пагаршацца. Болей »