![]() |
![]() |
Падчас Першай сусветнай вайны ў Баранавічах выдавалася нямецкая газета, якая пісала і пра Слонімшчыну. На працягу 1916 года яна называлася “Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Нямецкая ваенная газета ў Баранавічах”), а з пачатку 1917-га — “Kriegszeitung von Baranowitschi” У сакавіку 2016 года ў Слоніме закрылі апошні савецкі кінатэатр — “Мір”. Ён урачыста быў адкрыты на кастрычніцкія святы 1959 года. Пасля Другой сусветнай вайны... Болей »
Дагэтуль працягваюцца спрэчкі: дзе ж быў старажытны слонімскі замак? Раскопкі на Замчышчы каля цяперашняй Опернай вуліцы паказалі, што паселішча там існавала ўжо ў XI стагоддзі. Тым не менш, археолаг і краязнаўца Васіль Супрун лічыў, што на левабярэжжы Шчары было толькі ўмацаванае гарадзішча, а першы слонімскі замак узнік на правабярэжжы — на месцы такога ж гарадзішча, якое знаходзілася ў больш зручным месцы (такой версіі трымаўся і арх... Болей »
Гэтая юбілейная дата з’явілася нечакана. Доўгі час даследчыкі спрабавалі вызначыць, якая ж газета на Слонімшчыне была першай? Не выключалася, што гэта — яўрэйскія ці польскія выданні, альбо савецкая “вусная газета” (адзіная ў гісторыі нашага горада). І раптам даведваемся, што не, першай была газета на нямецкай мове. І яна — гумарыстычная! Першы нумар “Der Schara — Lurch” (“Шчараўская Жаба”) выйшаў дзесьці ў пачатку вясны 1916 года. Шкад... Болей »
Вось і дачакаліся мы гэтай падзеі. Слонімшчына, нарэшце, мае сваё краязнаўчае выданне! Сціплае, яшчэ ў нечым недасканалае, але зробленае з шчырай любоўю да нашай слонімскай зямлі, да яе гісторыі. Яно з’явілася, дзякуючы намаганням некалькіх краязнаўцаў. Хтосьці з нас жыве ў Слоніме, кагосьці лёс закінуў у іншыя гарады Беларусі, але сувязь з родным горадам з-за гэтага не губляецца. Болей »
У новую кнігу пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя гісторыі Слонімшчыны, яе людзям і падзеям. Артыкулы былі напісаны аўтарам у апошнія два гады. Болей »
Зборнік склалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя старажытнаму гораду Слоніму і яго ваколіцам, а таксама знакамітым людзям слонімскай зямлі. Болей »
Працуючы над будучым энцыклапедычным даведнікам “Літаратурныя мясціны Беларусі”, я пераканаўся, што “салаўіныя”, паэтычныя гнёзды “кучкуюцца” пераважна па суседству. У адных рэгіёнах іх болей, у іншых — меней. Але абсалютна пустынных, ненаселеных пісьменнікамі мясцін не бывае. Зямля, нараджаючы сваіх песняроў, імкнецца да раўнамернага іх размяшчэння. І ўжо іншая справа, ёсць ці не побач з паэтамі, празаікамі, драматургамі, літаратуразна... Болей »
Аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіцамі. Фотаздымкі і малюнкі дазваляюць праўдзіва паказаць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму назад. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У слоўніку змешчана каля трох тысяч фразеалагічных адзінак, сабраных у гаворках розных мясцін рэспублікі, вызначана ўжыванне, значэнне і стылістычная роля іх у жывой звязнай мове. Слоўнік прызначаецца навуковым работнікам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам, журналістам, настаўнікам сярэдніх школ, прапагандыстам і шырокаму колу чытачоў. Болей »
У слоўнік уключана лексіка беларускіх народных гаворак, запісаная ў паўночна-заходняй частцы Беларусі і часткова за яе межамі, на тэрыторыі Літвы, Латвіі і ПНР, дзе да цяперашняга часу захаваліся астраўныя беларускія гаворкі. Па свайму характеру слоўнік з'яўляецца тлумачальна-перакладным. Значэнні слоў у ім ілюструюцца прыкладамі з жывой народнай мовы. Чацьвёрты том змяшчае звыш васьмі тысяч слоў на літары П-С.<br /><br /><br /> ... Болей »