![]() |
![]() |
У вашых руках новы «ПіМ». Мы імкнуліся «пасяліць» на яго старонках як мага больш розных птушак і расказаць пра іх самае важнае, актуальнае і цікавае. А таксама распавесці пра людзей, якія іх ратуюць і ахоўваюць, фатаграфуюць і назіраюць, вывучаюць і проста любуюцца імі. Болей »
Птушкі не перастаюць здзіўляць нас. У гэтым годзе ўпершыню на тэрыторыі нашай краіны, на заліўных прыпяцкіх лугах, загнездзілася шыладзюбка, і двое птушанятаў нават атрымалі беларускія кольцы. Баталёны паставілі своеасаблівы рэкорд: каля 120 тысяч гэтых кулікоў сабралася падчас вясновай міграцыі ў красавіцкі дзень на Тураўскім балонні. Арнітолагі знайшлі і аддалі пад ахову новыя гнёзды вялікага арляца на поўдні краіны. Нарэшце, чарговы ... Болей »
Крок за крокам падымаемся па старых і стромых прыступках касцёла пад самы дах. У пэўны момант, пераходзячы праз адкрыты адрэзак шляху з аднаго ўзроўня на другі, перад вачыма адкрываецца панарама Гродна. Яшчэ паўсюль ляжыць снег і далягляд пранізаны марознай свежасцю, але ўжо адчуваеш подых вясны. І сярод яго гучны крык сокалаў-пустэльг. Дык вось што яны бачаць з такой вышыні і як ўспрымаюць нас! Што ж, паспрабуем і мы зірнуць на іх з ін... Болей »
Хочаце патрапіць у Савет АПБ? Запрашаем на чатыры вакантныя месцы ў Цэнтральны Савет і на 1 месца ў рэвізійную камісію! Выбары пройдуць на З'ездзе АПБ 28 студзеня. Што трэба зрабіць? Падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (узрост – ад 16 гадоў і болей, і якія аплацілі сяброўскі ўзнос у АПБ у 2016 ці 2017 годзе). Разам з подпісам кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку. Балатавацца ў Цэ... Болей »
Так здарылася, што гэты юбілейны, прысвечаны 20-годдзю са дня «нараджэння» (адкрыцця) беларускай вяртлявай чаротаўкі, нумар выявіўся не проста юбілейным, а юбілейным ТРОЙЧЫ! Разам з чаротаўкай святкуюць свае «круглыя даты» яшчэ і два чалавекі, чые лёсы сталіся вельмі цесна пераплеценымі з лёсам гэтай маленькай птушачкі – «хросны бацька» чаротаўкі арнітолаг Аляксандр Казулін, 60 год, і першы дырэктар АПБ, арганізацыі, якая ўзнікла на хва... Болей »
Вы трымаеце ў руках спецыяльны нумар часопіса АПБ, прысвечаны праекту “Аб'ядноўваемся вакол прыроды”, фінансаванага Еўрапейскім саюзам. Як вы разумееце, дзейнасць грамадскай прыродаахоўнай арганізацыі немагчымая без дапамогі мясцовага насельніцтва. З верасня 2014 года мы надавалі шмат увагі ўсходнім рэгіёнам Беларусі, і хацелі б падзяліцца некаторымі вынікамі нашай працы. Болей »
Што адбываецца за акном? Надвор’е, скажам шчыра, далёка не бёрдуочарскае. Таму прапануем вам перачакаць халады дома, у цёплых шкарпэтках і пад утульнай коўдрай. А галоўнае – разам з новымі нумарамі часопіса «Птушкі і мы» і інфармацыйнага бюлетэня АПБ! Нарэшце яны выйшлі! Чаму Альманскія балоты доўгі час былі пазначаны грыфам «сакрэтна»? Як дзікія жывёлы Белавежскай пушчы сталі фотамадэлямі на ўсю краіну? Хто можа лятаць на высаце 12 км... Болей »
Вы трымаеце ў руках дваццаць чацвёрты нумар часопіса «Птушкі і мы». Як можна здагадацца, наступны, які мусіць выйсці ў канцы года, будзе дваццаць пяты, а гэта значыць, юбілейны! Рэдакцыя вельмі спадзяецца, што пры яго падрыхтоўцы нам дапамогуць і нашы чытачы. Мы ўвесь час працуем над тым, каб наш часопіс, – дарэчы, адзінае ў краіне выданне, прысвечанае птушкам, – станавіўся больш грунтоўным і цікавым. Каб паспрыяць нам у гэтым, адкажыце... Болей »
Гісторыя жывой прыроды на тэрыторыі Беларусі налічвае сотні мільёнаў гадоў. I толькі сто тысяч гадоў таму тут з'явіліся першыя людзі. Доўгія тысячагоддзі прырода была калыскай для чалавека. Ён адначасова любіў і баяўся яе, паважаў яе таямніцы, дзівіўся сіле, багаццю і хараству прыроднай прыгажосці. Болей »
На старонках чарговага нумара часопіса "Птушкі і мы" надрукаваны матэрыялы людзей самых розных прафесій: навукоўцаў і мастака, палітыка і пісьменніка... Усіх іх аб'яднала любоў да птушак, клопат пра заўтрашні дзень беларускай прыроды. Якім ен будзе гэты дзень: з дзівоснымі некранутымі куточкамі Жывой Прыроды ці назаўседы закаваны ў шэры асфальт і бетон? Болей »