![]() |
![]() |
Паважаныя чытачы! Гэткім сказам роўна адзінаццаць гадоў таму пачынаўся самы першы на першай паласе ў першым нумары «Руні» артыкул сьветлай памяці Лявона Луцкевіча «Дзень Волі». Мы радыя вітаць Вас зноўку на старонках адроджанай газэты «Рунь», тым больш падчас нашага найвялікшага нацыянальнага сьвята – Дня Волі. Сакавік 2008 году надзвычай сымбалічны. Найперш сваёй яднальнасьцю. Дзевяностагодзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі здолела з... Болей »
Толькі што прагучэлі ўрачыстыя фанфары, аб'явіўшыя свету, што беларускі народ святкуе слаўны юбілей — 40-годдзе сваёй дзяржаўнасці, як рэха гэтых хвалюючых гукаў адбілася ад магутных вяршынь Белавежы і трапяткім подыхам пакацілася па нашай ніве. І маем „Рунь”. Як скромны падарунак вялікаму святу прыносяць свае вершы члены беларускага літаратурнага аб'яднання. Гэта першая кніжка нашых паэтаў, і аддаем яе чытачам з вялікім хваляваннем. Ал... Болей »
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці этнографа, фалькларыста, краязнаўца і археолага Я.П.Тышкевіча (1814-1873), ураджэнца Лагойска. Ім створаны Віленскі музей старажытнасцей – багаты збор матэрыяльнай культуры беларусаў. Драматычны лёс і гэтага музея, які быў ліквідаваны пасля паўстання 1863 г., і яго заснавальніка, стаціўшага магчымасць займацца любімай справай. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Гэтая кніжка-даведнік складаецца з артыкулаў пра людзей, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Пружаншчынай, хто ўносіў і ўносіць свой пасільны ўклад у згульную справу беларускага нацыянальнага адраджэння. Даведнік адрасуецца краязнаўцам, настаўнікам, работнікам бібліятэк і музеяў,студэнтам, усім тым, хто цікавіцца Пружаншчынай. Болей »
Гэта кніжка пра людзей, чый жыццёвы лёс у той ці іншай меры звязаны з Пружаншчынай, хто ўносіў ці ўносіць свой пасільны ўклад у агульную справу беларускага нацыянальнага адраджэння. Кніжка адрасуецца краязнаўцам, студэнтам, настаўнікам і вучням школ, работнікам і чытачам бібліятэк, усім тым, хто цікавіцца мінулым і сённяшнім днём грамадска-культурнага жыцця Пружаншчыны. Болей »
Падзеі адбываюцца ў нашы часы на ўзбярэжжы Камсамольскага возера горада Мінска, а таксама ў яго акваторыі і на яго дне. Болей »
У кнізе паказаны міжнародны характар дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на Беларусі ў перыяд знаходжання яе пад уладай Расійскай імперыі, у складзе СССР і ва ўмовах нацыянальнай незалежнасці, раскрываецца негатыўнае ўздзеянне такой палітыкі на захаванне этнакультурнай самабытнасці беларускага народа. Рэкамендуецца ўсім, каго цікавяць прычыны дэнацыяналізацыі духоўнага жыцця карэннага насельніцтва Беларусі ў мінулым і на сучасным этапе. Болей »
Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму. Болей »
Слоўнік уключае ў сябе больш за тры тысячы медыцынскіх тэрмінаў і дае іх тлумачэнне. Дадзены дапаможнік прызначаны для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псіхалагічнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў, але можа быць выкарыстаны выкладчыкамі і студэнтамі іншых спецыяльнасцей вышэйшых і сярэдніх спецыяльных медыцынскіх навучальных устаноў, медыцынскім персаналам устаноў аховы здароўя, усімі, хто цікавіцца беларускай прафесійна... Болей »
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі, тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі. Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, навукоўцаў і інжынераў. Болей »