![]() |
![]() |
‘C’est la Bérézina’ кажуць французы пра нейкае няшчасце або катастрофу. Выраз замацаваўся пасля паразы напалеонаўскай арміі на рацэ Бярэзіна ў 1812 годзе. Для Інгрыд Пансі ды Афэлі Гіюўэ-Лямі, якія прыехалі ў Беларусь з Францыі, прайсціся па напалеонаўскіх мясцінах і паплаваць у той самай Бярэзіне – абавязковы пункт праграмы для кожнага француза. Што яшчэ паспелі зрабіць госці ў Беларусі? Францужанкі вучыліся і працавалі ў Менску больш ... Болей »
Гіві Кбілашвілі цягам трох гадоў жыве ў Менску. Ён – саліст грузінскага балету «Lelo». Каб папоўніць рэпертуар беларускім танцам, Гіві едзе на фэст «Пятровіца» ў Любанскі раён. Герой праграмы – прафесіянал, але ці зможа ён пераняць беларускую манеру танцу? Паводле Сяргея Выскваркі, даследніка і папулярызатара беларускай народнай танцавальнай культуры, рухі ў танцы – не самае складанае. Важнейшае – унутранае адчуванне і манера выканання... Болей »
Першы год у Беларусі адкрылі турыстам зону адчужэння пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аргентынскі падарожнік Сант’яга Лютэра, фатограф і блогер-пачатковец, які аб’ездзіў усю Еўропу, ужо быў на ўкраінскім баку чарнобыльскай зоны. Яму не цярпіцца параўнаць яе з тым, што ў Беларусі. Шлях аргентынца ляжыць праз Бабруйск. У пошуках статуі сімвала места ён блукае па горадзе і спрабуе паразумецца з мінакамі па-англійску. Лацінаамерыканскага ... Болей »
Элі Мубэнга прыехаў у Наваполацк з афрыканскай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, каб вывучаць расейскую мову. Хлопец размаўляе на сямі мовах свету, захапляецца беларускімі кветкамі ды прыгожа спявае. Ад сяброў хлопец даведаўся пра беларускую лазню і захапіўся ідэяй яе наведаць. Але трапіць у гарадскую лазню не ўдалося. Даведаўшыся, што ў Элі неўзабаве дзень народзінаў, здымачная група праграмы «Welcome ў Беларусь» вырашыла зрабіць яму пад... Болей »
Ягор Рыбакоў – актор кіно і тэатру з Масквы. Ён упершыню ў Беларусі і мае на мэце не толькі наведаць выдатныя мясціны нашага краю, але і трапіць у беларускае кіно. Сваю вандроўку ён пачынае з Музею гісторыі беларускага кіно. Ягор гэтак натхняецца стужкамі, пра якія тут распавядае экскурсавод Вольга Тарасевіч, што намерваецца абавязкова перагледзець іх, калі вернецца ў Маскву. Наступны пункт плану – майстар-клас, які Ягор разам са сваім ... Болей »
Італьянец Рабэрта марыў адчуць атмасферу беларускага жыцця ў правінцыі, а таксама апынуцца на вясковай дыскатэцы. Дзеля гэтага каманда праграмы «Welcome ў Беларусь» выпраўляецца разам з ім у палескую вёску Заверша, што пад Драгічынам, зрабіўшы прыпынак у самім горадзе. Райцэнтр уражвае Рабэрта, ён параўноўвае яго са швейцарскім мястэчкам. А ад самой вёскі італьянскі госць прыходзіць у захапленне: «Я шчаслівы. Мне падабаецца тутэйшая атм... Болей »
Вегетарыянка Анна Штайнман з Нямеччыны прыехала ў Беларусь у гастранамічны тур і не стрымалася, каб не з’есці пальцам пханай каўбасы. А ўсё таму, што дзяўчына ўпэўненая: каб зразумець культуру краіны, трэба пакаштаваць ежу, якую ў ёй гатуюць. Чым яшчэ беларускія кухары здзіўлялі нямецкую турыстку, глядзіце ў чарговым выданні «Welcome ў Беларусь». Кулінарныя прыгоды пачаліся ў Менску, дзе Анна разам з эксперткай у вегетарыянскіх стравах ... Болей »
«Дзяцінства ў мяне скончылася, калі я зламала хрыбетнік. Я зляцела з каня на бетонную пліту», – распавядае Юлія Троксне з Рыгі, гераіня праграмы «Welcome ў Беларусь». Аднак, нягледзячы на цяжкую траўму, яна адкрыла свой конны клуб. Каб засвоіць новыя элементы коннай язды, Юлія адпраўляецца ў Беларусь, не ўяўляючы, якія выпрабаванні напаткаюць яе падчас майстар-класу. Госцю з Рыгі пагадзіўся навучаць Павел Калінкаў, уладальнік сядзібы «З... Болей »
Італьянец Паўлё Маджора шмат гадоў захапляецца скалалажаннем. У Беларусі ён ужо трэці раз і гэтым разам паставіў сабе дакладную мэту. «Сакрэтны матыў гэтага падарожжа ў тым, што я хачу даследаваць беларускія горы, бо я жыву ў гарах, і яны мне вельмі падабаюцца», – кажа Паўлё. Зразумела, што італьянец адразу замахнуўся на самыя высокія месцы ў Беларусі – на Дзяржынскую і Лысую горы. Даследаванне гэтых мясцінаў не стала для альпініста вял... Болей »
Сімвалічна новы сезон праграмы «Welcome ў Беларусь» адкрывае выданне з удзелам Боба Экгарта, прафесара з штату Агаё (ЗША). Гэта ён здымаўся ў нашай першай праграме летась. Ён абяцаў беларусам вярнуцца і стрымаў сваё слова. Боб ужо трэці раз наведвае Беларусь і гэтым разам мае канкрэтную задачу. «Я заўсёды хацеў навучыцца граць на валынцы, як адзін мой зямляк. Ён заўсёды грае на роварным шляху, і шторазу, калі яго мінаў, я казаў пра гэта... Болей »