![]() |
![]() |
Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла гэтага смуроду, бо яе нос не ўспрымаў такіх невыкшталцоных пахаў. Яна нават калі хадзіла на начны гаршчок, таксама не адчувала нія... Болей »
Пад канапай натужліва стракоча будзільнік. Змагаючыся з рэшткамі сну, намацваю бразготку млявымі пальцамі, цісну на гузік. Бацька на мінулым тыдні хварэў, пачуў тое стракаценне і быў незадаволены. Сказаў: пасля ўзыходу сонца ўсе нармальныя людзі павінны прачынацца без будзільніка. Але што зробіш, калі люблю паспаць раніцою. Сёння 20 сакавіка 1972 года. Сонца ўзыходзіць у 7 гадзін 14 хвілін (вычытаў учора ў адрыўным календары). Такім чын... Болей »
Прынцэса сядзела на стальцы і боўтала нагамі. Канечне, калі б у зале былі якія-небудзь замежныя пасланцы, яна б не паводзіла сябе так бяздумна — усё ж такі яна Сапраўдная Прынцэса і ведае правілы этыкету! Але цяпер у зале не было нікога чужога. Зусім нікога. Ну-удна… Толькі канцлер стаяў абоч стальца і з неўхвалой сачыў за рухам прынцэсінай нагі. Вось! Вось яно! Здарылася тое, чаго канцлер так баяўся: крышталёвы пантофлік саскочыў з пры... Болей »
“Што ёсьць мысьленьнем”, “што азначае “верыць”, “што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся”, “ці можна знайсьці ўнутры нас пляцоўку, зь якой яна не выглядала б такой жахлівай”, “што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча” — галоўныя пытаньні кнігі. Зьмест яе складаюць таксама пераклады клясычнага твору “Тао Тэ Чінг” вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будыйскай Кхагавісана суты. Болей »
Том уяўляе найбольш поўны збор беларускай народнай прыпеўкі. Уключаны лепшыя ўзоры гэтага самабытнага жанру, выбраныя з друкаваных крыніц і архіўных фондаў і раэмеркаваныя па тэматычным прынцыпе. Разлічаны на філолагаў, музыказнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца народнай творчасцю, беларускай культурай. Болей »
Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая ліхаманка”. Ваду, маўляў, для вымывання бурштыну качаюць з рэк. Падводнік не верыў чуткам. “Прыпяць перад перасячэннем мяжы праходзіць пр... Болей »
Прыручыць якую-колечы пару года проста немагчыма. Прырода кіруецца сваімі правамі і жыве паводле сваіх законаў. Чалавек – толькі часцінка тае прыроды, без якой не зможа пражыць ні дня (прырода без чалавека дасканала дасць сабе рады). Прыручэнне вясны – гэта не спроба падпарадкаваць прыроду чалавеку, гэта спроба зразумець, адшукаць сябе ў гэтым віры буйнаквецця, у адраджаючымся свеце. Гэта прыручэнне самога сябе ў час, калі прырода абудж... Болей »
“Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі. Больш за тое, ёсьць унікальная магчымасьць — пачуць вершы ў вык... Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Сяргей Законнікаў нарадзіўся пасля вайны. Але легендарная партызанская Ушаччына наклала глыбокі адбітак на яго творчасць. Прадаўжальнік традыцый Петруся Броўкі і Еўдакіі Лось Сяргей Законнікаў — тонкі лірык і палкі барацьбіт за нашы высокія ідэалы, за новага чалавека. У кнізе — усё лепшае, створанае аўтарам. Болей »
Беларускамоўная паэтка з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс чытае "Прысвячэнне беларускаму народу". Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала пісаць паэзію ў 2014 г. (паэтка таксама мае творы на ангельскай, французскай ды ўкраінскай мовах).<br /><br /><center><iframe width="560" ... Болей »