![]() |
![]() |
Праблема выбару і выбары. Здрабнела, канечне, сённяшняя ўлада ў параўнанні са сваімі папярэднікамі, не кажучы ўжо пра асновазаснавальнікаў. Тыя Гегеля пачытвалі, Кантам не грэбавалі, за перапіскай Энгельса з Каўцкім сачылі. Да таго ж залатое цяля папсавала нястойкія да абывацельскіх дабротаў душы сучаснай наменклатуры. Раней, за Саветамі, усе вялікія справы і здзяйсненні прымяркоўваліся да знамянальных датаў, а зараз, напрыклад, усе пер... Болей »
Палітычная паталогія. 25 красавіка жыхары Віцебскага раёну, як і бальшыня тутэйшага жыхарства пойдзе на выбарчыя ўчасткі, каб абраць дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбары, як і задумана, пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове, што само па сабе інакш як палітычнай паталогіяй не назавеш. Такога выбарчага маразму ў Еўропе ўжо і не пабачыш. Так, што з гэткае нагоды можна было б з цывілізаванага свету вазіць за грошы цікаўных паглядзець на народ... Болей »
Пенсіянеры таксама людзі. Нават Чарнобыль не здолеў абудзіць тутэйшае насельніцтва да свядомага беларускага нацыянальнага жыцця. Пасля гэткага дзейснага каталізатара спадзявацца на якія-небузь іншыя эфектыўныя сродкі амаль ужо і не выпадае. Постсавецкае грамадства абрала для сябе шлях у мінулае, хаця нейкія спадзевы, канечне, усё адно застаюцца, але з кожным годам мізарнеюць. Тое, што паўнавартаснае вольнае жыццё не з’яўляецца для баль... Болей »
З пачаткам святкавання 600-годдзя грунвальдскай бітвы. Падзея ўскалыхнула не толькі віцебскія ўлады ды інтэрнэт, але і тых, у чыёй душы яшчэ жывыя хоць нейкія нацыянальныя пачуцці. Улада атрымала такую гучную поўху, што ейнае рэха, здаецца мне, хоць на нейкі час вярнула яе ў тую рэальнасць, ад якой яна так шпарка бегла апошнія 15 гадоў. Ёй ужо падавалася, што той “нечуваны ў свеце” клопат пра свой народ дае пажыццёвае права знаходзіц... Болей »
Адзін варты тысячаў. Апоўдні 7 студзеня ў Дзень Божага нараджэння на вершаліне галоўнай гарадской ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў бел-чырвона-белы нацыянальны беларускі сцяг. Калі верыць у сімвалізм падзеяў і калі наогул верыць, можна сказаць, што з’яўленне самага святога ў сьвеце сцяга ў горадзе Святога Язафата Кунцэвіча—як само прышэсце Хрыста. Дзякуем Сяргею Каваленку за гэты сімвалізм. Паводле мінакоў і т... Болей »
Відовішчаў і хлеба. На плошчы Перамогі, якую старшыня аблвыканкаму Аляксандар Касінец абвясьціў «новым цэнтрам гораду», па распараджэньні ўладаў зьбіраюцца ладзіць экстрэмальныя забавы: атракцыёны чэскага «Лунапарку». З пачаткам перадклядных маразоў, на плошчы Перамогі пачалі мантаж дзіцячых атракцыёнаў. Каруселі для дарослых і малых выгружаюць з машын і мацуюць, не шкадуючы нядаўна толькі пакладзенай пліткі. Кожны жыхар Віцебску ве... Болей »
"Каб вас так лячылі!". Як аказалася, тутэйшая фармацэўтычная прамысловасць, медычная сістэма ўцэлам і разам з імі сістэма палітычная выявілі ўсю сваю неэфектыўнасць і адсталасць перад выклікамі тых пагрозаў, якія паўстаюць перад чалавецтвам у новым тысячагоддзі. І наступствамі ўсяго гэтага прымітывізму становіцца хлусьня, якая і з’яўляецца асноўнай прыладай для маніпуляцыі грамадскай свядомасцю. Хлусьню пра наяўнасць усіх неабходных... Болей »
"Людзмі звацца". На пачатку 20 стагоддзя клікаў наш прарок-пясняр Янка Купала тутэйшых беларусаў “ людзьмі звацца”. І заклік ягоны меў плён: яго падхапілі не толькі інтэлігенты-адраджэнцы, але і просты народ, які спрэс гаварыў па-беларуску і не саромеўся сваёй гаворкі. Беларуская мова гучала не толькі ў пісьменніцкім асяроддзі ці на беларускім факультэце філфаку, але куды шырэй чым за Лукашэнкам ды і сталіца наша называлася Менскам, ... Болей »
Мізэрныя сумы на агітацыю. ЦВК Беларусі прапануе абмежаваць памеры індывідуальных фондаў кандыдатаў у прэзыдэнты да 3 тысячаў базавых велічыняў. Да выбараў яшчэ год, а перадвыбарчая кампанія, лічыце ўжо пачалася. Улада, высмоктваючы з Захаду крэдыты, гуляе з ім у шулерскія гульні пад кодавым назовам “ тыпу лібералізацыя”. Старшыня ЦВК Ярмошына не прагназуе вялікай колькасьці кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах і ўпэўненая, што кандыдат... Болей »
Школу чакае заняпад. У першую нядзелю кастрычніка—дзень настаўніка. Свята, якое ва ўсіх на слыху. Настаўнік і школа—гэта заўжды з табой. Нават пасталеўшы, чалавек неяк па асабліваму ставіцца да гэтых паняццяў. Але ці задумваемся мы пра адпаведнасць прадстаўнікоў гэтае прафесіі дый самой школы тым патрабаванням, якія ўскладае на іх не існая дзяржава, а нутраная логіка ўзгаданых паняткаў. Дый ці задумваемся мы над тым, якой павінна бы... Болей »