![]() |
![]() |
Том з'яўляецца найбольш поўным навуковым сістэматызаваным зводам беларускіх прыказак i прымавак. Матэрыялы для тома ўзяты як са старых выданняў i архіваў, так i з новых запісаў, эначная частка якіх дагэтуль не публікавалася. У першай кнізе змешчаны уступны артыкул, тэксты (I—III раздзелы) i каментарыі да ix.— Бібліягр. у падрадк. заўвагах. Болей »
Беларуская народная мова багатая мініятурнымі пэрлінамі вуснага народнага творства, прыказкамі й прымаўкамі, якія надаюць красу, узьлёт і пераконлівую сілу думцы. У народзе заўсёды знаходзяцца. таленавітыя майстры прыказак, што знаюць іх тысячы дый ня мінуць нагоды, каб не падмацаваць імі сказанае, Здараюцца й гэткія мастакі прыказак, што «бяз прымаўкі й цераз парог ня ступяць», а «бяз прыказкі й з лаўкі ня зваляцца», бо «на ўсякую рэч ... Болей »
Янка Купала - нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні ў Радашкавіцкім касьцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазьней паводле афіцыйных дакумантаў ён належаў да мяшчан. У 1898 год... Болей »
Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажад'аннем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліва. Болей »
Прынцэса сядзела ў задуменнасці. Перад ёй стаяў нялёгкі выбар. Можна было пафарбаваць валасы адразу ў малінавы, балотна-зялёны і канарэйкава-жоўты колеры і ў такім выглядзе схадзіць папалохаць настаўніка малявання. Цікава, якія эмоцыі выкліча ў яго такая палітра? Другім варыянтам было пагаліць галаву налыса і ў такім выглядзе прыйсці заўтра на прыём замежнага пасланніка. Халодная карона, канечне, будзе слізгацець па лысай галаве. Але ча... Болей »
Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла гэтага смуроду, бо яе нос не ўспрымаў такіх невыкшталцоных пахаў. Яна нават калі хадзіла на начны гаршчок, таксама не адчувала нія... Болей »
Прынцэса сядзела на стальцы і боўтала нагамі. Канечне, калі б у зале былі якія-небудзь замежныя пасланцы, яна б не паводзіла сябе так бяздумна — усё ж такі яна Сапраўдная Прынцэса і ведае правілы этыкету! Але цяпер у зале не было нікога чужога. Зусім нікога. Ну-удна… Толькі канцлер стаяў абоч стальца і з неўхвалой сачыў за рухам прынцэсінай нагі. Вось! Вось яно! Здарылася тое, чаго канцлер так баяўся: крышталёвы пантофлік саскочыў з пры... Болей »
“Што ёсьць мысьленьнем”, “што азначае “верыць”, “што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся”, “ці можна знайсьці ўнутры нас пляцоўку, зь якой яна не выглядала б такой жахлівай”, “што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча” — галоўныя пытаньні кнігі. Зьмест яе складаюць таксама пераклады клясычнага твору “Тао Тэ Чінг” вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будыйскай Кхагавісана суты. Болей »
Том уяўляе найбольш поўны збор беларускай народнай прыпеўкі. Уключаны лепшыя ўзоры гэтага самабытнага жанру, выбраныя з друкаваных крыніц і архіўных фондаў і раэмеркаваныя па тэматычным прынцыпе. Разлічаны на філолагаў, музыказнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, усіх, хто цікавіцца народнай творчасцю, беларускай культурай. Болей »
Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая ліхаманка”. Ваду, маўляў, для вымывання бурштыну качаюць з рэк. Падводнік не верыў чуткам. “Прыпяць перад перасячэннем мяжы праходзіць пр... Болей »