![]() |
![]() |
Асвятляецца старажытная гісторыя паўночнай Беларусі ад мезаліту да ІХ ст. н. э. Паказваюцца асноўныя этапы першабытнай гісторыі Беларускага Падзвіння, роля прыродных умоў і іх сувязь з гаспадарчай дзейнасцю. Для раскрыцця пытанняў духоўнага жыцця нашых продкаў выкарыстаны фальклорны матэрыял. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
Факоімільнае выданне першай кнігі для дзяцей на беларускай мове. Кніга была выдадзена ў Пецярбурзе ў 1906 годзе паэтэсай-рэвалюцыянеркай, асветніцай і вучонай Элаізай Пашкевіч (Цёткай). Сярод дарэвалюцыйных пісьменнікаў Беларусі адно з пачэсных месц па праву належыць Цётцы (сапраўднае прозвішча Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч). Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, публіцыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік — усё гэта ўвасаб... Болей »
Кніга разлічана на тых, каго цікавяць праблемы сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі і дыяспары. Нататкі прысвечаны першаму старшыні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Яўгену Лецку. На пачатку 1990-х Лецка наведаў шэраг краін з найбольшай па колькасці беларускай дыяспарай, спрыяў аб’яднанню вакол сябе аднадумцаў, наладжванню стасункаў прадстаўнікоў дыяспары з метраполіяй. ЗБС «Бацькаўшчына» на вачах набірала сілу, узм... Болей »
«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг. Болей »
Казка – гэта не проста фантастычныя прыгоды і здарэнні. Гэта яшчэ і падарожжа кожнага з чытачоў ва ўласны свет пачуццяў, магчымасць глянуць на рэчаіснасць праз чароўнае шкельца. Што гэта так, дапаможа пераканацца кніга «Першая Прыгажуня». Казкі, якія склалі яе, распавядаюць аб прыгажунях з казачнага каралеўства; злых чараўніках і высакародных рыцарах; самотным Вадзяніку; пра кветку альясу, якая пераехала ў горад; гісторыю з’яўлення зора... Болей »
Кавыль Міхась (сапр. Лешчанка Язэп), нарадзіўся 01.12.1915 г. у вёсцы Покаршаў Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Грэскую сямігодку. Вучыўся на пазашкольным аддзяленні Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Менску (1930-1933). Быў сябрам «Маладняка». 23.02.1933 г. арыштаваны і асуджаны на 3 гады няволі. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе (чацвёртае аддзяленне Дальлага). У канцы кастрычніка 1935 г. датэрмінова вы... Болей »
"Парадку" Валік, як і ўсе астатнія курсанты, падрыхтаваў яшчэ напярэдадні, з вечара: адпрасаваў белую кашулю, навёў стрэлкі на чорных нагавіцах, пантофлі нашмараваў так, каб блішчэлі як у ката яйцы. Словам, рыхтаваўся да сённяшняга дня як мае быць. Дзень быў не абы сабе — лёсавызначальны, і таму Валік рыхтаваўся сустрэць свой лёс пры поўным парадзе. Сёння ён, як і іншыя курсанты міліцэйскай акадэміі, мусіў пачуць пра месца сваёй будучай... Болей »
Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, міжнародных літаратурных прэмій Украіны і Польшчы Сяргея Законьнікава «Першы пацалунак» прысьвечана самаму загадкаваму чалавечаму пачуцьцю — каханьню. Аўтар малюе чароўны сьвет, у якім валадараць, журбоцяцца, пакутуюць і радуюцца, каб стаць шчасьлівымі. Яна і Ён. Болей »
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Болей »
Iнтэрнэт-партал Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi БЕЛ РУС ENG ПРА БІБЛІЯТЭКУ ПАСЛУГІ НАВІНЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ РЭСУРСЫ БІБЛІЯТЭКАРАМ Рэжым працы Рэжым працы Адрас Адрас ПОШУК Пошук у ЭК Дапамога [?] Галоўная / ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ РЭСУРСЫ / Віртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыі / Віртуальныя праекты бібліятэкі / Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас Якуб Колас – дзіцячы пісьменнік Свой шлях дзіцячага... Болей »