![]() |
![]() |
У кнігарні. Пенсіянер марудна гартаў вялікую тоўстую кнігу, зьмест і назва якой абяцалі расказаць усё пра ўзброеныя сілы гітлераўскай Нямеччыны. Тэхніка, абмундзіроўка, усялякае вайсковае начыньне, зброя, баявыя ўзнагароды, нагрудныя і нарукаўныя нашыўкі, пятліцы на каўнярах, фатаграфічныя картачкі, пагоны... Картачкі і пагоны цікавілі найбольш... (фрагмент) Болей »
У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія разважанні i побытавыя замалёўкі, лірычны наіў i лёгкая іронія, гарэзліва-з’едлівае пацвельванне i жорсткі скепсіс спалучаюцца на старон... Болей »
Пачалося ўсё пасля полудня. Стала вельмі душна. Сонца паўзло на захад, а задуха не толькі не спадала — гусцела і гусцела. Сарочка ліпла да спіны, мокла, як на дажджы. Тады Алена і заўважыла: на небасхіле, над цёмна-зялёнай сцяной дубняку і асінніку, пухнуць белыя горы. Іх клубы зіхацелі так, што сляпіла вочы. Як толькі хлопцы давяршылі стог каля рэчкі, Алена сказала ім пабраць граблі ды ісці на падмогу жанкам. (фрагмент) Болей »
Кніга прозы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча — пра пасляваеннае юнацтва, з роздумамі пра дзень сённяшні. І ўсё, што напісана аўтарам «пра час і пра сябе», успрымаецца як вобраз пакалення, тых юнакоў і дзяўчат, якім, перажыўшы вайну, давялося яшчэ перажыць цяжкасці і нягоды пасляваенных гадоў. Кніга аўтабіяграфічная, толькі некаторыя імёны, па зразумелых прычынах, заменены. Болей »
«Перазовы» — новая кніга лірыкі Ніла Гілевіча, вынік творчай працы паэта за апошнія гады. Кніга тэматычна дзеліцца на тры раздзелы: вершы, прысвечаныя роднаму краю (сюды прымыкае і вянок санетаў «Нарач»); творы, у якіх гучыць незабыўная памяць пра вайну; і вершы пра дружбу беларускага народа з братнімі народамі. Болей »
Апавяданні, прадстаўленыя ў Зборніку “Перакат” – гэта сабраныя пад адну вокладку чалавечыя лёсы. Звычайна маладых людзей, якія апынуліся ў вельмі складаных жыццёвых сітуацыях. Маладая маці з маленькім сыночкам на руках шукае прытулку ў кляштары, а мужа за непакорнасць дзеючаму рэжыму забрала паліцыя. Малады хлапец, які пробуе знайсці вінаватага ў самагубстве брата. Удавец, душа якога ў адказ на дабрыню, адкрываецца і прымушае успамінам ... Болей »
У зборніку, які з’яўляецца своеасаблівым вынікам Міжнароднага “круглага стала”, прысвечанага мастацтву перакладу, змешчаны выступленні удзельнікаў, даследчыкаў літаратурных твораў і мастакоў слова, якія займаюцца перакладам. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары рызглядаюць этапныя моманты гісторыі і методыкі перакладчацкага майстэрства, уплыў перакладаў на распаўсюд літаратуры па-за межы краіны. Труд перакладчыка цяжкі і скл... Болей »
Галіна Міхайлаўна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 г. ў Менску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах “Унія”,"Крыніца". Дачка выдаўца і пісьменніка Міхала Дубянецкага, сястра тэолага Ірыны Дубянецкай, жонка паэта Сержука Сыса.Сябра Саюзу Беларускіх Пісьменьнікаў. Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім ды замежным друку, у альман... Болей »
Бібліяграфічны даведнік пакліканы адлюстраваць усе перакладзеныя на беларускую мову замежныя творы мастацкіх і публіцыстычных жанраў, надрукаваныя ў часопісе “Крыніца” з дня заснавання (1988) да спынення яго выхаду (2003). Паводле характару формазмястоўнага “аблічча” выдання, у часе функцыянавання літаратурна-мастацкага часопіса “Крыніца” можна вылучыць тры выразныя перыяды: Болей »
У кнізе разглядаюцца сутнасць і прынцыпы перакладчыцкай дзейнасці Якуба Коласа, асвятляецца праца паэта па аўтарызацыі перакладаў сваіх твораў на рускую мову. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, перакладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай мастацкага перакладу. Літ. у падрадковых заўвагах у канцы кнігі. Болей »