![]() |
![]() |
Мы сядзім на беразе Сожа, моўчкі глядзім удалячынь. У небе куляюцца ці то галубы, ці то чайкі, не зразумець, і лёгкі вецер ахутвае нашыя твары. Рыгор глядзіць у засмужаную далеч, быццам хоча нешта выдзеліць з краявіду, прымружвае вочы, не адводзіць позірку ад нейкае нябачнае кропкі, уздыхае. Потым праз нейкі час, схамянуўшыся, адарваўшыся ад сваіх думак, прамаўляе: – Мне так не хапала там, у Горным лагеры, вось гэтага патаемнага шэпту С... Болей »
Даследаванне прысвечана паўстанню 1863-1864 гадоў у Ваўкавыскім павеце і абапіраецца на дакументы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільні, а таксама на іншыя крыніцы. Большасць з архіўных крыніц апублікавана ўпершыню, што само па сабе з’яўляецца каштоўнасцю для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Болей »
Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова “Галерэя Кліё” (1999—2002). Чытае аўтар. Зьмест: Тадэвуш Касьцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Кастусь Каліноўскі, Міхал Андрыёлі, Ахіл Банольдзі, Зыгмунт Мінейка, Людвік Нарбут, Адам Пуслоўскі, Валер Урублеўскі, Ян Чэрскі, Макар Краўцоў Болей »
У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах таго часу, расказваецца пра падзеі 1812, 1831, 1863 гг. на Лідчыне. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей »
Магчымасьць дыялёгу паміж уладамі і апазыцыяй, беларускамоўнымі і расейскамоўнымі, роля цэркваў у трансфармацыі сьвядомасьці, спэцыфіка “польскага пытаньня” ў беларускім кантэксьце і лёс сацыялёгіі. Гэтыя ды іншыя пытаньні разглядаюцца ў кнізе філёзафа ды багаслова П. Рудкоўскага. Болей »
Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты вельмі ўскладнены, а ў савецкіх падкантрольных умовах для шмат каго проста немагчымы. Тым ня менш, савецкія аўтары аднадушна заяўляюць пра... Болей »
Кніга паэзіі Рычарда Бялячыца, складзеная з твораў апошніх трох гадоў, запрашае чытача зазірнуць у мінулае Бацькаўшчыны, па-філасофску падысці да жыццёвых з’яў сучаснасці, запыніцца на лірычнай пачуццёвай ноце. Паэма “Літоўка” натуральна “вырасла” з-пад Навагрудка ў вобраз жанчыны, якая нараджае, засцерагае, ідзе па зямлі з часоў Сярэднявечча ў нашы дні. Болей »
«Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму. Растлумачыць гэта можна тым, як мы ставімся да вусьцішы д... Болей »
Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем сучаснасці – вось галоўае, што вызначае гэту кнігу. Болей »
Заснаваная ў лепшыя для беларускай журналістыкі часы недзяржаўная маланакладная газета “Паходня”. Першым рэдактарам незалежнага выдання, якое ад нараджэння і да сёння выходзіць па-беларуску, быў вядомы беларускі пісьменнік, драматург і краязнавец Міхась Карпечанка. Вакол выдання, якое друкавалася і распаўсюджвалася ў Бялынічах і Бялыніцкім раёне Болей »