![]() |
![]() |
Кніга знаёміць з цікавымі з’явамі прыроды і незвычайнымі прыгодамі зверанят. Самым дапытлівым адрасуюцца казкі-загадкі, а дзіцячым лялечным тэатрам — п’еса-казка «На паляне, каля ёлкі...». — Мядзведзік любіць чытаць, асабліва вясёлыя кніжкі пра дзетак. Вось і ты вазьмі кнігу пра Патапку і яго сяброў, паслухай казкі, вершы, лічылкі пра зверанят. Лясныя жыхары жадаюць табе расці здаровым, разумным, цікаўным, любіць жывую прыроду! Болей »
Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за камп’ютарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсвятло цадзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменніцкі рот, і Аскольд, штохвілі зяхаючы, керхаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасля кожнага такога позеху кот Патрыцый, які спаў спаў на другім баку манітора, варушыў вухам і ціхенька вякаў. (фрагмент) Болей »
Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за кампутарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсьвятло цэдзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменьніцкі рот, і Аскольд, штохвілі зяхаючы, крэкаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасьля кожнага такога позеху кот Патрыцый, які спаў за кампутарам, варушыў вухам і ціхенька вякаў. Аскольду не пісалася: захрас на самым адказным... Болей »
Як ня горка і ня смешна, калі мы начынаемо гаварыць аб адражэньні Беларускаго народу, аб патрэбе для яго нацыанальнаго і палітычнаго жыцьця, нам задаюць пытаньня, чы мы, Беларусы, у сыпраудзі ест жывы народ. чы ня маемо мы замеру стварыць ненкую штучнуrо нацыю і штучная палітычная уладарства? Хоць кожны добра ведая, што нацыя гэта ня прадукт творчасці чалавечай, а прадукт творчасці прыроды, што штучнай ані мовы, ані псыхофізычны тып чал... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »
Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні ў Радашкавіцкім касьцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазьней паводле афіцыйных дакумантаў ён належаў да мяшчан. У 1898 годзе Купала зако... Болей »
Дзядзька Рыгор казаў: – Я баюся сцвярджаць, што я чалавек шчаслівы, але і не магу сказаць, што я нешчаслівы. Тут ужо з якога боку паглядзець і якім прыборам вызначаць тое шчасце. Калі Бог даў табе жыццё, адправіў у жыццёвую дарогу, ды і ў не абы якую дарогу, а поўную пакутаў і выпрабаванняў, то міжволі задумваешся – ці выпадкова выпаў перада мною такі шлях? Бог не спакушае, Ён толькі можа падвесці нас да нейкіх спакусаў, але я нічым у ж... Болей »
Мы сядзім на беразе Сожа, моўчкі глядзім удалячынь. У небе куляюцца ці то галубы, ці то чайкі, не зразумець, і лёгкі вецер ахутвае нашыя твары. Рыгор глядзіць у засмужаную далеч, быццам хоча нешта выдзеліць з краявіду, прымружвае вочы, не адводзіць позірку ад нейкае нябачнае кропкі, уздыхае. Потым праз нейкі час, схамянуўшыся, адарваўшыся ад сваіх думак, прамаўляе: – Мне так не хапала там, у Горным лагеры, вось гэтага патаемнага шэпту С... Болей »
Даследаванне прысвечана паўстанню 1863-1864 гадоў у Ваўкавыскім павеце і абапіраецца на дакументы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільні, а таксама на іншыя крыніцы. Большасць з архіўных крыніц апублікавана ўпершыню, што само па сабе з’яўляецца каштоўнасцю для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Болей »
Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова “Галерэя Кліё” (1999—2002). Чытае аўтар. Зьмест: Тадэвуш Касьцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Кастусь Каліноўскі, Міхал Андрыёлі, Ахіл Банольдзі, Зыгмунт Мінейка, Людвік Нарбут, Адам Пуслоўскі, Валер Урублеўскі, Ян Чэрскі, Макар Краўцоў Болей »