![]() |
![]() |
Падчас ператрусу ў кватэры ў сям’і дэмакратычных актывістаў з Наваполацка былі канфіскаваныя кампутарная тэхніка і носьбіты інфармацыі. Паводле слоў Змітра Рыжычэнкі, спецслужбоўцы на забраную флэшку запісалі дыскрэдытуючыя файлы. Зміцер Рыжычэнка і яго маці, актывістка Руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна, напісалі заяву ў пракуратуру і Следчы камітэт на незаконныя вобыск і канфіскацыю. Цікава, што забраная флэшка спачатку ўвогуле не фіг... Болей »
Вышэйшае кіраўніцтва краіны заклапочанае адтокам кадраў з чыноўніцкага апарату. Прэстыж дзяржаўнай службы пакрысе споўз уніз разам з заробкамі. Праца ў кабінетах дзяржструктур прыносіць не толькі фінансавыя пернікі, але і процьму абмежаванняў. Маладыя кар’ерысты часта абіраюць шлях у прыватныя структуры, дзе апроч заробку ёсць і кавалак свабоды. Урад прыняў пастанову, у якой прапісана скарачэнне колькасці работнікаў апарату Савету Мініс... Болей »
Чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 25 верасня. Пачатак выбарчай кампаніі выпадае на чэрвень. Часу яшчэ быццам дастаткова, але актыўнасць бакоў, як уладнага, так і апазіцыйнага, у абмеркаванні фармату выбараў надзіва высокая. З чаго б гэта? Падстаў хвалявацца для ўладнай вертыкалі за свой сцэнар правядзення выбараў і іх вынікі быццам бы не праглядаецца. Схема — адпрацаваная,... Болей »
У аўторак, 31 студзеня, з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў кіраўнік зарэгістраванага ва Украіне Праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву», былы следчы пракуратуры, воін-афганец, сустаршыня аргкамітэту па стварэнню Руху ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны» Алег Волчак. Праваабаронца правёў за кратамі чацвёра сутак. Алега Волчака затрымалі 27 студзеня проста на вуліцы. Перад гэтым правааб... Болей »
Савет ЕС па замежных справах пашырае крытэры абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх асоб і арганізацый. Афіцыйны Мінск стаў у выразную пазіцыю супрацьпастаўлення — ціск на палітвязняў павялічваецца, рэжым ідзе на канфрантацыю нават у выпадках, калі без страты гонару можна было зрабіць міратворчы крок. «Савет абмяняўся меркаваннямі наконт сітуацыі ў Беларусі. Ён прыняў рашэнне пашырыць крытэры прымянення абмежавальных мер у дачыненн... Болей »
Ні для каго не сакрэт, што нашы ўлады збольшага займаюцца эканамічнымі заклікамі, а не самой эканомікай. Пра паспяховы «выхад з крызісу» кажа і ўрад, і кіраўнік краіны, і праўладныя эканамісты. Але рэальнасць расстаўляе ўсё на свае месцы. Напрыклад, згодна з зацверджаным Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2012 год, рост ВУП павінен скласці 5–5,5%. Гэта ў тыя часы, калі свет чакае другую хвалю эканамічнага крызісу. Але... Болей »
Новы год кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў са спадзяванняў «на актыўнае шматпланавае супрацоўніцтва з партнёрамі па Адзінай эканамічнай прасторы — Расіяй і Казахстанам». Разам з тым некаторыя ключавыя пытанні, у прыватнасці транзіту нафты праз Беларусь, застаюцца нявырашанымі. У сваім віншавальным пасланні прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву кіраўнік Беларусі напісаў: «Перакананы, што наша канструктыўнае шматпл... Болей »
У 2012 год Беларусь увайшла з ворахам праблем у сацыяльна-палітычным і эканамічным ладзе. І прагнозы на развіццё падзей аналітыкі робяць неахвотна — дзеянні афіцыйнага Мінска мала прадказальныя. Дыпламаты Еўрасаюза падкрэсліваюць, што адносіны паміж ЕС і Беларуссю ў замарожаным стане. Умовы для аднаўлення дыялогу застаюцца ранейшымі — вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных. Але ўлады пакуль не дэманструюць рашэння выканаць гэтыя патр... Болей »
Беларусь пражыла няпросты год, няпросты для дзяржавы і для яе грамадзян. Год разбітых спадзяванняў для тых, хто верыў у перамены. Год развенчаных міфаў для тых, хто верыў у непахісную стабільнасць. Але ж менавіта на руінах закарузлага паўстае часам нешта новае. У беларусаў нават ёсць адпаведны спосаб гаспадарання: ляды — спалі старое, каб вырасла новае. На лядах высякалі і спальвалі лес, і ўжо на падрыхтаванай, чорнай ад вуглёў і галаве... Болей »
Плошча–2010 — менавіта пад такой назвай драматычныя падзеі на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года ўжо ўвайшлі ў гісторыю. Але не адбалелі, не забыліся, не сцішыліся. Яны застаюцца жывой, пульсуючай з’явай сучаснасці, якая ўплывае на стан грамадства, на лёсы людзей і лёс краіны. Вобраз Плошчы–2010 у трактоўцы афіцыйных структур — спроба перавароту. Вобраз Плошчы–2010 ва ўспрыняцці беларускай грамадскасці — спроба мірнага выхаду з тат... Болей »