![]() |
![]() |
Яшчэ не высахлі чарнілы на падпісаным дакуменце, яшчэ не пачалася дзейнасць ЕАЭС, яшчэ не ратыфікаваныя гэтыя пагадненні парламентамі краін, але ў нас ужо пачаліся праблемы. Размаўляць пра гэтыя праблемы ў Мінск прыязджаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Болей »
Ніякія санкцыі не прымусяць Расію перагледзець сваё рашэнне па Крыме, заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Уладзімір Цітоў перад нефармальнай сустрэчай кіраўнікоў МЗС Расіі, ФРГ і Польшчы па ўкраінскім пытанні ў Санкт-Пецярбургу. Ён таксама абвінаваціў NАТO ў парушэнні асноватворнага акта аб узаемных адносінах паміж Расіяй і NАТO праз размяшчэнне дадатковых баявых сіл блізу расійскіх межаў. Болей »
Нарада Аляксандра Рыгоравіча са старшынёй дзяржаўнага памежнага камітэта Леанідам Мальцавым выклікае дзіўнае ўражанне. Яны паразмаўлялі пра кіно. Нібыта кіраўнік Беларусі збіраецца перарабіць дзяржаўную мяжу ў вялікую здымачную пляцоўку. Але ці так яно на самай справе? Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з Мальцавым і дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Мяжуевым. Болей »
Пасля выбараў у Еўрапарламент перад ЕС паўстала альтэрнатыва: альбо імкліва рэфармавацца, альбо паўтарыць трагедыю Веймарскай рэспублікі, якую знішчыла хваля правага радыкалізму. На першы погляд, нічога жудаснага 25 мая не адбылося. Еўрапарламент дасюль хутчэй кансультатыўны орган. Еўракамісія — выканаўчы орган ЕС — аўтаномная структура, і нават можа не звяртаць увагу на парламенцкія рэзалюцыі. Болей »
Указ №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» Лукашэнка падпісаў 16 мая гэтага года. Гэты ўказ дазваляе ІП наймаць трох «старонніх» працоўных. Болей »
У Беларусі створана рабочая група для падрыхтоўкі праекта асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2015 год, сярэднетэрміновай фінансавай праграмы на 2015–2017 гады і яе ўвязкі з найважнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі. Болей »
Самае балючае пытанне — адмена экспартнай пошліны на нафтапрадукты. Па сціплых падліках, яна складае 3–4 млрд. долараў штогод. «Мы паступова будзем іх здымаць. У будучым годзе прыкладна палова застаецца ў Беларусі, а з 2016 года, я мяркую, мы вырашым і другую частку. Прыкладна 1,5 мільярда долараў у наступным годзе застанецца ў бюджэце Беларусі. Каля гэтага мы пералічым у бюджэт Расіі. А на 2016 год, як я сказаў, мы вернемся да гэтага п... Болей »
«Георгіеўская стужка» з’явілася з Імператарскім Ваенным ордэнам Святога Пакутніка і Пабеданосца Георгія — вышэйшай ваеннай узнагародай Расійскай імперыі. Ордэн быў заснаваны імператрыцай Кацярынай II у 1769 годзе для ўзнагароды афіцэраў за заслугі выключна на полі бою. Адзін раз «георгіеўская стужка» была і самастойнай узнагародай. Гэта адбылося ў 1914 годзе, калі за заслугі ў правядзенні мабілізацыі генерал-лейтэнанту А. Лукомскаму был... Болей »
Падчас суботніка пашкодзілі гістарычны будынак, сцвярджае старшыня Магілёўскага абласнога Таварыства аховы помнікаў Уладзімір Краўчанка. З гэтай нагоды ён рыхтуе скаргі ў Магілёўскую гарадскую пракуратуру і Міністэрства культуры. «Уся тэрыторыя ўздоўж высокага берага Дняпра ад ракі Дзебра (па левым берагу) да Дубравенкі з’яўляецца гістарычным помнікам. Гэта месца старога горада. Гэтая тэрыторыя ахоўваецца законам», — кажа Уладзімір Краў... Болей »
У барацьбу з карупцыяй Лукашэнка гуляе даўно. 20 год кіравання краінай у гэтым сэнсе прайшлі беспаспяхова — «гідра карупцыі» апынулася жывучай. Пасля каманды, толькі за пачатак сакавіка, было распачата больш за дзесяць «карупцыйных» крымінальных справаў. І гэтая хваля працягваецца. Апошнімі днямі затрыманні сярод чыноўніцтва ідуць, падаецца, без перапынку. Пасля наведвання Лукашэнкам Слуцкага мясакамбіната затрыманыя гендырэктар прадпры... Болей »