![]() |
![]() |
Распрацоўкай закона пра альтэрнатыўную грамадзянскую службу (АГС) — замену вайсковаму абавязку — шматлікія народныя абраннікі займаліся ва ўсіх заканадаўчых органах увесь час існавання незалежнай Беларусі. Зараз у першым чытанні закон аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе прыняты Палатай прадстаўнікоў. Падавалася б, гэта прагрэсіўны крок для ўсёй Беларусі. Але калі паглядзець на гэты законапраект глыбей, то ўзнікае не тое што расчарава... Болей »
Апошнім часам як грамадства, так і чыноўніцтва заклапацілася праблемай існавання і ўжытку беларускай мовы. З’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, які прайшоў у Мінску 2 лістапада, наведала галоўны спецыяліст Упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Людміла Лебедзь. Яна не пабачыла ніякіх праблемаў з ужываннем беларускай мовы. «Дакументы, якія прыходзяць да нас па-беларуску, атрымліваюць бел... Болей »
Наконт цэнзуры і самацэнзуры папулярна патлумачыў прысутны на сустрэчы старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч. Ён узгадаў складанасці, якія напаткалі выдавецтвы «Галіяфы» і «ЛогвінаЎ». У апошняга ўвогуле забралі ліцэнзію за выпуск фотаальбому «Прэс-фота Беларусь». Альбом быў прызнаны экстрэмісцкім, але, па-першае, «Логвінаў» друкаваў яго яшчэ да гэтага дзіўнага прызнання, а па-другое, які экстрэмізм можа быць у фотаздымках? Болей »
Дапусцім, 100 тысяч — хатнія гаспадыні альбо тыя, хто працуе на ўласным падворку. А 400 тысяч чым займаюцца? Час спыняць гэта ўтрыманства. 400 тысяч павінны быць уцягнутыя імем рэвалюцыі ў працу. Лайдакоў не павінна быць у краіне. Трэба прымусіць гэтых людзей працаваць і спыніць раздаваць бясплатна даброты тым, хто не працуе», — заявіў Лукашэнка на нарадзе па пытаннях занятасці і міграцыі. Болей »
Сусветныя рынкі ліхаманіць. Напачатку тыдня паскорыўся працэс зніжэння сусветных коштаў на нафту. Каціроўкі асноўных марак гэтага прадукту (Brent і WTI) апусціліся ніжэй за $90 за барэль. Напрыклад, у чацвер кошт Brent склаў $82,91 за барэль, а амерыканскі гатунак WTI патаннеў да $80,71. Гэта самыя нізкія кошты са снежня 2010 года. Болей »
«Чалавек-майка», як сталі называць Юрыя Рубцова, быў затрыманы ў красавіку на дазволенай уладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях» за майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь!». І вось праз шэраг затрыманняў і сутак, 6 кастрычніка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Наталля Вайцэховіч вынесла гомельскаму актывісту вырак — паўтара года абмежавання волі. Чалавека паважанага веку звінавацілі ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкс... Болей »
Расійскія «думцы» спадзяюцца, што ратыфікацыя дамовы пра ЕАЭС пройдзе «без сучка, без задоринки». Кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД і еўразійскай інтэграцыі Леанід Слуцкі паведаміў пра графік зацвярджэння дакумента. Дзярждума яго ўжо ратыфікавала. Першымі днямі кастрычніка гэтае пытанне разгледзеў парламент Казахстана, і 7 кастрычніка, меркавана, тое ж зробіць Палата прадстаўнікоў Беларусі. Болей »
Напрыканцы мінулага тыдня трохбаковая кантактная група (Украіна–АБСЕ–сепаратысты) у Мінску ўзгадніла чарговы мемарандум з 9 пунктаў, які закліканы спыніць вайну паміж Украінай і Расіяй. Пасля завяршэння перамоваў экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма паведаміў пра гэтыя пункты. Асноўныя з іх — спыненне прымянення зброі; спыненне падраздзяленняў і воінскіх фармаванняў бакоў на лініі сутыкнення па стане на 19 верасня; забарона на прымяненне ... Болей »
Споўнілася 15 гадоў з моманту ўзбуджэння крымінальных справаў па «гучных знікненнях» у Беларусі. Нагадаем, былы міністр унутраных спраў Юры Захаранка знік без вестак 7 мая 1999 года. 16 верасня 1999 года адзін з галоўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, былы старшыня Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар, бізнесмен Анатоль Красоўскі, былі «выкрадзеныя невядомымі». Болей »
Дзеянні мясцовых распараджальнікаў выбарчага працэсу выглядаюць так, быццам бы яны ўсяляк замінаюць здзяйсненню мары Аляксандра Рыгоравіча ўбачыць на мясцовых выбарах 75 працэнтаў выбаршчыкаў. Ужо падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты назіраецца спроба сарваць выбары. Яскрава гэта паказалі пікеты актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», якія прайшлі 2 лютага ў Мінску... Болей »