![]() |
![]() |
Роўна 25 гадоў таму ў гэтыя ж снежаньскія дні скончыўся СССР. З аднаго боку — заканамерна, з іншага — усё адно нечакана. Можна шмат разважаць, ці было гэта спантанным рашэннем трох кіраўнікоў, ці заканамерным працэсам, да якога ішлі ўсе краіны. Адно можна сказаць дакладна: 25 гадоў таму Беларусь атрымала калядны падарунак, якім пакуль так і не здолела напоўніцу скарыстацца. Болей »
У Расіі скончыліся грошы. Відавочна, што перамовы Пуціна і Лукашэнкі, якія прайшлі 22 лістапада, ні да чаго не прывялі. Беларусі трэба шукаць новых саюзнікаў і партнёраў. Яны знайшліся. Ці не адразу пасля сустрэчы з Пуціным Лукашэнка паехаў да Аліева. Шмат хто кажа, што беларускі правадыр проста ездзіць па свеце ў пошуках новых крэдытаў. І, відавочна, ён памятае, хто ў 2010-м даў 200 мільёнаў долараў «да заробку». Гэта быў Азербайджан. ... Болей »
Думка пра пашырэнне сваіх паўнамоцтваў у Лукашэнкі аформілася летам 1996 года. Спачатку ён паспрабаваў праціснуць такое рашэнне праз парламент. У Вярхоўны Савет–13 на той час уваходзілі 196 чалавек, і ў асноўным гэта былі тры фракцыі: прыхільнікі Лукашэнкі, камуністы і аграрыі. Дэмакраты складалі там меншасць. Болей »
«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 долараў у наступным годзе», — сказаў Лукашэнка, наведваючы Магілёўскую вобласць. Гэтая сакральная лічба — 500 долараў заробку — узнікае ва ўяўленні кіраўніка дзяржавы ўжо не раз. Упершыню задачу росту дабрабыту насельніцтва да гэтай сумы Аляксандр Рыгоравіч паставіў у далёкім 2005 годзе — напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006-га. Тады абяцалася, што гэта будзе зроблена цягам пяцігодкі. Болей »
Выбары ў ЗША, якімі быў заклапочаны ўвесь свет, нарэшце прайшлі. Амерыка «падбівае вынікі», а той самы свет варожыць, якой будзе палітыка Злучаных Штатаў у дачыненні да іх. Не выключэнне тут і Беларусь. Апошнімі часамі абодва бакі — як Злучаныя Штаты, так і Сінявокая — прыклалі даволі шмат намаганняў, каб выйсці ў двухбаковых адносінах з таго стану глыбокай замарозкі, якая доўжыцца амаль дзесяцігоддзе. Болей »
У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1961 года, акурат на Хэлоўін, з Маўзалею вынеслі і перапахавалі цела Сталіна. Па ўсім СССР пачалі зносіць помнікі тырану. 3 лістапада 1961 года быў дэмантаваны помнік Сталіну і ў Мінску. Тады краіна жахалася з фактаў, якія адкрыліся з нагоды «развянчання культу асобы». Людзі нарэшце пабачылі ў часопісах «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» Салжаніцына, даведаліся пра ГУЛАГ і выбудаваную сістэму рэпрэсій.... Болей »
«Крывавая ноч беларускай гісторыі», «чорная ноч беларускай літаратуры», «крыштальная ноч беларускай інтэлігенцыі»… Гэта ўсё пра адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Пра яе чамусьці амаль не згадваюць у сучасных падручніках гісторыі. Як вядома, у гэтую ноч у сутарэннях КДБ былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Гэта літаратары Алесь Дудар, Валеры Маракоў, Міхась Чарот, Ізі Харык, Платон Галав... Болей »
На тыдні з Расіі прыйшла вельмі цікавая навіна. Як паведаміла выданню «Коммерсантъ» крыніца, на гэтым тыдні ўпраўленне ААТ «Расійскія чыгункі» разгледзіць магчымасць зніжкі ў 25% на транзітныя перавозкі бензіну, дызпаліва і мазуту з НПЗ Беларусі ў расійскія парты Паўночнага Захаду. Як піша расійская газета, зніжка «зробіць тарыф чыгунак РФ у гэтым кірунку супастаўным з тарыфамі на парты Вентспілса і Клайпеды», а прыцягнуты аб’ём перавоз... Болей »
«Аляксандр Лукашэнка стаміўся быць прэзідэнтам. Каранацыя прызначаная на чацвер ». Чамусьці гэты анекдот заўсёды ўзгадваецца, калі чуеш пра чарговыя змены ў Канстытуцыю. «Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта [змяненне Канстытуцыі] пойдзем», — нечакана паведаміў афіцыйны лідар, выступаючы перад парламентарыямі старога і новага скліканняў. Болей »
У Беларусі пачаўся тыдзень супраць смяротнага пакарання. У чарговы раз праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі паспрабуюць данесці грамадству: пакаранне смерцю — таксама забойства. Хутчэй за ўсё, гэты тыдзень кардынальна не зменіць сітуацыю з выкананнем смяротных прысудаў у Беларусі, але, магчыма, хаця б прымусіць задумацца пра тое, ці маем мы права забіраць жыццё, нават калі гэта жыццё забойцы. Болей »