![]() |
![]() |
Што мы мелі 25 сакавіка? У звыклым для сябе рэчышчы ўлада паспрабавала запалохаць народ. Прэвентыўнымі арыштамі, крымінальнай справай за «масавыя беспарадкі», якіх не было, ролікамі пра «баевікоў і іх зброю». Поўны міліцыі Мінск 25-га — гэта была кульмінацыя запалохвання. Але зараз не спрацавала. Па вельмі простай прычыне, пра якую мы казалі шматкроць. Таму што зараз пратэст — не «апазіцыйны». Болей »
Чарговы Дзень Волі — 99-я ўгодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі — выклікае ў мяне пачуццё нейкай гістарычнай наканаванасці. Падумаць толькі — у наступным годзе будзе сто гадоў са спробы стварыць беларускую дзяржаву! У гэтыя дні мы пачуем шмат словаў, што Беларуская Народная Рэспубліка стала падмуркам беларускай дзяржаўнасці. Будуць спрабаваць у чарговы раз «пераасэнсаваць» БНР і казаць пра тое, што насамрэч незалежнасць нам «з... Болей »
Фармальная нагода пратэстаў — абурэнне абсурдным дэкрэтам №3 «аб дармаедах», рэальная — рэзкае пагаршэнне эканамічнага стану, комплекс сацыяльных ды палітычных праблем, якія не вырашаюцца, а толькі нарастаюць дзень за днём. Спачатку ўлады глядзелі на ўсё гэта скрозь пальцы, пасля — усё больш падазрона, і вось толькі зараз, цягам апошняга тыдня, мы бачым, як у кагосьці не вытрымалі нервы. Арышты лідараў апазіцыі ў Маладзечна ды Оршы, зат... Болей »
Пратэсты супраць «дармаедскага дэкрэту» ў краіне, асуперак чаканням, не ўцішваюцца. У мінулыя выходныя эстафету падхапілі Брэст і (зноў) Віцебск. На 11–12 сакавіка запланаваныя акцыі яшчэ ў некаторых рэгіёнах. У Мінску акцыі прызначаныя на Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка і ў Дзень Волі 25-га. А ўлада, падаецца, не надта ведае, што рабіць. Пасля першай хвалі «недармаедскіх» маршаў у сацыяльных сетках пачалося абмеркаванне: ці могуць гэ... Болей »
Лагер пратэстоўцаў, які паўстаў каля будоўлі па Мірашнічэнкі, 53, побач з урочышчам Курапаты, стаўся цалкам унікальнай з’явай для беларускага палітычнага і сацыяльнага поля. Упершыню інтарэсы абаронцаў нацыянальнай памяці ды жыхароў спальных раёнаў аб’ядналіся, а чыноўнікі разам з інвестарам сустрэлі супраціў. Каля Мірашнічэнкі, 53 мусіў паўстаць 5-павярховы бізнэс-цэнтр: зямля пад яго была спачатку здадзеная ў арэнду, а пасля прададзен... Болей »
Безліч палітыкаў, экспертаў, палітолагаў сцвярджалі, што пасля ўкраінскай Рэвалюцыі Годнасці аналагічнае развіццё падзей у Беларусі немагчыма. Маўляў, вынікамі тых падзеяў стала акупацыя Крыма і вайна на Данбасе — а таму памяркоўныя беларусы ні ў якім разе не пойдуць на нават самы лёгкі рэвалюцыйны сцэнар. Пратэсты, якія на мінулым тыдні ахапілі Беларусь, сталі найбольш масавымі за даволі доўгі час — прынамсі, з «маўклівых пратэстаў» 20... Болей »
Нагодай зноў узгадаць старое слова «дыялог» стала сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з рэдактарам «Народнай Волі» Іосіфам Сярэдзічам. Старым «сябрам — ворагам» было пра што паразмаўляць цягам амаль дзвюх гадзінаў. Сам Іосіф Паўлавіч даволі падрабязна распавёў, пра што яны размаўлялі з кіраўніком Беларусі ў сваёй калонцы ў «Народнай Волі». Болей »
Самымі папулярнымі тэмамі, нягледзячы на тое, што гэта падзеі мінулага тыдня, застаюцца ўвод Расіяй памежнай з Беларуссю зоны і прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Відавочна, што памежная зона была ўведзеная не проста так. Можа быць, гэта было рэакцыяй на пяцідзённы «бязвіз» для замежнікаў у Беларусі, аднак выклікала яна шмат пытанняў. Болей »
У заснавальніка і дырэктара кампаніі «Сармат-Тэрма-Інжынірынг» Аляксандра Кныровіча, затрыманага КДБ, і былога ўладальніка ААТ «Мотавела», старшыні назіральнага савета шклозавода «Ялізава» Аляксандра Мураўёва, асуджанага да 11 гадоў з канфіскацыяй, шмат агульнага. Болей »
Структурныя палітычныя партыі і рухі стварылі аргкамітэт па правядзенні «маршу недармаедаў» 15 сакавіка. У яго ўвайшлі дзевяць арганізацый: Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За Свабоду», аргкамітэты па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Партыі працоўных і партыі «Надзея», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя «Зялёныя» і грамадзянская кампа... Болей »