![]() |
![]() |
Свет адзначае 100-годзе Кастрычніцкай рэвалюцыі. Але адзначае па-рознаму. На постсавецкай прасторы ўсе дыскусіі пра гістарычнае значэнне гэтай падзеі закончыліся даўно, яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. 70-гадовы камуністычны эксперымент, у які было ўцягнута каля 40% насельніцтва зямнога шара (з улікам Кітая) даў адмоўны вынік. Той шлях, на які ступіла Расія ў 1917 годзе, завёў нас у гістарычны тупік. І ў 1991 годзе былыя рэспублікі СССР фак... Болей »
Мы можам лічыць, што старт выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы ўжо дадзены. Аляксандр Лукашэнка на рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову прызначыць выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў 28 склікання на 18 лютага 2018 года. «Усё ж такі люты — больш спакойны месяц», — працытавала Лукашэнку яго прэс-служба. Болей »
Самай чорнай ночы ХХ стагоддзя для беларускай культуры спаўняецца 80 гадоў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га расстралялі нашу літаратура, мастацтва і навуку: Зарэцкі, Дудар, Кляшторны… агулам пад паўтары сотні прозвішчаў. Здаецца, сёння ўжо нікому не трэба тлумачыць, каго расстрэльвалі, за што, хто страляў. Каго? Прыстойных інтэлігентных людзей. За што? Бо любілі Беларусь. Хто? Каты з чырвонымі аколышкамі фуражак. Нібыта ўсё проста…... Болей »
Вядомая адвакатка з 38-гадовым юрыдычным стажам Ганна Бахціна, якая вяла рэзанансныя палітычныя справы, не здолела праз «самы гуманны і справядлівы суд у свеце» дамагчыся аднаўлення адвакацкай ліцэнзіі. Канешне, Мінюст, які пазачаргова праверыў Бахціну, сцвярджае, што «няма тут ніякай палітыкі», і чалавек, які ўсё жыццё адпрацаваў у пракуратуры і адвакатуры, мае «недастатковую кваліфікацыю». Але, пагадзіцеся, з улікам амаль 40 гадоў без... Болей »
Здавалася б, сама пастаноўка пытання трохі дзіўная. Бо ў дэмакратычным свеце існуе прапісаны ў Канстытуцыі стандартны спосаб змены ўлады праз выбары. Але ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі гэты дэмакратычны механізм не працуе, ён заблакаваны. Сапраўдных выбараў тут няма, легальны, легітымны спосаб змены ўлады немагчымы. Болей »
Краіна пачула імя Андрэя Дундукова, выдатніка МНС, турыста-экстрэмала і бацькі маладой сям’і, у кантэксце «Справы патрыётаў». Чым Андрэй жыве і цікавіцца пасля выхаду з СІЗА? Пра рэканструкцыю, гісторыю і «агентаў Расіі» ў беларускім войску чытайце ў нашым матэрыяле. Мы працягваем серыю інтэрв’ю з фігурантамі нашумелай «Справы патрыётаў», у якіх гаворым не пра палітыку альбо абставіны справы, але спрабуем раскрыць гісторыі гэтых людзей,... Болей »
З ключавым фігурантам «Справы патрыётаў», якому следства ўпарта гатавала ролю правадыра міфічнай «узброенай арганізацыі», колішнім сябрам неіснуючага ўжо «Белага Легіёну» Міраславам Лазоўскім мы вырашылі пагутарыць зусім не пра палітыку, а пра гісторыю, літаратуру ды… асабістае жыццё. Болей »
Інтэрнэт захапіла віруснае відэа, дзе расійскі верталёт з-за тэхнічных непаладак выпускае ракеты ў назіральнікаў за вучэннямі і журналістаў. Гэта, бадай, квінтэсенцыя вучэнняў «Захад–2017». Было адразу зразумела, што вучэнні будуць адпрацоўваць не толькі тактыку і стратэгію вядзення баявых дзеянняў у рэальным часе, але і метады вядзення «гібрыднай», інфармацыйнай вайны. Прычым, гэтая інфармацыйная вайна пачалася задоўга да афіцыйнага ст... Болей »
Вучэнні «Захад–2017», актыўная частка якіх пачалася 14 верасня, запомняцца беларусам як ніякія дагэтуль. Інтэрнэт-мем выдуманага Міністэрствам абароны верагоднага праціўніка — краіны пад назвай «Вейшнорыя» — аказаўся надзіва жывучым. Звычайна такія мемы існуюць не больш за тыдзень і не выліваюцца ў афлайн. Узгадаем хаця б сакральную фразу Лукашэнкі «распранацца і працаваць»: беларусы пафоткаліся аголенымі на працы — і ўсё. Болей »
Які будзе адказ, калі запытацца: «Што такое патрыятызм?» Напэўна, гонар за сваю радзіму, за сваю нацыю, свой народ. Гэты гонар складаецца з ведання і асэнсавання сваіх дасягненняў і перамог. Нездарма ўсе «нованароджаныя» нацыі і дзяржавы шукаюць сваю гераічную мінуўшчыну. Усе — але толькі не беларусы. Мы чамусьці не схільныя ганарыцца тым, чым можна і варта было б ганарыцца. Болей »