![]() |
![]() |
СМІ, як заўсёды, падхапілі і расцягнулі на загалоўкі словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў наступным годзе нас чакае палітычная «вакханалія», якая працягнецца мінімум паўтара года. Пад «вакханаліяй» беларускі кіраўнік меў на ўвазе парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, якія «не дадаюць спакою ў нашым грамадстве». Насамрэч, «вакханаліі» — гэта распаўсюджанае ў Старажытным Рыме свята вясны. Звычайна «вакханаліі» пачыналіся ўначы з 16 на ... Болей »
На мінулым тыдні ў сеціве з’явіліся здымкі шыкоўных інтэр’ераў новага будынка Вярхоўнага суда. Багатыя жырандолі, аздобленыя шклянымі вітражамі сцены, велічная статуя багіні правасуддзя… Новы чатырохпавярховы будынак Вярхоўнага суда на вуліцы Арлоўскай у Мінску не толькі знаходзіцца літаральна праз дарогу ад Палаца Незалежнасці, але і паўтарае яго стылістыку, што не дзіўна: абодва праекты зрабіў архітэктар Уладзімір Архангельскі. Адкрыц... Болей »
«7 лістапада — свята міру і сапраўдных правоў чалавека», — заявіў надоечы афіцыйны кіраўнік краіны. Такое дзіўнае выказванне Лукашэнка агучыў падчас размовы з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні моста праз Прыпяць, а таксама з жыхарамі Жыткавіцкага раёна напярэдадні афіцыйнага святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дарэчы, Беларусь засталася адзінай краінай, якая адзначае гэты дзен... Болей »
Ты што ж, самазванец, казённыя землі разбазарваеш! Такім чынам ніякіх валасцей не напасешся!» — менавіта гэтую фразу Жоржа Міласлаўскага з фільма «Іван Васіллевіч мяняе прафесію» інтэрнэт згадвае на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Згадка пра разбазарванне казённых земляў выкліканая апошнімі заявамі кіраўніка Беларусі. Падчас сустрэчы Уладзіміра Пуціна ў Магілёве на V форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі Лукашэнка сказаў, што Магілёў — «горад б... Болей »
Пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў які раз актывізаваліся размовы пра магчымую страту Беларуссю незалежнасці. Алармісцкія заявы пасыпаліся як з меху.Такі алармізм можа спрацаваць па прынцыпе хлопчыка, які часта крычаў: «Ваўкі!». А калі ваўкі сапраўды з’явіліся, ніхто не звярнуў увагі на лямант. Зразумелае жаданне грамадзянскай супольнасці і свядомых грамадзян трымаць гэтае пытанне ў фокусе, але яго няспыннае педаляванне можа п... Болей »
Святы Сінод Рускай праваслаўнай царквы вырашыў перапыніць еўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам» — такі вынік пасяджэння Святога Сіноду ў Мінску. Прынамсі, так сказаў старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Менавіта такім чынам РПЦ адрэагавала на намер Усяленскага патрыярха надаць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве. Масква не згодная з вывадам з-пад ... Болей »
Калі ў нас будзе дастаткова стралковай зброі — аўтаматы, пісталеты, кулямёты і боепрыпасы да іх — не дай Бог вайна, мы раздадзім у кожную сям’ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю ўсімі... Ну, дзяцей давайце выведзем. Старыя і нават жанчыны, сем мільёнаў чалавек — сем мільёнаў атрымаюць зброю, каб яны маглі абараняцца», — гэты пасаж Лукашэнкі выклікаў фурор у айчыннай грамадскасці. На палігоне ў Івацэвіцкім раёне кіраўнік краіны выказ... Болей »
Пасля перамоваў Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы нам казалі, што «канкрэтным сэнсам» яны напоўняцца ў наступныя сустрэчы. Адна з такіх ужо адбылася — у Душанбэ падчас саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД. Уласна сустрэча кіраўнікоў Расіі і Беларусі запланаваная не была, аднак яны каротка перамовіліся ў кулуарах. Кіраўнік Беларусі анансаваў тыя перамовы так, што, маўляў, будзе канчаткова развязаная праблема вяртання Расіяй экспартных пошлін за нафту ў... Болей »
Ад пачатку перамовы Пуціна і Лукашэнкі, якія адбыліся ў Сочы тыдзень таму, былі даволі загадкавымі. Дадавала інтымнасці агучаная раней умова: кіраўнікі краінаў пасля іх не выходзяць да прэсы і вынікаў не агалошваюць. У нечым гэта зразумела, калі асноўныя пытанні — вайсковыя. Аднак пасля перамоваў, літаральна на наступны дзень, лідары Расіі і Беларусі зноў стэлефанаваліся, і Аляксандр Лукашэнка склікаў урад на тэрміновую нараду. Пра яе т... Болей »
Падавалася б, у Міністэрства ўнутраных спраў багата тых самых спраў, каб улазіць у бессэнсоўныя спрэчкі. Але кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч за якімсьці лядам вырашыў «пайсці ў ай-ці». І зноў адбыўся выпадак, калі лепш маўчаць, чым гаварыць. Кіраўнік МУС ацаніў законапраект па ідэнтыфікацыі інтэрнэт-карыстальнікаў. Ацэнка ўражвае: паводле яго меркавання, усе павінны хадзіць у шыхце і ў аднолькавым адзенні. Калі БелТА правільна перадала ... Болей »