![]() |
![]() |
Свет ужо не будзе ранейшым. Эпідэмія каронавіруса, падаецца, паставіла пад пытанне асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці. Пры гэтым у некаторых выпадках людзі адмаўляюцца ад іх добраахвотна. Зразумела, маштаб панікі ў свеце такі, што некаторыя самастойна абмяжоўваюць сябе ў асноўных свабодах — напрыклад, свабодзе перасоўвання. Можна зразумець і краіны Шэнгенскай зоны, якія закрылі свае межы з-за ўспышкі каронавіруса ў Італіі. Базавыя дак... Болей »
Істэрыя каронавіруса ўсё ж ахапіла ўвесь свет, і Беларусь таксама. Пры гэтым нам нават не давялося закрываць свае межы — гэта за нас зрабілі ўсе нашы суседзі. Паніка — яна ірацыянальная. Дарэчы, СААЗ лічыць, што ўвядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя «ў большасці выпадкаў не з’яўляецца эфектыўнай мерай і можа адцягваць рэсурсы ад іншых мерапрыемстваў». Больш за тое... Болей »
«Чорны панядзелак» падняў беларусаў на нервы. Некаторыя пачалі казаць пра дэвальвацыю, як у 2014 ці нават у 2011 годзе. Паніка на рынках узнікла з-за ўсё той жа нафты, пра якую мы столькі ўжо казалі, што чуць пра яе не хочацца. Што адбылося? Адбылося моцнае падзенне цэнаў на нафту з-за таго, што не было дасягнутае пагадненне паміж Расіяй і АПЕК. АПЕК намагалася абмежаваць здабычу сыравіны. Расія і Казахстан, які да яе далучыўся, на тако... Болей »
Набліжаецца папулярнае яшчэ на нашых прасторах вясновае свята — 8 Сакавіка. Міжнародны жаночы дзень. Адзіны ў годзе дзень, калі пра жанчын узгадваюць на ўсіх узроўнях, шырока і публічна. У гэты дзень кожны бок будзе гучна казаць пра галоўныя важныя для жанчын рэчы, у асноўным на літару «п»: феміністкі нагадаюць пра правы, а прыхільнікі традыцыйных поглядаў — пра прыгажосць. А так хочацца ўзгадаць іншае важнае слова, без якога ці маюць з... Болей »
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» на тыдні святкуе 30-годдзе. У гэтыя дні быў створаны аргкамітэт па заснаванні структуры, якая, падаецца, адзіная, што клапоціцца пра нашых суайчыннікаў за мяжой. І працы ў «Бацькаўшчыны» дадаецца і дадаецца. Ні для каго не сакрэт, што беларусы масава з’язджаюць з «краіны для жыцця» і «сацыяльна арыентаванай дзяржавы». Тут не трэба быць сацыёлагам альбо шукаць н... Болей »
Упраймерыз на адзінага кандыдата ў кампаніі пад назвай «Прэзідэнцкія выбары» будуць удзельнічаць шасцёра. Аргкамітэт па правядзенні праймерыз завяршыў прыём адпаведных дакументаў. Такім чынам, за званне «адзінага» пазмагаюцца: Юрась Губарэвіч (рух «За Cвабоду»), Ганна Канапацкая (экс-дэпутатка), Вольга Кавалькова (БХД), Мікалай Казлоў (АГП), Павел Севярынец (БХД), Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ). Варта зазначыць, што Канапацкая і Кавалько... Болей »
У Беларусі сярэдняя тэмпература паветра павысіцца на 3–4 градусы. У гэтым перакананы Доктар Роб Філд, старэйшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак. Ён прыехаў у Мінск, каб распавесці пра прычыны і наступствы змены клімату для Еўропы і Беларусі. Прычыны змены клімату Яшчэ ў XIX ст. навукоўцы патлумачылі сутнасць такой з’явы як «парніковы эфект». Газы награваюцца і даюць дадатковую энергію ў атмасферу. Ад гэтага... Болей »
Беларусы — людзі дзёрзкія, нічога і нікога не баяцца. Увесь свет закрывае авіярэйсы ў Кітай з нагоды каронавіруса, людзі ў паніцы скупляюць медычныя маскі, знакаміты «Аліэкспрэс» церпіць страты, а ў той жа час Лукашэнка прызначае новага пасла ў КНР. Добрая спроба пазбавіцца ад Мікалая Снапкова. Тым больш, што Аляксандр Рыгоравіч двухсэнсоўна заявіў: «Рэалізуеце задачы за год — значыць, вернецеся. За два — значыць, два. Важны вынік». Маў... Болей »
Іншым часам, калі прагнозы спраўджваюцца, —пачуццё супярэчлівае. У мінулым годзе, калі Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнавіла паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі (насуперак здароваму сэнсу, бо яе выключылі праз анексію Крыма, якая нікуды не падзелася), «Новы Час» задаўся пытаннем: «Час на Беларусь?» Як пісаў тады Алесь Кіркевіч, «застацца за бортам Савета Еўропы, у які нават Расію вярнулі, ужо неяк сорамна. Быццам гэта ў нас “Боінгі”... Болей »
«Ну што, усё? Паглынання Беларусі не будзе!» — сказаў, звяртаючыся да мяне, адзін разумны, падаецца, калега. Маўляў, Пуцін вырашыў праблему «2024» — падаўжэння сваёй улады ў Расіі, — праз змены ў расійскую Канстытуцыю. Пуцін у выніку стане старшынёй Дзяржсавета Расіі, Мядзведзеў — намеснікам Савета бяспекі, а сцэнар падаўжэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў праз паглынанне Беларусі шляхам «паглыбленай інтэграцыі», як мінімум, адкладаецца. Та... Болей »