![]() |
![]() |
Палітычная ідэя для ўсіх. Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) правяла ўстаноўчы сход. Адным з найбольш актыўных стваральнікаў партыі БХД з’яўляецца былы кіраўнік «Маладога Фронту» Павел Севярынец. Аргкамітэт па стварэнню партыі актыўна пачаў дзейнічаць у 2005 годзе, за тры гады быў сфарміраваны неабходны для рэгістрацыі спіс сябраў структуры, распрацаваныя канцэпцыя і праграма партыі. Паводле статуту, мэтаю дзейнасці партыі ... Болей »
У абдымках Еўропы. За апошні тыдзень Беларусь наведалі шэраг прадстаўнікоў Еўрасаюза. Такога наплыву высокіх гасцей з Захаду краіна «апошняй дыктатуры ў Еўропе» не ведала ўжо шмат гадоў. Візіт 1. Пачалося ўсё з візіту прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы на чале са старшынёй Камісіі па палітычных пытаннях Горанам Ліндбладам. Мэтаю візіту былі перамовы пра вяртанне Беларусі статуса спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ, якога краіна... Болей »
Дзень і год Ірыны Казулінай. 23 лютага 2008 года. Трагічны дзень для Ірыны Казулінай. Апошні дзень яе зямнога жыцця. Трагічны для яе мужа Аляксандра Казуліна, палітычнага змагара. Трагічны тым больш, што ён не мог быць побач з ёю, бо па несправядліваму прысуду знаходзіўся за калючым дротам калоніі. Трагічны для родных і блізкіх. І гэты дзень стаўся днём смутку і болю для тысяч людзей, што паверылі кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казул... Болей »
На шлях дыялога. Тэрміны “дыялог”, “лібералізацыя”, здаецца, прыжыліся не толькі на старонках незалежных, але і дзяржаўных СМІ. Больш таго, яны ўсё лягчэй і часцей зрываюцца з вуснаў чыноўнага люду, прычым не толькі высокапастаўленага. Пакаціліся яшчэ крамольныя слоўцы і ўніз па прыступках вертыкалі. Але што за словамі? Працэс пайшоў? Ці славесным звонам усё і абмяжуецца? Ці ў тым і разлік, каб напусціць туману і звесці на нішто, дыскрэ... Болей »
Два ў адным. Дзве падзеі апошнім часам мелі дастаткова шырокі грамадскі розгалас. Першая — стварэнне грамадскіх камісій пры ўладных структурах з запрашэннем у іх склад апазіцыянераў. Другая — прызыў у войска трох апазіцыйных моладзевых лідэраў: Франака Вячорку, Івана Шылу і Зміцера Хведарука. Адно, па логіцы, выключае другое, але, як не дзіўна, яны — узаемаабумоўлены. Два ў адным. І тры, і пяць, і… Бо аўтарытарная палітычная сістэма мае... Болей »
Чытаю ў «Звяздзе» пра традыцыі расійскага студэнцкага Таццянінага дня. А на сайце «Хартыі–97» пра тое, як у нядзелю 25 студзеня віцебскія міліцыянты перашкодзілі моладзеваму святу, наладжанаму актывістамі «Нашага дому». Таццянін дзень, які цягам апошніх год спрабуюць адзначаць як дзень студэнцтва і ў Беларусі, у гэтай якасці выклікае ў мяне супярэчлівыя пачуцці. Сапраўды, у 1755 годзе ў Маскве быў заснаваны універсітэт. І што з гэтага? ... Болей »
Інаўгурацыя. Новы курс. Выбары новага прэзідэнта — заўсёды падзея. Безумоўна, найперш для грамадзян той краіны, дзе яна адбываецца. Але не толькі. Асабліва калі гэта змена лідэраў у такой краіне, як ЗША. Краіне, якая была і ёсць, па вызначэнню новага прэзідэнта Барака Абамы, «самай квітнеючай ды магутная краінай у свеце». Звышдзяржава, палітыка якой, нават здавалася б выключна ўнутраная, так ці інакш адгукаецца ва ўсім свеце. І не выпад... Болей »
Па замкнёным коле. За 5 хвілін да Новага года беларускі народ пачуў кодавыя віншавальныя словы — пра поспехі, адсутнасць крызісу, стабільнасць, росквіт і светлую будучыню. А роўненька праз суткі атрымаў і галоўны навагодні падарунак — дэвальвацыю нацыянальнай валюты на 20 з каптуром адсоткаў. Сюрпрыз што трэба. Як у той рэкламе: «Шок — гэта па-нашаму». Уздыхнуць — не выдахнуць. Пра эканамічныя складнікі і магчымыя наступствы гэтага пада... Болей »
Новы Год - новы час. Новыя чаканні, новыя спадзяванні на новыя сустрэчы, новыя здабыткі, новыя поспехі. Новае шчасце. Усё нядобрае — за спіной. Усё лепшае — наперадзе. Па два бакі ўмоўнай адзнакі на шкале часу. Так было здаўна, так ёсць цяпер, і так будзе заўжды. Новы год адзначалі і адзначаюць у розныя эпохі, у розных краінах, па розных календарах. Даты і лічбы, канцэпцыі і ідэалогія, каштоўнасці і культурны кантэкст, рытуалы і звычаі ... Болей »
Я стаяў у Доме Саюза цесляроў, што ў Філадэльфіі, перад сцягамі 12 «першапачатковых» калоній, якія і сталіся першымі Злучанымі Штатамі Амерыкі. Слухаў расповед валанцёра-экскурсавода пра падзеі таго далёкага часу, а думка мая дзіўным чынам праецыравалася на Беларусь і спараджала нечаканыя асацыяцыі і паралелі. Пра гістарычныя выклікі і мажлівасці дзвюх краін — Амерыкі і Беларусі. Здзейсненых там — напрыканцы XVIII стагоддзя і ўсё яшчэ а... Болей »