![]() |
![]() |
Лагодная капітуляцыя. Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь 25 студзеня. Умовы паставак афіцыйна не каментуюць ні ў Маскве, ні ў Мінску. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларускаму боку давялося пайсці на саступкі Расіі. Расійскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь з 1 студзеня бягучага года ў сувязі з адсутнасцю дамоваў на 2011 год. У 20-х днях студзеня беларускія НПЗ апынуліся пад пагрозай спынення. У адпаведнасці ... Болей »
Эфект санкцый. Ці з’яўляюцца эканамічныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі тым эфектыўным інструментам, які пазбавіць Еўропу ад яе «апошняй дыктатуры» і дасць беларусам магчымасць сваімі сіламі зарабляць на годнае жыццё? Гэтае пытанне рубам паўстала перад заходнімі палітыкамі пасля падзей 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. І яшчэ больш абвастрылася на фоне хвалі палітычных рэпрэсій, якая не сціхае да гэтага часу. Захад апынуўся ... Болей »
У апошні дзень 2010 года была падпісаная дырэктыва № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», якую чакалі прадстаўнікі бізнэсу. Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў, што «гэта палітычны дакумент, які вызначае стратэгічную мэту і рух да яе». Але, па завядзёнцы беларускай палітыкі, незваротныя рашэнні бываюць рэдка. «Па сутнасці, гэта праграмны дакумент, накіраваны на ... Болей »
«Мне здаецца, што ў гэтым годзе мы святкуем Каляды неяк асабліва, — абмовіўся Аляксандр Лукашэнка 27 снежня мінулага года на сустрэчы з архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. — Я адчуваю, і настрой зусім іншы…» Рэдкі выпадак, калі мусіш пагадзіцца. Сапраўды так. На жаль. І на бяду. Напад спецкаманды сілавых структур увечары 19 снежня, яшчэ да заканчэння выбараў, на групу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, яго збіццё да беспрытом... Болей »
Народная падтрымка на крыві. Прагназуемая колькасць людзей, якія выйдуць на плошчу, ацэньвалася скептыкамі ў пяць-дзесяць тысяч чалавек. Вечарам 19 снежня гаварылі, што ў акцыі пратэсту ўдзельнічае каля 20 тысяч чалавек. У выніку многія з гэтых людзей атрымалі не толькі амапаўскай дубінкай па хрыбту, але і рэвалюцыю ў свядомасці. Людзі сталі грамадзянамі. А пачыналася ўсё мірна і нават прыгожа. На буйнейшую вулічную акцыю апазіцыі з час... Болей »
Гітлераўская таталітарная сістэма пацярпела крах пасля паразы ў гарачай вайне. Савецкая — пасля паразы ў вайне халоднай. І менавіта на сколку савецкай сістэмы аднавілася беларуская мадэль аўтарытарызму (вертыкаль). Не без дапамогі новай-старой расійскай кіроўнай эліты. Заходняга ўплыву падчас першай постсавецкай хвалі дэмакратызацыі не хапіла, каб пераадолець геапалітычную перавагу расійскага ўплыву. Але, як гэта ні парадаксальна, абодв... Болей »
Мастака Алеся Пушкіна абвінавацілі ў злосным хуліганстве — за тое ,,што ён нібыта пабіў аднавяскоўца, — і асудзілі на 13 сутак арышту,, то бок на волю Пушкін выйдзе толькі пасля выбараў.Мастак, вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, неаднаразова ўдзельнічаў у палітычных акцыях. Жонка мастака перакананая, што арышт на 13 сутак — гэта вынік свядомай правакацыі. Яна распавяла,што 8 снежня да іх у двор зайшоў агрэсіўна настроены адна... Болей »
Кандыдаты альтэрнатывы. Выбарчая кампанія дала магчымасць патрапіць у дамы беларусаў людзям, якія звычайна знаходзяцца на ўзбочыне публічнага жыцця. Альтэрнатыўныя кандыдаты атрымалі магчымасць на дзяржаўным тэлеканале ў прамым эфіры без цэнзуры агучыць сваю пазіцыю, праграму, адносіны да цяперашняга кіраўніцтва Беларусі. Аляксандр Лукашэнка з усёй моцы імкнецца стварыць вобраз дэмакрата, які дае свабоду апанентам і магчымасць выбару гр... Болей »
Напярэдадні «вялікага перадзелу»? Пакуль ідзе прэзідэнцкая кампанія, не вельмі заўважанымі застаюцца іншыя, не менш цікавыя падзеі ў Беларусі. А між тым, здаецца, улада саспела да маштабнай прыватызацыі. Інакш навошта ёй было ацэньваць «Беларуськалій»? Увесь пакет акцый ААТ «Беларуськалій» ацэнены ў 30 мільярдаў долараў ЗША, паведаміў 24 лістапада журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў. Паводле яго слоў, ... Болей »
Эфект маятніка. Беларускі трэнд схіліўся ў бок Еўропы з падачы саміх еўракамісараў. Яны гатовыя адысці ад мараторыя на кантакты з «апошняй дыктатурай Еўропы», як і ад падобнага вызначэння палітычнага рэжыму ў Беларусі. Палітычны дэсант з Еўрасаюза настойліва атакуе сінявокую, а яна і рада пасунуць акцэнты з усходу на захад. Еўрасаюз удала карыстаецца «вайной» паміж Беларуссю і Расіяй ды робіць крокі ў бок наладжвання адносінаў, умацаван... Болей »