![]() |
![]() |
„Беластоцка-падляшска-тутэйшыя” намінанты — так назвалі адбор кніг з дваццаці пяці заяўленых на дваццаць першы выпуск Літаратурнай узнагароды прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага за 2011 год. Гэтай узнагародай вылучаюцца найлепшыя кнігі года, якіх тэматыка вяжацца з Беластокам ці рэгіёнам або такія, якіх біяграфія аўтараў звязана з Беластокам, а іх клімат і рэаліі лучацца з рэгіёнам. Узнароджваюцца найлепшыя кнігі з усіх ... Болей »
Аб прадбачваннях адносна вынікаў нацыянальнага перапісу, радыё і тэлеперадачах аб нацыянальных меншасцях, праблеме ксенафобіі, ведах аб меншасцях у польскай сістэме асветы ды рэалізацыі Польшчай еўрапейскай карты рэгіянальных моў два дні размяўлялі ў Беластоку члены Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей (СКУіНіЭМ). Камісія з’яўляецца дарадчыцка-кансультатыўным органам прэм’ера. Створана яна ў 2005 г. на аснове зако... Болей »
Сустрэча, наладжаная 18 лютага ў музеі ў Бельску-Падляшскім з нагоды прэзентацыі кніжкі „Марылька”, у час якой прагучала многа вельмі цёплых слоў накіраваных у бок памерлай 16 гадоў назад Марылі Базылюк-Саснюк паказала, што паэтэса і настаўніца беларускай мовы ўвесь час жыве ў памяці яе сям’і, сяброў і знаёмых. Вялікая музейная зала запоўнілася бяльшчанамі і прыезджымі так, што многім прыйшлося стаяць ззаду. Яшчэ да прамоцыі кніжкі част... Болей »
— Калі мая мама глядзела гэты спектакль, плакала найгаласней на ўсю залу, таму што гэта яна сама перажывала, — прызналася Анеля Скаўронская, маці двух дзяцей, сяброўка Згуртавання АБ-БА, якое ставіла спектакль „Ой даўно, даўно”. Гэты спектакль і новая аднайменная кніга, прэзентацыя Беларускай хаты і сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам 10 і 11 лютага г.г. праводзіліся ў „Склепе з культурай” у Пачатковай школе н-р 4 у Беластоку па в... Болей »
— Калі ў свет пойдзе сігнал, што прэзідэнт нармальна ставіцца да нацыянальных меншасцей, гэта будзе таксама сігнал для нашых чыноўнікаў, каб яны сур’ёзна ставіліся да меншасцей, — такую думку выказаў Яўген Вапа, старшыня Беларускага саюза ў РП пасля сустрэчы з Браніславам Камароўскім. 24 студзеня г.г., першы раз у пасляваеннай Польшчы, у прэзідэнцкім палацы з’явіліся ўсе афіцыйна прызнаныя меншасці краіны: немцы, украінцы, беларусы, літ... Болей »
Беларускія і польскія калядкі 20 студзеня пачулі яшчэ раз жыхары Гарадка на вечарыне „Шчодры вечар вам і нам” у Гарадоцкім цэнтры культуры — Доме культуры імя Кастуся Каліноўскага. — Добры вечар — шчодры вечар. Гэтым сардэчным заклікам вітаем спадарства на нашым штогадовым калядным аглядзе, — прывітаў шматлюдную публіку дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юры Хмялеўскі пасля супольнага адспявання калядкі „Неба і земля” калектыва... Болей »
Андрэй Плясковіч, войт Нарваўскай гміны, незалежна ад правамоцнага прысуду Акруговага суда ў Беластоку, а раней Раённага суда ў Бельску-Падляшскім, якім ён прыгавораны да пяці месяцаў зняволення з адтэрміноўкай на два гады, пакуль надалей будзе выконваць сваю функцыю, паколькі нарваўскія радныя сталі ў яго абарону і не пагадзіліся на спыненне яго паўнамоцтваў. Усё паказвае на тое, што будзе мусіў умяшацца падляшскі ваявода. Войт, хоць н... Болей »
У мінулым калядавалі ў нас перш за ўсё дзеткі і моладзь. Меншым каляднікам давалі ласункі, старэйшых частавалі святочнымі харчамі. З часам паявілася мода дорыць невялікія грошы. Моладзь за сабраныя сродкі стала заказваць у цэрквах служыць літургіі, у час якіх малілася за здароўе і за ўдалую будучыню. Пасля прынялося калядаванне старэйшых жыхароў вёсак, якія за сабраныя сродкі сталі ўпрыгожваць цэрквы. З часам гэтая мода прыйшла і ў гара... Болей »
У першым годзе дзейнасці Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах зроблена многа. Ладзіліся спектаклі, канцэрты, выстаўкі, арганізаваліся спатканні з вядомымі мастакамі, гісторыкамі і іншымі цікавымі людзьмі, праводзіліся майстар-класы, у час якіх маладыя людзі знаёміліся з тэатральнай справай ці з нашай традыцыяй, вучыліся даўнім песням, танцам, народнаму мастацтву. 22 снежня 2011 г. быў арганізаваны апошні ў мінулым год... Болей »
У комплексе школ у Чыжах здаўна вучні знаёмяцца з традыцыямі продкаў як на ўроках беларускай мовы, так і ў час школьных і класавых мерапрыемстваў. З дапамогай бацькоў і настаўнікаў ладзілі „Куццю”, „Шчодры вечар”, ці „Масленіцу”. Чыжоўская школа вылучаецца вельмі высокім паказчыкам прысутнасці вучняў на занятках беларускай мовы. Штогод звыш 90% дзетак і моладзі ходзіць на ўрокі роднай мовы, на якіх прысутнічаюць не толькі праваслаўныя в... Болей »