![]() |
![]() |
Двухмоўныя дошкі нашым козырам. Размова з войтам Чыжоўскай гміны Юрыем Васілюком, які ўжо 10 гадоў кіруе працай мясцовага самаўрада. — Восенню 2002 года Вы былі абраны войтам Чыжоўскай гміны ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта, апярэдзіўшы дырэктара Падставовай школы ў Кленіках Яна Лабузінскага, кандыдата ад правячага тады ў Польшчы СЛД. — Я першы ў гміне стаў часта спатыкацца па вёсках з людзьмі, а пры гэтым у розных умовах. Было... Болей »
Штось з нічога: мастацкая біжутэрыя Дароты Сульжык. — Я і сама не ведаю адкуль такая каляровая, — у голасе Дароты Сульжык адчуваецца здзіўленне і адначасова веданне. Яе свет мастацкай біжутэрыі, лямцаваных (фільцаваных) брошак і шаляў гэта пакуль прыадкрытае акенца, праз якое яна сама глядзіць з недаверам... Напэўна дапамагаюць каментары на інтэрнэт-старонках, дзе паказаны яе лямцаваныя шалікі, брошкі, завушніцы, круглячкі... Пра іх піш... Болей »
Гадавіна Студзеньскага паўстання. Сёлета мінае 150 гадоў ад выбуху Студзеньскага паўстання. Гэтая знамянальная гадавіна беражна адзначаецца ў нашай краіне, у тым ліку і ў Беластоку. З гэтай нагоды беластоцкі Дзяржаўны архіў наладзіў выстаўку дакументаў часу паўстання, а мясцовы Музей войска выстаўку нямногіх здымкаў з таго часу. Універсітэт у Беластоку наладзіў адмысловую навуковую сустрэчу. Сам Беласток, які шмат гадоў да паўстання, ра... Болей »
Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай пачалі арганізавацца яшчэ ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя, а месцам, у якім пачалі спатыкацца дашкольнікі і школьнікі Гайнаўскага павета, каб славіць Хрыстовае Нараджэнне, быў Гайнаўскі белліцэй. Паколькі калядаванне па дамах дзетак і моладзі на Гайнаўшчыне пачало абмяжоўвацца, тадышні старшыня гайнаўскага гуртка БГКТ Міхал Голуб запрапанаваў наладзіць ім калядаванне на сцэне, каб ангаж... Болей »
Ніва — штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы. Газэта была заснаваная ў 1956 г. ў Беластоку. Газэта сталася важным чыньнікам яднаньня беларускага насельніцтва ў раёнах, перададзеных Сталінам Польшчы ў 1944 годзе. «Ніве» давялося некалькі разоў пацярпець ад камуністычнай і нацыяналістычнай польскай цэнзуры. Болей »
Да нейкага часу імя Яна Тарасевіча — беларускага кампазітара з Сакольшчыны было зусім забытае людзьмі і гісторыяй. Цяпер кампазітар вяртаецца ў Беласток, дзе жыў апошнія пятнаццаць гадоў жыцця. Яго імем будзе названае дарожнае кола на Выгодзе. — У кожным скліканні Гарадской рады хочам увекавечыць нейкую важную асобу, звязаную з Беластокам з беларускага ці праваслаўнага асяроддзя, — кажа радны ад Форуму меншасцей Падляшша Славамір Назару... Болей »
Ужо традыцыйна Праваслаўны асяродак міласэрнасці „Элеос”, супольна з Брацтвам св. Мікалая сарганізаваў у Беластоку Куццю Божага Нараджэння для самотных у беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры, а некалькі гадзін раней для бяздомных у сталоўцы па вуліцы Варшаўскай. У святочнай сустрэчы адзінокіх пажадала ўдзельнічаць каля дзевяноста асоб. Прыйшло больш. Архіепіскап Беластоцка-Гданьскай епархіі Іакаў, вітаючыся з прыбылымі заўважыў: — Б... Болей »
— Сакрат Яновіч быў для мяне вялікім гонарам, вялікім настаўнікам нашай нацыянальнай годнасці, — кажа Андрэй Сцепанюк, дырэктар Бельскага белліцэя, які прыехаў на пахаванне ў Крынкі разам з ліцэістамі і бяльшчанамі. — Гэтае развітанне перажываю вельмі асабіста, — адзначае мой субяседнік, — бо праўда такая: мы ўсе, цэлае маё пакаленне — з яго! Я памятаю, як у 80-я гады мы мелі ў ліцэі гурток „Разбуджаны голас” і запрасілі раз Яновіча на ... Болей »
Пятнаццаты міжнародны літаратурны семінар „Бязмежжа” завяршыўся літаратурным конкурсам „Дэбют”. Спалучэнне спрацавала як творчая паслядоўнасць. Гэтыя два мерапрыемствы, арганізаваныя „Нівай” і Беларускім саюзам у РП, рэальна ахоўваюць жывы літаратурны працэс беларусаў Польшчы. Многія беластоцкія аўтары былі надрукаваны ў менскіх часопісах і альманахах. Узніклі кнігі, пераклады, амаль паўтысячы людзей спрабавала сваіх шанцаў у конкурсе „... Болей »
Завяршыўся чарговы агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 490 асоб. Сёлета, падобна як у 2001 годзе, уражвала найбольшая колькасць канкурсантаў (47 камплектаў прац, 44 удзельнікаў), ад 2002 г. разгляданых у дзвюх узроставых катэгорыях — І група — дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій і ІІ — вучні сярэдніх шко... Болей »