![]() |
![]() |
У размовах звычайных людзей на вуліцы, у крамах, аўтобусах чуваць толькі нараканне — на малыя пенсіі і зарплаты, беспрацоўе, бандытызм на вуліцах, высокія цэны прадуктаў штодзённага карыстання і камунальных паслуг. Пачуццё безнадзейнасці авалодала паасобнымі людзьмі і вялікімі грамадскімі групамі. Ніхто ўжо не верыць, што разам з прыходам новых людзей да ўлады нешта памяняецца. Сродкі масавай інфармацыі штодзённа паказваюць краіну карум... Болей »
Зіма ў гэтым годзе дакучае не толькі жыхарам Польшчы. У суседняй Беларусі снегу на пачатку лютага было не менш чым у нас, але ў сродках масавай інфармацыі не выклікала гэта сенсацыі, тэлебачанне не паказвала снегу ў якасці галоўнай тэмы дня. Зіма ў лютым успрымаецца ў Беларусі як нармальная прыродная з’ява. У Гродне снег ішоў багата і пастаянна больш за тры дні, было яго вышэй за паўметра, але сярод жыхароў горада не адчувалася нараканн... Болей »
Ад некалькіх тыдняў не спыняецца дыскусія наконт кампенсацыі з боку Еўрасаюза для сялян Польшчы. Прадметам дыскусіі аднак не з’яўляецца сума грошай, а толькі спосаб яе падзелу. Варшаўскія сяляне з ПСЛ, Самаабароны і пару нацыянальных груповак дамагаюцца заплаты кожнаму, хто мае зямлю. Еўрасаюзныя чыноўнікі хацелі б часткова плаціць такім метадам, але ў асноўным даваць грошы тым, якія даюць прадукцыю. Прэм’ер-міністр Лешэк Мілер і больша... Болей »
Слухаючы 22 студзеня сеймавае выступленне міністра замежных спраў Владзімежа Цімашэвіча, а пасля дыскусію на тэму замежнай палітыкі Польшчы з удзелам паслоў Саюза левых дэмакратаў, Грамадзянскай платформы, Права і справядлівасці мелася ўражанне, што Ірак пагражае бяспецы Польшчы. Польскія палітыкі адным хорам заяўляюць, што хочуць ісці на вайну з азіяцкай краінай, з якой Польшча не мае ніякіх дачыненняў і ніякіх канфліктаў. Яраслаў Качы... Болей »
У нядзелю, 12 студзеня, адзінаццаты раз зайграў на ўсю Польшчу Вялікі аркестр святочнай дапамогі. У гэтай усяпольскай гуманітарнай акцыі, арганізаванай Ежы Оўсякам, традыцыйна ўдзельнічае таксама Гайнаўка. Ад трох гадоў апякуецца ёю гайнаўскі прадпрымальнік Зіновій Галёнка. Пяцідзесяці валанцёрам — вучням мясцовых школ — дапамагаў штаб акцыі, які складалі антыквар Кшыштаф Чарнэцкі, бухгалтар Рамуальда Кацпшак і персанал рэстарана „Белая... Болей »
Хаця няма яшчэ вынікаў мінулагодняга перапісу насельніцтва, аднак можна спадзявацца, што колькасць беларусаў у Польшчы будзе невялікая. Аптымістычны вынік не павінен перасягаць лічбы 30 тысяч. Зразумела, афіцыйна пададзеная колькасць не будзе мець нічога супольнага з рэальным станам, таксама як не маюць нічога супольнага з рэальнасцю лічбы, якімі акрэсліваюць беларускае грамадства ў Польшчы нашы дзеячы. Асіміляцыя сталася фактам і перав... Болей »
Нядаўна прагучала сумная вестка, што згарэла частка Нясвіжскага замка. За кошт вялікіх сродкаў ад некалькіх гадоў праводзіцца рамонт гэтага помніка архітэктуры і гісторыі Беларусі. Гэта адзін з нешматлікіх замкаў, які ператрываў камуністычнае варварства, калі знішчалася ўсё, што магло вяртаць гістарычную памяць. У 1945 г. у замку была змешчана санаторыя, што выклікала патрэбу правядзення неабходных рамонтаў. У Беларусі часта можна пачуц... Болей »
У Комплексе школ па вуліцы Новаваршаўскай у Гайнаўцы ў снежні 2002 года арганізаваны былі „Адкрытыя дні школы”. Маглі яе наведаць бацькі, вучні іншых школ і жыхары Гайнаўкі. На калідорах арганізаваны былі выстаўкі, на якіх паказваліся дасягненні вучняў у розных галінах. Бацькі маглі прыйсці на ўрокі і паглядзець як вучаць іхных дзяцей. З верасня 2002 года, у параўнанні з мінулым школьным годам, на 80 асоб пабольшала колькасць навучэнцаў... Болей »
У Беларускім музеі ў Гайнаўцы 21 снежня адбылося адкрыццё выстаўкі мастацкіх прац, якія выканалі студэнты Кафедры народных рамёстваў Беларускага універсітэта культуры з Мінска. Універсітэцкія выкладчыкі прывезлі каля 100 студэнцкіх работ, выкананых з выкарыстаннем беларускіх народных матываў, з галіны ганчарства, керамікі, ткацтва, габелена і саломапляцення. У час мерапрыемства загадчык Кафедры народных рамёстваў прафесар Рыгор Шаур рас... Болей »
2002 год прайшоў без вялікіх палітычных крызісаў і таму можна яго нават лічыць удалым у маштабе планеты. З другога боку відавочны рэгрэс у сусветнай гаспадарцы не дазваляе апісваць нядаўняй мінуўшчыны ў аптымістычных колерах. Вядома з гісторыі, што палітычныя крызісы прыходзяць найчасцей некалькі гадоў пасля эканамічных, але гэта не прынцып. Фінансавы крызіс у Амерыцы, як у Паўднёвай, так і ў Паўночнай, прытармазіў таксама еўрапейскую г... Болей »