![]() |
![]() |
Кажуць, што міліцыя адрэагавала аператыўна — прыбыла на месца праз тры хвіліны пасля выкліку. Але нападніка ўсё роўна давялося шукаць па горадзе. Ён быў затрыманы. На месца здарэння прыбылі старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч і міністр аховы здароўя Валер Малашка. Таксама ля школы 11 лютага быў старшыня Стаўбцоўскага райвыканкаму Дзяніс Калясень. Ён наведаў сем’і загінулых і пацярпелых, а таксама прыняў рашэнне аказаць матэрыяльну... Болей »
За апошнія два месяцы мінімум тры мужчыны скончылі жыццё самагубствам пасля таго, як трапілі пад пагрозу дэпартацыі. Адзін з іх, Сяргей Барысаў з Лоева, якога збіраліся выслаць на 4 гады ў Расію, у адной з перадсмяротных запісак ускосна абвінаваціў міліцыянтаў у сваёй смерці. Запіска, адрасаваная непасрэдна міліцыі, у СМІ не патрапіла, але ў іншай запісцы мужчына скардзіцца, што яму надакучыла жыць у бязмежжы, а міліцыі няма справы да... Болей »
Мы ўжо прызвычаіліся да пільнай увагі з боку розных структураў да нашага выдання. Суды па ісках Ізраілевіча і Зайдэса. Перыядычны пераслед журналістаў. Але тут — нешта новае. Лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (аказваецца, яна яшчэ існуе) Васіль Задняпраны абурыўся нашымі публікацыямі. «Таварыства беларускай мовы» пераходзіць усе межы. Яго выданне «Новы Час» паблытала мэты. Замест развіцця «мовы» прапагандуе экстрэмізм ... Болей »
Пасля акцыі памяці Міхася Жызнеўскага каля ўкраінскай амбасады ў Мінску 22 студзеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Вольгу Нікалайчык. На наступны дзень іх справы разгледзелі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінску. В ечарам 22 студзеня ля помніка Тарасу Шаўчэнку, што побач з амбасадай Украіны, сабралася каля дзясятка актывістаў, якія ўсклалі кветкі і запалілі знічы ў гонар Міхаіл... Болей »
Калі ў беларускіх чыноўнікаў няма добрых навінаў, яны пачынаюць нешта ахайваць — вельмі просты спосаб паказаць, што ты ўсё трымаеш пад кантролем, і наогул, як табе цяжка працаваць з падначаленымі — лайдакамі ды абібокамі.Гэтымі днямі шчаслівы квіток быць публічна раскрытыкаванай выпаў нашай шматпакутнай, рэфармаванай-недарэфармаванай сістэме адукацыі. Аляксандр Лукашэнка абурыўся школьнымі праграмамі — маўляў, занадта складаныя, раней ... Болей »
Украіна нарэшце атрымала томас — права на сваю аўтакефальную царкву, якую прызнае Канстанцінопаль. Вачыма сучаснага чалавека, выглядае ўсё гэта дзіўнавата: сабраліся дзядзькі з бародамі, нешта падпісалі… Хутчэй нагадвае рэаліі і перспектывы Копцкай ці Эфіопскай царквы, улічваючы, што жывем мы ў ХХІ стагоддзі, падчас палётаў на Марс і генетычных эксперыментаў. Але калі глянуць на гэта праз перспектыву стагоддзяў — і будучых, і мінулых, —... Болей »
Г эты год быў для кагосьці вельмі асаблівым, а для кагосьці — звычайным, для кагосьці — добрым і шчодрым, а камусьці прынёс расчараванне і страты. Але мы пражылі гэты год, змаглі адчуць яго асалоду і горыч. Пражылі — і з верай у перамены да лепшага можам глядзець у будучыню. У новым годзе нас, напэўна, чакае яшчэ шмат неспадзяванак, добрых і дрэнных навінаў, горкіх страт і цудоўных здабыткаў. Сустрэнем іх годна і з радасцю. Жыццё не б... Болей »
Вынікі галасавання Беларусі на пасяджэнні Генасамблеі ААН адносна мілітарызацыі Расіяй Крыму выглядаюць як спроба залагодзіць «старэйшага брата» пасля ўшчуванняў Нагадаем, 17 снежня Генасамблея ААН ухваліла праект украінскай рэзалюцыі аб мілітарызацыі Расіяй Крыму, Чорнага і Азоўскага мораў. У ёй утрымліваецца настойлівы заклік да Масквы вывесці яе ўзброеныя сілы з Крыму і спыніць акупацыю ўкраінскіх тэрыторый, а таксама асуджаецца нап... Болей »
Увесь мінулы тыдзень (і не толькі мінулы) СМІ абсмоктвалі заяву Аляксандра Лукашэнкі наконт выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза. Тэма была ўзнятая на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу. Сутнасць спрэчкі такая: Аляксандр Рыгоравіч чарговым разам запатрабаваў ад расійскага калегі роўных з расійскімі цэнаў на газ. Маўляў, у Смаленску 1000 кубаметраў газу каштуе 70 долараў, а ўжо ў Гомелі ... Болей »
У грамадскім транспарце гучаць настойлівыя заклікі галасаваць датэрмінова. Але кампанія праходзіць вяла. Мясцовыя выбары у Беларусі мала каго цікаваць. Бо насамрэч выбараў у нас няма, і людзі ўсё больш гэта разумеюць. А яшчэ таму, што няма рэальнага мясцовага самакіравання. Выбары ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму — гэта цікавы палітычны феномен, які праяўляецца па-рознаму нават у дзяржавах з аднатыпнымі рэжымамі. Іх функцыя заключаецца н... Болей »