![]() |
![]() |
Краіна ўжо другі тыдзень жыве ва ўмовах нявызначанасці. Расія і Беларусь не ўзгаднілі кантракт па пастаўках нафты, таму наш «саюзнік» перакрыў вентыль. Расія спыніла пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ. Тыя працягваюць работу, але іх загрузка зніжаная да мінімальнага тэхналагічнага ўзроўню. Мы вымушаныя круціцца. Ужо заключаныя кантракты з «Транснафтай», якая паставіць на нашы заводы 133 тысячы тон нафты. Падключыўся сябар Лукашэнкі М... Болей »
Яшчэ адзін год адлічвае апошнія дні. Яшчэ на адзін год мы станем сталейшымі, а верагодна — і разумнейшымі. Магчыма, той вопыт, што даў нам год 2019-ты, дазволіць зразумець: што адбылося і прайшло — не перайначыць і наноў не пражыць. Трэба гэта прыняць і ісці далей. Бо ўсё — і адмоўнае, і пазітыўнае — у Беларусі яшчэ наперадзе. А вось чаго будзе больш, залежыць ад нас. Новыя чаканні, спадзяванні на новыя сустрэчы, новыя здабыткі, новыя п... Болей »
Як вядома, 16 снежня Deutsche Welle апублікавала відэа, у якім Юрый Гараўскі, які назваўся байцом спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР), распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве апанентаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму. Тады ў Беларусі зніклі апазіцыянеры Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Таксама быў апублікаваны тэкст падрабязнага інтэрв’ю з Гараўскім. Гараўскі сцвярджае, што апазіцыянераў выкралі ... Болей »
Напярэдадні меркаванага падпісання дарожных картаў паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі Мінск ахапілі вулічныя пратэсты, кропка ў якіх яшчэ не пастаўленая. У «жывы ланцуг» ад Белдзяржцырка да Галоўпаштамта, анансаваны 7 снежня грамадзянскай кампаніяй «Свежы вецер», злучыліся некалькі соцень беларусаў. На заклік сустаршыні аргкамітэту незарэгістраванай партыі БХД Паўла Севярынца выйсці ў гэты ж дзень на плошчу Каліноўскага (Кастрычн... Болей »
Што б ні падпісалі Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Уладзіміравіч наконт «паглыбленай інтэграцыі» — дакумент, хутчэй за ўсё, будзе няўдалым. Яго могуць назваць «прынцыповым рашэннем», «рухам у напрамку», і нават «важным крокам». Але крокам ён, хутчэй за ўсё, і застанецца. Супраць падпісання такога дакумента ў вызначаныя тэрміны ёсць некалькі фактараў. Час. Напрыканцы лістапада спадар Давыдзька анансаваў сустрэчу беларускага кіраўніка з ... Болей »
На мінулым тыдні ў Вільні перапахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага. Падавалася б, для Беларусі гэта павінна быць падзеяй нацыянальнага маштабу. Усё ж Каліноўскі заўсёды быў «нашым» героем: «Люблю Беларусь! — То ўзаемна!». Але афіцыйныя беларускія СМІ надалі гэтаму непрапарцыйна мала ўвагі. Дый яшчэ і падцэнзуравалі рэпартажы з падзеі, абрэзаўшы з кадраў белчырвона-белыя сцягі. Даволі дзіўнае стаўленне да асобы Кастуся Каліноўскага. На... Болей »
На мінулым тыдні краіна перанесла хваробу, якая афіцыйна завецца выбарамі. І многія перажываюць пасля яе ўскладненні: кагосьці не адпускае галаўны боль і сусветнае расчараванне, у некага круціць пальцы ад падтасоўвання лічбаў у пратаколах, пячэ рукі ад укідаў бюлетэняў, а некага спальваюць згрызоты сумлення. Як бы ні было, наступствы ад «вакханаліі» адчуваюць усе, хто прама ці ўскосна браў у ёй удзел. Так, некалькі назіральнікаў вымушан... Болей »
Электаральная кампанія падышла да фіналу. Але ў яе было некалькі адметнасцяў, вартых увагі. Гэта тычыцца тых, хто заўжды заяўляў пра няўдзел у «выбарчым фарсе», але цяпер паглыбіўся ў кампанію. Як, напрыклад, «Еўрапейская Беларусь». У тым, што яны ўсё ж пайшлі ў кампанію, быў адзін вялізны плюс. Практычна ўсе гэтыя, па выразе Лукашэнкі, «адмарожаныя апазіцыянеры» сабралі патрэбную тысячу подпісаў за рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. ... Болей »
Танкі падступнага NATO рухаюцца да нашай мяжы — навошта? Мы, беларусы, мірныя людзі, але, калі трэба, уломім ім так, што мала не пакажацца. Аднак спачатку мы павінны ўдосталь абмеркаваць і разабрацца, за што і каму наваляем. Прыкладна так можна распавесці пра істэрыю ў беларускім афіцыёзе з нагоды прыбыцця ў Літву кантынгенту арміі ЗША. Адразу адзначу, што пра разгортванне амерыканскіх вайскоўцаў непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы бы... Болей »
Калі ты жывеш у Беларусі і спрабуеш нешта рабіць на яе карысць, вельмі часта замест падтрымкі рызыкуеш атрымаць кпіны і непрыемныя эпітэты ад тых, хто дакладна ведае, што і як трэба рабіць. Ёсць такое азначэнне, што крытык — гэта той чалавек, які тлумачыць, як зрабіў бы ён, калі б умеў гэта рабіць. Але ёсць людзі, якія не надта ведаюць, як трэба, аднак ідуць і робяць, бо адчуваюць, што мусяць. Таму што так ім падказвае сумленне. І, быв... Болей »