![]() |
![]() |
— Грамадзянская платформа кідае выклік лявіцы, калі гаворка аб праваслаўным электараце. Партыя, якая ў Еўрапарламенце належыць да хрысціянскай дэмакратыі, з’яўляецца партыяй, якая ў рэгіёне такім як наш патрапіць спалучыць заходніх і ўсходніх хрысцяін. А ўмеласць спалучэння гэтых двух вялікіх патэнцыялаў, якія з’яўляюцца вялікім багаццем падляшскага рэгіёна, для яго будучыні і поспеху становіцца неабходнай. Адтуль кандыдатура на нашым с... Болей »
Змаганне суправаджае чалавечае жыццё. Гэта змаганне паміж любоўю і самалюбствам. Любоў у адступленні. Мой жыццёвы досвед падказвае, што хрысціяне асабліва думаюць пра Бога толькі, у прынцыпе, двойчы ў год: у Ражджаство і Вялікдзень. Ну, і, вядома, калі здарыцца нейкае няшчасце ў найбліжэйшым акружэнні, паводле народнай мудрасці: „Калі трывога, то да Бога”. Факт — слова „Бог” людзі ўжываюць штодзённа, забываючы, што Свяшчэннае Пісанне за... Болей »
Ля магілы Лукі Дзекуць-Малея (1888-1954) сабралася роўна 25 чалавек. Праўнук змагара за БНР, ліцэіст Лукаш Лабендзкі стаў найбліжэй помніка з бел-чырвона-белым сцягам. Вясновае паветра, прасякнутае радасным спевам жаўранкаў, напаўняла пачуццём лёгкасці, свабоды. З беларуска-беластоцкай перспектывы ўся сітуацыя выглядала неверагодна. І не толькі таму, што імем Лукаша Дзекуць-Малея названа ў Гданьску вуліца. І што над магілай беларускага ... Болей »
Мой асабісты Дзень Волі пачаўся з інтэнсіўных пошукаў сцяга, які кожны год праз акно абвяшчае свету, што гэта незвычайны дзень. Няшмат такіх сцягоў у горадзе, але і не ў тым сутнасць, бо гэта толькі асабістае рашэнне. Пасля шматлікіх гадоў святкавання здаецца мне, што самым важным 25 Сакавіка з’яўляецца сустрэча. Штодзень кантактуемся, бачымся на працы, гаворым па тэлефоне, але калі надыходзіць адзіны момант у годзе, калі святочна апран... Болей »
Калі задумацца, якое мысленне мае сярэднестатыстычны насельнік Беларусі, да чаго ён імкнецца і чым кіруецца, то напэўна можна сфармуляваць гэта адным кароценькім сказам — „жыць так, як усе”. Жыць так, як усе — гэта значыць хадзіць на працу з васьмі раніцы да пяці вечара, атрымліваць сталы заробак, хай сабе і невялікі (галоўнае — каб стаж не перапыняўся), мець абсталяваную кватэру, пажадана зрабіўшы ў ёй еўрарамонт. Для гараджаніна абавя... Болей »
Аўтары Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” за больш чым пяцьдзесят гадоў дзейнасці групы вупусцілі амаль дзвесце загалоўкаў кніг. Выдаваліся таксама калектыўныя альманахі, а ў апошнія гады выпускаецца таксама практычна міжнародны літаратурна-крытычны штогоднік „Тэрмапілы”. Найбольш багатым выдавецкім цыклам з’яўляецца серыя „Бібліятэчка «Белавежы»”, якая пачала выходзіць у 1990 годзе. Найбольш плённымі ў выдавецкім „белавежс... Болей »
„Аты старік куды” ў другі раз? — Імпрэза як імпрэза, — кажа Міхал, дзеяч культуры з вопытам, — мяне цяжка схапіць знянацку, бо амаль усё бачыў, але знаеш, што мяне калісь захапіла? „Юр'я". Гэта была энергія. Хаця фольк-мадэрну, які прэзентавала „Юр'я" не было ў беластоцкім клубе Фама, то быў проста беларускі мадэрн у розных відах. На тое і наладжана мерапрыемства, якое ўжо пусціла карані. Самае важнае каб паказваць, што насуперак усім д... Болей »
Як жа багатая наша тутэйшая зямелька выдатнымі помнікамі тутэйшай матэрыяльнай культуры, якім па арыгінальнасці наўрад ці знойдзецца раўня нават у маштабе Планеты. Вось такі архітэктурны шэдэўр дрэмле на аўтобусным прыпынку, што па шашы Бельск — Беласток насупраць вёскі Храбалы. Калі глядзець на гарызантальную праекцыю будынка з боку Беластока гэта будзе прамавугольная шасцёрка; мабыць адна з трыяды апакаліптычных... Сцены будынка мурав... Болей »
З клопатам пра меншасці. Размова з Анатолем Вапам — дырэктарам дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай маршалкоўскай управы. „Ніва”: — Якія прыярытэты абавязвалі пры назначанні датацый з сёлетняга бюджэту падляшскага самаўрада на заданні ў галіне культуры? Анатоль Вап: — Былі яны падобныя на мінулагоднія. Разам іх 12. Вылучана заданне „Падтрымка аматарскага мастацкага руху”. Першапачаткова ўваходзіла гэта ў склад „рэалі... Болей »
Калі радныя Гайнаўкі прынялі пастанову аб увядзенні беларускай мовы ў якасці дапаможнай у зносінах паміж чыноўнікамі магістрата і насельніцтвам, як у вусным, так і ў пісьмовым варыянце, узнікла пытанне якая гміна зробіць чарговы крок у гэтым плане і першы крок у справе ўстанаўлення ўказальнікаў на акраінах мясцовасцей на польскай і беларускай мовах. Гайнаўскіх радных у справе двухмоўных указальнікаў абганяюць радныя Арлянскай гміны, які... Болей »