![]() |
![]() |
На гэтым тыдні «праездам у Маскву» ў Беларусь зазірнуў Гунар Віганд — дырэктар дэпартамента Расіі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Нічога, акрамя чарговай канстатацыі «шматвектарнасці беларускай палітыкі», гэты візіт не выклікаў. Як паведаміла прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, візіт Віганда галоўным чынам быў прысвечаны «Дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі». Ві... Болей »
У панядзелак, 16 верасня, намеснік генпракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што беларуская пракуратура выдзеліць у асобную вытворчасць матэрыялы па справе «Уралкалію» супраць расійскіх грамадзян і падрыхтуе іх для перадачы ў расійскае нагляднае ведамства. Пра гэта вялася размова паміж Звягінцавым і беларускім генпракурорам Аляксандрам Канюком. Болей »
Шмат хто з цікавасцю глядзеў на выбары мэра Масквы. Бойка Давіда і Галіяфа заўсёды цікавая. Выбары прайшлі, непераканаўчую перамогу ў першым туры атрымаў выконваючы абавязкі мэра Сяргей Сабянін. Асноўны ягоны канкурэнт, апазіцыянер Аляксей Навальны, кажа пра фальсіфікацыі і патрабуе другога туру выбараў. Амаль як у Беларусі! Ну і, як і ў Беларусі, ніхто не збіраецца праводзіць перападлік галасоў. Афіцыйныя вынікі абвешчаныя, Сабянін пер... Болей »
Выбары ў мясцовыя саветы пачаліся. Перадвыбарчую кампанію пачала апазіцыя. На выбарах будуць два блокі: «Народны рэферэндум», у які ўваходзяць кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ і Рух «За свабоду», плюс БСДП і ўсе астатнія пад новай шыльдай — «За справядлівыя, сумленныя выбары для лепшага жыцця». Афіцыйна прэзентацыя новай кааліцыі пройдзе ў верасні. Болей »
Калі сцісла пераказваць гісторыю, то напрыканцы ліпеня «Уралкалій» заявіў пра разрыў адносінаў з БКК. Фармальнай падставай стаў указ Аляксандра Лукашэнкі, які надаў калійшчыкам права прадаваць угнаенні па-за межамі БКК. «Уралкалій» відавочна не меў рацыі, бо сам яшчэ з мінулага года «піхаў» свае ўгнаенні ў абыход БКК праз уласны «Уралкалій Трэйдынг». Але потым Баўмгертнер абвясціў пра фактычны дэмпінг: продаж максімальнай колькасці калі... Болей »
Камітэт дзяржкантролю, «галоўнае пудзіла» прадпрымальнікаў і бізнэс-структураў, набыў новыя паўнамоцтвы. Зараз ён будзе адказваць за вялікую частку нацыянальнай бяспекі. Адпаведны ўказ №360 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 жніўня. Раней Камітэт дзяржкантролю меў права кантраляваць дзейнасць суб’ектаў гаспадарання на прадмет выканання імі дзеючага заканадаўства, якое забяспечвае абарону правоў спажыўцоў, бяспеку жыцця і здароўя насельніц... Болей »
Здаецца, урэшце высокія чыноўнікі Беларусі ўцямілі: немагчыма дасягнуць поспеху, калі кіраваць па-старому, змены ёсць суровая неабходнасць. Вось толькі ці выйдзе з гэтага разумення што-небудзь карыснае? Яшчэ 1 жніўня на чарговай і ўжо дзяжурнай нарадзе па пытаннях барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Лукашэнка заявіў чыноўнікам: «Калі можаце кіраваць — кіруйце ўсёй сістэмай, не — значыць, будзем думаць: ці новых людзей прыця... Болей »
Найперш, цалкам зразумела тое, што спадар Макей не змяніў традыцыйнай беларускай пазіцыі. Як паведаміў ён сам брусэльскаму карэспандэнту «Радыё Свабода», размова вялася пра Віленскі саміт краінаў «Усходняга партнёрства», які павінен адбыцца ў лістападзе гэтага года, і пра ягоную дэкларацыю. Болей »
У дзяржавы зноў скончыліся грошы. Калі ўзяць іх няма адкуль, то ўзнікаюць думкі забраць іх у самых бедных. Мы чулі шмат ідэй пра тое, каб браць дадатковыя падаткі з бяздзетных, з прастытутак, з алкаголікаў. А зараз прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч вынайшаў яшчэ адзін падатак — з беспрацоўных. Болей »
Беларускі рубель заліхарадзіла. За тыдзень ён у адносінах да долара ўпаў больш як на 100 пунктаў. Калі яшчэ 2 ліпеня курс пакупкі долара быў 8 770 рублёў за долар, то ўжо 9 ліпеня некаторыя банкі набывалі долар па 8 880. Наогул, 9 ліпеня долар устанавіў новы гістарычны рэкорд. Па таргах на біржы курс амерыканскай валюты ў параўнанні з папярэднім днём вырас усяго на 20 рублёў — да 8 860 беларускіх рублёў. Але для рэкорду гэтага аказалася... Болей »