![]() |
![]() |
Калі вонкавы пратэст сціх, а рэпрэсіі не спыніліся, стала зразумела, што рана ці позна прыйдуць да кожнага, хто думае іначай, — гэта толькі пытанне часу. Гэтае разуменне навучыла нас адной важнай рэчы: напоўніцу цаніць тое, што мы маем тут і цяпер. Як гэта ні парадаксальна, жыць, а не выжываць. Адчуваць, а не трываць. Спачатку гэта было неяк няёмка: людзі пакутуюць у турмах, а ты ідзеш на канцэрт ці бавіш час у прыемным месцы. Выкласц... Болей »
Вы калі-небудзь задумваліся, колькі ў вас Беларусі? Ці колькі ў Беларусі — вас? Ці моцна пацерпіць Радзіма, калі вы з’едзеце? Ці выйграе, калі вы вернецеся? Дурню зразумела, што проста цяпер мы бачым найбуйнейшую хвалю эміграцыі з нашай зямлі ад часоў паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага. Адрозненне ў тым, што тады не было такой краіны — Беларусь. Людзі беглі ў Парыж ці Санцьяга-дэ-Чылі з месцаў, якія самі называлі Польшчай. Цяпер жа бя... Болей »
Ці хацелі б вы ведаць, што будзе заўтра? А ці змянілі б вы штосьці ў сваім жыцці, каб была такая магчымасць? Год таму ў гэтыя дні былі прад’яўлены абвінавачанні Віктару і Эдуарду Бабарыкам. Але не думаю, што хтосьці з іх захацеў бы змяніць свой шлях, каб ведаў, дзе правядзе гэты год. Ужо былі закратаваныя Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч, але, упэўненая, яны ніколі б не адмовіліся ад той барацьбы, якую вялі ўсе гады. Тысячы чалавек п... Болей »
Паўсядзённы трэш часам заганяе ў ступар, і розум адмаўляецца верыць таму, што адбываецца ў краіне. Ну не могуць жа людзі, як кажуць, у цвярозым розуме і цвёрдай памяці, рабіць такое! Як можна патрабаваць прызнаць галоўны партал краіны, які штодня чыталі тры мільёны чалавек, экстрэмісцкім? Хаця, сёння куды не кінь вокам, паўсюль «экстрэмізм», бо гэтым тэрмінам цяпер узнагароджваюць усіх нязгодных і здольных думаць. А як можна патрабаваць... Болей »
У гэтым годзе Дзень медыцынскага работніка мы будзем адзначаць 20 чэрвеня. Гэты дзень і раней не быў вельмі радасным і святочным, бо праблем у медыцыне хапала заўсёды, а з кожным годам усё дадавалася. Але гэты год пераўзышоў усе чаканні. На плечы тых, хто ратуе нашыя жыцці, апроч пандэміі каронавіруса зваліўся цяжар палітычнага пераследу. Сотні ўжо з’ехалі з краіны, дзясяткі пазбавіліся працы, 8 чалавек дасюль за кратамі. Не дзіўна, што... Болей »
Больш за трыста дзён пратэстаў. Гучных і яскравых ды ціхіх і крэатыўных. Мы і падумаць не маглі, што так шмат зможам трываць. За гэты час столькі адбылося, што хапіла б на дзясятак гадоў. За гэты час мы так пасталелі, што ў іншых умовах не хапіла б і жыцця. Больш за трыста дзён мы фарміраваліся як нацыя, мы развіваліся як грамада, мы ўмацоўваліся як асобы. Так шмат перакрочана, яшчэ больш — наперадзе. З даецца, сілы ўжо на зыходзе. Здае... Болей »
Чарговы судовы працэс над чарговым палітвязнем мог стаць шараговым і амаль руцінным. Але стаў для ўсіх нас крыкам болю і адчаю. Прыкладам мужнасці і нескаронасці. Сцяпан Латыпаў, арбарыст, затрыманы на «Плошчы пераменаў», падчас судовага пасяджэння 1 чэрвеня ўткнуў сабе ў горла асадку. Гэта для яго быў адзіны спосаб абараніць свайго бацьку, сваіх сяброў, сябе ад ціску. Гэта быў крок болю і адчаю, крок мужнага невінаватага чалавека. Ус... Болей »
«Захоп пасажырскага самалёта», «акт дзяржаўнага тэрарызму», «авіяцыйнае пірацтва», — так большасць еўрапейскіх палітыкаў ацаніла прымусовую пасадку рэйса Ryanair у Мінску. І выглядае на тое, што такія ацэнкі небеспадстаўныя. Наступствы гэтага кроку ўжо пачынаюцца і будуць, вельмі верагодна, балючымі для краіны. Такімі, што ніякімі «выгодамі» ў выглядзе арышту апальнага блогера і паказвання сваёй «крутасці» іх не пераб’еш. Прынамсі, на... Болей »
Свой дзень я звычайна пачынала з таго, што адкрывала TUT.BY. Як і некалькі мільёнаў беларусаў. Мы заходзілі на партал, каб прачытаць праўдзівыя навіны пра тое, што адбываецца ў краіне ад прафесіяналаў журналістыкі. Раніцай 18 траўня мы даведаліся, што ў рэдакцыі і рэдактараў вобшук, а неўзабаве — і пра тое, што партал заблакаваны. Што ж, бывае, як пісаў Кандрат Крапіва, праўда вочы коле… Зуб на TUT.BY вастрыўся даўно і метадычна. На пар... Болей »
Кажуць, кожны народ варты свайго правіцеля. І гэта пацвярджаецца беларускім прыкладам. Нам не хочацца гэта прызнаваць, хочацца зрабіць кагосьці іншым вінаватым, але праўда ў тым, што адказнасць за наша сёння ляжыць на нас усіх. На тых, хто маўчаў і не высоўваўся, хто будаваў сваё жыццё, не зважаючы на беззаконне, на тых, хто спрабаваў нешта змяніць, але ў пэўны момант таксама змірыўся ці прыстасаваўся. Дваццаць шэсць гадоў таму мы зрабі... Болей »