![]() |
![]() |
Двойчы за апошнія тры гады давялося перажыць налёт (гэта найбольш адэкватнае слова) супрацоўнікаў КДБ. У 2004 годзе апергрупа „дзяржаўнай бяспекі” (двукоссе стаўлю не з іроніі, а адпаведна сутнасці) па надуманых падставах (нібыта ў рамках расследавання адной крымінальнай справы) разграміла рэдакцыю нашага бюлетэня „Свой Лад”. Маленькае інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое выходзіла на Гродзеншчыне накладам 299 асобнікаў і не парушала ... Болей »
27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна. Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў я з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей Міхайлавіч пісаў вялікія, шчырыя, сур’ёзныя. У пісьмах заўсёды мяне ... Болей »
Са школьных падручнікаў гісторыі вядома, што войны бываюць справядлівымі і несправядлівымі. І гістарычная навука яшчэ зусім нядаўна бралася вызначыць па гэтым параметры кожную вайну. Але сённяшні час паставіў у тупік нават самых мудрых даследчыкаў. Тое, што адбываецца цяпер, паказвае на тое, што чалавецтва звар’яцела канчаткова. І на кожнае дзеянне, у тым ліку і ваеннае, знаходзіцца безліч людзей і нават краін, якія выказваюць супрацьле... Болей »
Свет шматпалярны — часта любяць сцвярджаць палітыкі і аналітыкі рознага роўню. Між тым, яшчэ са школьных урокаў геаграфіі ўсе добра ведаюць, што ёсць толькі два полюсы — паўночны і паўднёвы. Так і ў палітыцы. Падобна, што сусветныя падзеі апошняга дзесяцігоддзя ўсё больш падзяляюць свет на два лагеры. Гэта датычыць як міждзяржаўных дачыненняў, так і ўнутранага развіцця асобных краін. Рызыкую наклікаць на сябе шматлікія папрокі, але прыз... Болей »
У Мінску памёр народны пісьменнік Янка Брыль. Асабіста я не люблю такіх азначэнняў як „народны” — яны занадта дыскрэдытаваныя яшчэ за савецкім часам, але тут яно бадай да месца ва ўсіх cэнсах. Яшчэ зусім нядаўна іх было двух — волатаў беларускай прозы. Васіль Быкаў памёр у чэрвені 2003 года, Янка Брыль — сёлетнім спякотным ліпенем, не дажыўшы паўтары тыдня да свайго 89-годдзя. Некалькі класікаў беларускай паэзіі яшчэ жыве (дай Бог ім зд... Болей »
Пра газ, Хамас і ні слова пра нас — так можна характарызаваць для беларусаў вынікі саміту краін Вялікай васьмёркі пад Пецярбургам. Наш „адвечны” спадзеў на дапамогу і вызваленне звонку, які перарос праз дзесяцігоддзі ў наіўную веру, стаў ужо неад’емнай часткай нацыянальнага менталітэту. Напярэдадні сустрэчы лідэраў васьмі краін, якая ўпершыню прайшла ў Расіі, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі склалі адмысловы зварот да кіраўнікоў кра... Болей »
Старая мудрасць сцвярджае, што ніхто і нішто не можа існаваць доўга, калі раздзіраецца з сярэдзіны ўнутранымі супярэчнасцямі. Грамадства і дзяржава, у якой тое грамадства жыве і дзеіць, яшчэ ў большай меры, чым што іншае, мусіць трымацца гэтага запавету. Знешнія праявы дзейнасці грамадства і яго схаваныя, унутраныя механізмы мусяць супадаць як зубы колцаў гадзінніка. Інакш зломяцца, і ўвесь механізм паляціць к чортавай бабусі. Мудрыя пр... Болей »
„Мы стаялі ў чарзе па хлеб”, — спяваецца ў вельмі папулярнай песні, якую выконвае Кася Камоцкая. Чарга па хлеб — гэта найбольш яскравая прыкмета савецкага часу. Забеспячэнне насельніцтва хлебам заўсёды было генеральнай лініяй вялікіх і малых правадыроў. Адсюль і культ гэтага хлеба, узведзены ў ранг паганскай рэлігіі. Адсюль прымаўкі кшталту „Будзе хлеб — будзе і песня!” і бясконцыя бітвы за ўраджай. Чэргаў па хлеб зараз у Беларусі няма.... Болей »
У неўміручым творы „Сабачае сэрца” прафесар Праабражэнскі раіць маладому доктару Барменталю не чытаць перад ядой савецкай прэсы. Маўляў, ад яе вельмі кепска засвойваецца ежа. — Дык другіх жа газет, акрамя савецкіх, няма, — здзіўлена кажа доктар Барменталь. — Вось ніякіх і не чытайце, — адказвае прафесар. Нешта падобнае я нядаўна пачуў, едучы ў грамадскім транспарце. Размаўлялі дзве жанчыны і, гэтак жа як прафесар Праабражэнскі, раілі ад... Болей »
Лішне было б тлумачыць трывіяльную рэч — найбольшай нацыянальнай каштоўнасцю для нас ёсць наша роднае слова. Чаго найперш шукаюць беларусы блізкага і далейшага замежжа, прыехаўшы ў Беларусь? Менавіта беларускага слова на вуліцах і ў побыце, беларускай культуры ў паўсядзённасці. Таго, што найперш розніць нас ад іншых народаў. Таму для нас не мусіць быць пытання што першасна — нацыянальная мова і культура ці дэмакратыя. Без першага аніяка... Болей »