![]() |
![]() |
"Паланэз" Дзякуючы ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" ў гарадзенскім выдавецтве "ЮрСаПрынт" свет пабачыў першы нумар слонімскага літаратурнага альманаха "Паланэз". Прыгожае афармленне альманаха каляровымі рэпрадукцыямі карцін слонімскага мастака Міколы Бушчыка, цудоўныя творы слонімскіх літаратараў, пачынаючы ад Кандрата Лейкі і да сённяшняй вясковай школьніцы-паэткі Дар'і Раманавай, зацікавяць чытачоў, як афармленнем... Болей »
21 жніўня адышоў у лепшы свет адзін з найвыдатнейшых гістарычных пісьменнікаў Леанід Дайнека, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Мележа, дзяржаўнай прэміі БССР, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён ствараў мастацкую гісторыю Бацькаўшчыны, перагортваючы пласт за пластом. Яго раманы "Меч князя Вячкі", "Жалезныя жалуды", "След Ваўкалака", "Назаві сына Канстанцінам" увасаблялі рэальных гістарычных асобаў, наталялі прагу чытачоў да спа... Болей »
Гэтым слоганам вітала праваслаўнае паселішча "Шляхам Ефрасінні Полацкай" усіх ахвочых адпачыць - дзяцей і іх бацькоў - з розных мястэчак Лідчыны. Духоўнікам паселішча запрасілі айца Аляксея Глінскага з прыходу Хрыста Збаўцы. Берагі слыннага Нёмана, магутныя векавыя дубывеліканы сустрэлі дарослых і дзяцей ва ўсёй сваёй прыгажосці. Адкрыццё паселішча адбылося 24 ліпеня святочным канцэртам. На канцэрце гучала наша народная песня "Купалінка... Болей »
Пачатак гэтага года выдаўся ўраджайным на розныя юбілеі ў гісторыі і жыцці нашай краіны. Гэта і стагоддзе камсамолу, і векавы юбілей утварэння БНР, і сямідзесятпятая гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і трыццацігоддзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. I ўсе гэтыя знамянальныя даты і падзеі шырока адзначаліся ў нашым грамадстве. I ўсе яны добра спрыялі патрыятычнаму выхаванню нашай моладзі, падрастаючага п... Болей »
27 ліпеня на Лідчыне традыцыйна прайшло пад знакам ушанавання памяці паўстанцаў 1863 года. І няма нічога дзіўнага ў сумяшчэнні гэтай даты і гэтай памяці. 27 ліпеня 1990 года - дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі падвёў рысу пад многімі этапамі змагання за незалежнасць нашай краіны і стаў магчымым у многім і дзякуючы гэтаму паўстанню. Урачыстасці пачаліся з імшы ў паўстанцкай капліцы ў былым засценку Станкевічы.... Болей »
У нясвіжскім дзіцячым садку "Караблік дзяцінства" запрацаваў міні-музей ткацтва. Гэта азначае, што ў дадатак да беларускамоўнай групы і гуртка "Роднае слоўка" тут з'явіўся яшчэ адзін асяродак выхавання на роднай мове. "НС" разам з сябрамі мясцовай арганізацыі ТБМ шчыра вітае пачынанне і мае намер інфармаваць, як добрая ідэя "працуе"на карысць дзяцей і іх бацькоў, а найперш - роднага слова ды прафесійна натхняее супрацоўнікаў установы.... Болей »
4 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах урачыста адбыўся Купалаў фэст-19. Ён праходзіў пад дэвізам: "Беларусь - маё сэрца, залатая краіна." Арганізатарам яго выступіла мясцовая каталіцкая парафія сумесна з Дзяржаўным музеем Я. Купалы ў Менску, які прадстаўляла спадарыня Марыя Барткова. Кожны раз удзел у свяце дае выдатную магчымасць пераасэнсаваць творчасць песняра беларускай зямлі, па-новаму перачытаць яго вершы, спасцігнуць в... Болей »
Сёлета Будслаўскі фэст, на які сабраліся некалькі тысяч вернікаў, праходзіў пад дэвізам "Марыя каралева сям'і." 5 ліпеня адбылася прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі. 6 ліпеня Мітрапаліт Менска-Магілёўскі прысвяціў сваё выступленне тэме абароны сям'і і сямейных каштоўнасцяў. У прамоўленай гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіў увагу ўдзельнікаў урачыстасці на заданні Касцёла ў Беларусі па абароне сям'і перад абліччам крызісу. Палова... Болей »
7 чэрвеня на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны ў Менску адбылася сустрэча кіраўнікоў арганізацыі з журналістамі, прысвечаная 30-годдзю ТБМ. Прысутныя ўшанавалі памяць былых старшынь арганізацыі - Ніла Сымонавіча Гілевіча і Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. Сённяшняя старшыня Алена Мікалаеўна Анісім, якая 20 гадоў займаецца актыўнай дзейнасцю ў ТБМ, нагадала пра дасягненні ТБМ у розных галінах. Таварыства пастаянна ладзіць навуковыя мовазнаўчыя ... Болей »
Пра запачаткаванне ТБМ гаворыць акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі: - У 1989 годзе адбыўся I устаноўчы з'езд ТБМ. У той час мы з бацькам толькі нядаўна вярнуліся на Радзіму, з якой былі разлучаныя на 40 гадоў. У маім жыцці так адбылося, што я ніколі не вучыўся беларускай мове, 40 гадоў пражыў у Расіі і толькі пад уплывам свайго бацькі пачаў пісаць і размаўляць па-беларуску. Вярнуўшыся ў Беларусь, я з вялікім задавальненнем пачаў карыст... Болей »