![]() |
![]() |
Гісторыя еўрапейскай культуры ведае выпадкі, калі за права назваць выдатнага пісьменніка сваім земляком вяліся і вядуцца гарачыя спрэчкі. Гэта датычыцца і месца нараджэння выдатнага паэта-рамантыка XIX ст. Адама Міц-кевіча. Адны называюць Наваградак на Гарадзеншчыне, другія - Завоссе, што ў Баранавіцкім раёне, трэція прытрымліваюцца версіі, што Адам Міцкевіч нарадзіўся ў карчме па дарозе з Завосся ў Наваградак. Усё ж большасць навукоўца... Болей »
Шаноўныя сябры Таварыства беларускай мовы, прыхільнікі і рупліўцы роднага слова! ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" віншуе вас з усімі зімовымі святамі: Днём Божага нараджэння, Калядамі і Новым 2014 годам. Мы зычым вам і вашым блізкім добрага здароўя, дабрабыту, творчага натхнення і асабістага шчасця на ўсе наступныя гады, прыемных святаў і аптымізму! Дзякуй вам за тое, што былі з намі ў 2013 годзе, падтрымлівалі матэ... Болей »
Радзім Гарэцкі з’яўляецца заснавальнікам беларускай школы тэктаністаў. Добра вядомы ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі, дзяржаўнымі прэміямі СССР, БССР, Расейскай АН. Навуковыя працы прысвечаныя тэктоніцы і геадынаміцы платформаў, уключаючы тэрыторыю захаду Ўсходне-Еўрапейскага кратона і Беларусі, геалогіі карысн... Болей »
26 лістапада 2013 года ў Менску адбылася канферэнцыя "Кніга новага жыцця", якая была прысвечана 100-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М. Багдановіча "Вянок". Разнастайнасць абраных тэм, якія аб'яднаў багдановічаўскі "Вянок", дазволіла удзельнікам канферэнцыі шырока прадставіць розныя даследаванні і матэрыялы літаратуразнаўчага і мовазнаўчага характару, нанава перачытаць легендарны зборнік, паразважаць на розныя тэмы дзеля агу... Болей »
Язэп Лёсік нарадзіўся ў сялянскай сям'і на Стаўбцоўшчыне. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1898-99), скончыў Ноўгарад-Северскае гарадское вучылішча (1902). 3 1902 працаваў выкладчыкам Бабруйскай сельскагаспадарчай школы, з 1903 настаўнічаў у мяст. Грамяч Ноўгарад-Северскага павета Чарнігаўскай губ. За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 арыштаваны, зняволены ў Ноўгарад-Северскую турму. У 1907 прывезены на суд г. Стара... Болей »
Казімір Андрэевіч Буйніцкі (1788 — 1878; Крыптанімы: WR) — пісьменнік, публіцыст, краязнавец. Ганаровы куратар школ Віцебскай губерні. У 1842—1849 гадах выдаваў альманах «Rubon». Даследчык Падзвіння, член Віленскага археаграфічнага таварыства, актыўны член Віленскай археалагічнай камісіі. Аўтар этнаграфічна-краязнаўчых нарысаў, вершаванай камедыі «Komedje» (1851), апавяданняў і вершаў «Stara Panna» (1854), «Siostra Gertruda» (1842), «P... Болей »
Пакуль "кожны піша ўласны працяг" беларускай гісторыі сваімі сённяшнімі ўчы-нкамі і дзеяннямі, кампанія "Будзьма беларусамі!" працяг-вае тыражаваць гісторыю ў штодзённае жыццё. "Круглы год з беларускай гісторыяй" - пад такой назвай быў выда-дзены каляндар на 2014 год паводле аднайменнага аніма-цыйнага фільма. Кампанія "Бу-дзьма беларусамі!" адмыслова абрала для стварэння кален-дара высакосны год, каб усе ахвотныя змаглі прабыць з бе-лар... Болей »
3 лістапада ў Менску прайшлі шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў "Дзяды". Калона з некалькіх соцень чалавек пад бел-чырвона-белымі сцягамі, скандуючы "Жыве Беларусь!", рушыла ад гадзіннікавага завода да ўрочышча Курапаты - месца пахавання дзясяткаў тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Дазвол на мерапрыемства атрымалі актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ. Па словах Юрася Беленькага, сёлетнія "Дзяды" юбілейныя. Перш... Болей »
Газета “Наша слова” - газета Грамадскага аб’яднання “ТБМ імя Ф. Скарыны”, якое знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы за нацыянальнае адраджэнне беларускага этнасу. Газета заснавана ў сакавіку 1990 года і да 1997 года выходзіла ў Менску. З лістапада 1997 года газета больш за 9 гадоў выдавалася Лідскай гарадской арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”. З 1 лютага 2007 года выдаўцом газеты “Наша слова” з’яўляецца Установа інфармацыі “Выдавецкі... Болей »
Газета “Наша слова” - газета Грамадскага аб’яднання “ТБМ імя Ф. Скарыны”, якое знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы за нацыянальнае адраджэнне беларускага этнасу. Газета заснавана ў сакавіку 1990 года і да 1997 года выходзіла ў Менску. З лістапада 1997 года газета больш за 9 гадоў выдавалася Лідскай гарадской арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”. З 1 лютага 2007 года выдаўцом газеты “Наша слова” з’яўляецца Установа інфармацыі “Выдавецкі... Болей »