![]() |
![]() |
Колькі ўжо было гандлёвых войнаў між Беларуссю і Расіяй — цукровая, мясная, нафтавая, газавая. Аднак раней вакол гэтых процістаянняў не было столькі шуму і істэрыкі, як цяпер, вакол вайны малочнай. Канфлікт пачаўся 6 чэрвеня, калі галоўны дзяржаўны санітарны доктар РФ Генадзь Анішчанка абвясціў пра забарону на ўвоз у Расію 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі. Першапачатковай прычынай называлася тое, што беларускія вытворцы не перааф... Болей »
Першы беларускамоўны міністр. На пасаду міністра культуры прызначаны кар'ерны дыпламат Павел Латушка. Пра адстаўку былога міністра культуры Уладзіміра Мацвейчука гаварылі вельмі даўно. Былы дырэктар наваполацкага ПТВ №233 хімікаў і дырэктар па ідэалагічнай працы «Белнафтахіму» быў чалавекам выпадковым на гэтай пасадзе. Радзіма сказала стаць дырэктарам Белтэлерадыёкампаніі — Мацвяйчук стаў. Міністрам культуры — будзем старацца! Практыка... Болей »
Міжнародны валютны фонд — вось ад каго па стане на 2009 год залежыць фінансавая сістэма Беларусі. Краіна спажывае больш, чым зарабляе, і таму ёй, як вада, патрэбныя замежныя запазычванні. Да апошняга году яны надыходзілі з Расіі пад палітычныя ўмовы. Ад гэтага году Беларусь адкрыла кранік з другога боку. Менавіта МВФ парэкамендавала Беларусі выканаць разавую дэвальвацыю рубля на 25% у пачатку году. Бачанні МВФ будуць вызначальнымі і над... Болей »
Будаўнік у банку. Пра кіраўніка Нацбанку Пятра Пракаповіча ў цыкле «Палітбюро-2009» піша Аляксандр Фядута. З Пракаповіча ўжо даўно ніхто не смяецца. Хоць яго старамодна-наменклатурныя касцюмы, тоўстыя акуляры, што робяць яго погляд безабаронным, і ўсмешка вечна вінаватага ва ўсім двоечніка — такая зручная мішэнь для кпінаў. Але, імаверна, нават самыя жорсткія крытыкі рэжыму проста не ведаюць, у чым можна звінаваціць гэтага чалавека. Пят... Болей »
На кручку ў Рыбака апынуўся цэлы кантынент. Беларусы ж адчулі сапраўдны гонар за далёкага суродзіча і задумаліся пра тое, што такое нацыянальная ідэнтычнасць. У фінале конкурсу «Еўрабачанне32009» перамог нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак, якому 13 мая споўнілася 23 гады. Пры гэтым наш зямляк паставіў рэкорд конкурсу, атрымаўшы перамогу з велізарным адрывам. Ён набраў 387 балаў — яшчэ нікога ў гісторыі «Еўрабачання» так шчодра не адорвал... Болей »
Ціхая вада «Партнёрства». У Празе дадзены старт праграме еўраадаптацыі шасці краінаў былога СССР. Беларусь, як і прагназавалася, прадстаўлялі на спатканні віцэпрэм’ер Уладзімір Сямашка і міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў. На кантакты з прэсай яны не ішлі. Нават не трапілі на агульны здымак удзельнікаў саміту. Дарэчы, у будынак, дзе праходзіла пасяджэнне, абодва чыноўнікі накіроўваліся пад крыкі «Ганьба» і «Жыве Беларусь». Гэта б... Болей »
Лёсы чатырох. 7 траўня спаўняецца роўна 10 гадоў з часу знікнення былога міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі. «Дакладваю аб тым, што…» Гэта была першая падобная гучная справа. Потым раптоўна зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі, яшчэ праз год — тэлеаператар Дзмітры Завадскі. Перад гэтым у красавіку 1999 году пры дзіўным збегу абставінаў загінуў папулярны палітык Генадзь Карпенка. А сёння справы зніклых не расс... Болей »
Палітбюро-2009 Русалка на аблоках. Выходзіць на трыбуну маладая прывабная жанчына, добра апранутая, з ласкавай усмешкай, і пачынае свой выступ шматзначнай фразай: «Я плавала ў басейне, і мне прыйшла ў галаву думка…» Аляксандр Фядута піша пра Наталлю Пяткевіч — у цыкле «Палітбюро-2009». Яна пачала працаваць у Адмі! ністрацыі прэзідэнта Беларусі ледзь не ў жніўні 1994 г. На працу зусім яшчэ юную Наталлю Пяткевіч браў Аляксандр Марыскін. Г... Болей »
Рашэнні на сотні мільёнаў даляраў. У панядзелак стала вядома, што Беларусь адмовілася прадаць дзярждолю ў Мазырскім НПЗ, якую хацелі атрымаць «Газпромнефть» і ТНК. Лукашэнка зноў лётаў у Расію для сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым. Гэта ўжо трэцяя падобная паездка беларускага кіраўніка ў суседнюю дзяржаву за апошні месяц. Першая адбывалася 19 сакавіка ў загарадным Завідаве, другая — 21 сакавіка на лыжах у Сочы, трэцяя — 10 красавіка ў р... Болей »
«Будзе час, калі я адкажу на пытанні» - заявіў міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў у часе прэс-канферэнцыі, пасля таго як 5 красавіка яго адправілі ў адстаўку. Афіцыйная трактоўка — праз стан здароўя. Сказаць, што гэтая падзея стала нечаканасцю, нельга: яе чакалі ўжо даўно. Сваю пасаду Навумаў займаў аж ад верасня 2000 году, калі замяніў на ёй Юрыя Сівакова. Да гэтага ўраджэнец Смаленску Навумаў займаў пасады камандзіра спецыяль... Болей »