![]() |
![]() |
Выпускнікам Ліцэю-2007. Піша Андрэй Хадановіч. У Беларускім гуманітарным ліцэі чарговая выпускная вечарына. Уручэньне дыплёмаў і ўсякае такое сумна-сьвяточнае... Мне вельмі падабалася выкладаць літаратуру ў гэтай групе — на розных менскіх офісах-кватэрах. Для тых, хто ня ў курсе, Ліпэй быў забаронены ўладамі, але дагэтуль існуе ў падпольных умовах. У горадзе, за горадам... Так што два разы на тыдзень я езьдзіў туды электрычкаю. Забаўна,... Болей »
Парушэньне абмену рэчываў. Дыпляматыя апазыцыі можа і павінна змагацца за вяртаньне прэфэрэнцый. Камэнтар Рэдакцыі. Рашэньне прынятае. Беларусь пазбылася прэфэрэнцый у гандлі з Эўрасаюзам. Гэта азначае, што ЭС ня лічыць пагрозу далучэньня Беларусі да Расеі рэальнай. Ён ня бачыць бяды ў дадатковай пераарыентацыі беларускіх гандлёвых патокаў на Расею. Эўрасаюз верыць у мэтазгоднасьць мэтаду санкцый. ЭС лічыць магчымым зьмяніць уладу ў Бел... Болей »
Саломіна ў воку Дамашкевіча. Прадстаўляючы новага кіраўніка сталічнай вобласьці, Аляксандар Лукашэнка па-свойму тлумачыў прычыны замены Мікалая Дамашкевіча (старонка 6), якога падначаленыя называлі «абласным бацькам» — так падобныя былі манера кіраваньня, падыход да людзей і праблемаў. На доказ кепскіх вынікаў гаспадараньня Дамашкевіча начальнік краіны прывёў лічбы. Пра два мільёны тонаў збожжа бьгла толькі бравада. На справе ў 2004 год... Болей »
Навіну ўводзіць, старыны ня рушыць. Актывісткі ініцыятыўнай групы па вяртаньні царквы Сьвятога Язэпа і манастыра бэрнардынаў Івона Мапукевіч і Ганна Сіўчык сустрэліся са старшынём Менгарвыканкаму Міхаілам Паўлавым. Яны спрабавалі даведанца пра лёс сьвятыні, якую ўлады маюць перабудаваць пад гасьцініпу і забаўляльны комплекс. Паводле словаў Івоны Манукевіч, кіраўнік сталіцы пацьвердзіў ранейшыя пляны адносна былых кляштарных камяніцаў. Ш... Болей »
Чатырохтыднёвая лібэралізацыя. За мінулыя 10 дзён былі вызваленыя тры палітвязьні, спыненыя некалькі палітычна матываваных крымінальных справаў, вынесеныя мяккія прысуды маладафронтаўцам і ніводзін чалавек ня быў пакараны арыштам за палітыку. Гэтыя рашэньні выносяць тыя самыя судзьдзі, якія яшчэ месяц таму бязьлітасна садзілі за тры ўлёткі. Ходзяць чуткі пра ўгоду Пяткевіч-Крэмэра, паводле якой беларускія ўлады маюць вызваліць усіх палі... Болей »
Дзяржава для народу. Пасьля адмены льготаў на самае неабходнае — камуналку для пэнсіянэраў і праезд для студэнтаў — Беларусь ператвараецца ў найменш сацыяльную дзяржаву ў Эўропе. «Хоча Пуцін, каб мы плацілі гэтыя грошы, — будзем зьбіраць ад лекаў, чарнобыльцаў, ад тых, хто ў акопах гніў, зьбяром...», — крыўдаваў нядаўна кіраўнік Беларусі на падаражаньне расейскіх энэрганосьбітаў. Хто тады мог думаць, што гэта ня кідкая рыторыка, а праду... Болей »
Дні, калі вырашаецца будучыня нацыі. Мы прывыклі ўжываць гэты выраз напярэдадні выбараў, рэфэрэндумаў ды іншых падобных падзеяў, вынік якіх у паняволенай краіне прадпісаны загадзя і нічога насамрэч не мяняе. Іншыя дні вырашаюць нямала. Напрыклад, тыя, калі бацькі запісваюць дзяцей у школы. Нацыя — гэта папросту штогадовы, штодзённы рэфэрэндум... З 16 траўня адкрываецца набор у пачатковыя школы. Бацькі ў вялікіх гарадах маюць выбар: адда... Болей »
Міжнародная прэмія за акрэсьцінскі дзёньнік. Рэдактар сайту nn.by уганараваны прэміяй імя Лёрэнца Наталі. Андрэй Дынько стаў ляўрэатам прэміі імя Лёрэнца Наталі за 2006 год. Прэмія прысуджаецца за найлепшы артыкул. Дынько стаў першым у гісторыі прэміі цэнтральна-эўрапейскім журналістам, уганараваным ёю. Дагэтуль сярод эўрапейцаў узнагароду атрымлівалі толькі аўтары з заходняй часткі кантынэнту. Гэта міжнародная ўзнагарода для пішучых жу... Болей »
Начная бітва за гісторыю. Расейцы справакавалі крывавыя беспарадкі ў Таліне. Сутычкі на вуліцах эстонскай сталіцы распачаліся ў чацьвер поначы. Ад ранку эстонскія археолягі прыступілі да эксгумацыі парэшткаў савецкіх салдатаў. Урад вырашыў перанесьці іх разам з помнікам — г.зв. Бронзавым салдатам — з цэнтру гораду на вайсковыя могілкі. Працы адбываліся пад разгорнутым вялікім вайсковым намётам пад абаронай шчьгльнага кардону паліцыянта... Болей »
Барыс Ельцын і Сьвятлана П. Расея разьвіталася зь першым за сваю шасьцісотгадовую гісторыю дэмакратычна абраным кіраўніком. Пахавала даволі абыякава. Лічаныя тысячы людзей прыйшлі разьвітацца з былым кумірам. Не параўнаць з тым, як беларусы хавалі Быкава. Тое, што Ельцын быў першым прэзыдэнтам у краіне, якая раней ведала толькі абсалютных манархаў і генсекаў, многае тлумачыць як у абыякавасьці разьвітаньня, так і ў манеры кіраваньня таг... Болей »