![]() |
![]() |
Маладыя ваўкі зьелі зуброў. Вынікі 12-га справаздачна-выбарнага зьезда Партыі БНФ адны расцэньваюць як "доўгачаканае зьяўленне новых людзей у кіраўніцтве партыі", а другія - як "рэйдэрскі захоп партыі". Так ці іначай, старая каманда кіраўнікоў партыі на чале з Валёнам Баршчэўскім сышла з кіраўніцтва партыі. Новым старшынёй партыі БНФ шляхам таемнага галасавання на зьездзе абраны Аляксей Янукевіч. Болей »
Апошні палёт - у апошні шлях. Учора ў Баранавічах развітвалася з загінуўшымі ў Польшчы беларускімі лётчыкамі Аляксандрам Марфіцкім і Аляксандрам Жураўлевічам. Целы беларускіх лётчыкаў прывезлі ў Баранавічы 2 верасня. Гэтым жа спэцрэйсам прыляцеў прадстаўнік ваенна-паветраных сіл Польшчы і ганаровая варта. Відавічцы расказцалі, што калі працэсія ехала праз горад, то людзі на вуліцы сталі ў ланцуг і такім чынам выказвалі с вае спачуванне. Болей »
Яны і памерлі ў сваёй стыхіі... У мінулую нядзелю на авіяцыйным шоў у польскім мястэчку Радом разбіўся беларускі самалёт, які пілаціравалі беларусы - намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпабетранай абароны Беларусі Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы Аляксандр Жураўлевіч. Лётчыкі загінулі на месцы трагедыі... Болей »
Лукашэнка не выгадны Крамлю, але... Учора ў Мінску прайшла Міжнародная канферэнцыя "Беларусь-Расія":ракіроўка ці перазагрозка? Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі беларускай і расейскай апазіцыі. Адным з самых вядомых гасцей мінскай канферэнцыі быў былы дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Барыс Нямцоў. Ён пагадзіўся адказаць на пытанні карэспандэнта "Народнай Волі". Болей »
Лукашэнка пакаштаваў беларускае віно, і выпуск яго адразу павялічылі. Безумоўна гэта супадзенне: мясцовае віно ў Талачынскім раёне Аляксандр Лукашэнка піў і нахвальваў у чацвер (кадры дэгустацыі круцілі ўсе беларускія тэлеканалы), а пастанова ўрада аб змяненнях на квоты па вытворчасці алькагольнай прадукцыі на 2009 год з’явілася яшчэ ў аўторак. Тым не менш у краіне, дзе зацверджана Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па прадухілен... Болей »
"Мотавела" на парозе краху? За даўгі ў некалькі мільярдаў беларускіх рублёў заводу адключылі электрычнасць. Разбірацца ў сітуацыі на "Мотавела" прыяжджаў выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкамі Мікалай Ладуцька. Па нашай інфармацыі, ужо ў першым квартале бягучага года ў параўнанні з аналягічным перыядам года мінулага аб’ём вытворчасці склаў толькі 44,6 працэнта. За жнівень з канвеера сышло ўсяго 2000 ровараў. Каля 1000 супрацоўніка... Болей »
"Справы аб знікненні беларускіх палітыкаў раскрыты на юрыдычным узроўні..." Учора сваякі зніклых беларускіх палітыкаў і незалежныя юрысты, якія працуюць па гэтых справах, склікалі спецыяльную прэс-канферэнцыю. Справа ў тым, што сёлета - своеасаблівы "юбілей ганьбы" беларускай праваахоўнай сістэмы: дзесяць год, як у краіне зніклі вядомыя людзі, але злачынству так і не раскрыліся. Увесь гэты час сваякі зніклых апанентаў Аляксандра Лукашэн... Болей »
У Мінск прыехаў высокі амерыканскі візіцёр. 14 жніўня ў Беларусі з аднадзённым візітам знаходзіцца памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан. Як паведамілі ў прэс-службе пасольства ЗША, у межах візіту запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай улады і лідэрамі грамадзянскай супольнасці. МЗС Беларусі ў сваю чаргу пакуль ні пра сам візіт, ні пра тэмы, якія будуць абмяркоўвацца, не паведамляе. Нагадаем, на... Болей »
Юрый Лявонаў - на волі. Ваўкавыскага прадпрымальніка вызвалілі з мінскага СІЗА вечарам 8 жніўня. Але за кратамі яшчэ застаюцца Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка. Аб вызваленні Лявонава паведаміла ягоная дачка Юлія: "Увечары 8 жніўня бацька прыйшоў дадому. Мы не маглі ў гэта паверыць. Вось так проста зазваніў дамафон, мы знялі слухаўку і пачулі голас бацькі. Зайшоўшы ў дом, ён проста сказаў: "Я прыйшоў дадому, мяне адпусцілі". Чаму ... Болей »
Подпіс Сідорскага пад пастановай №991 можа каштаваць яму пасады прэм'ер-міністра. Скандальная пастанова Саўміна аб забароне дзейнасці пасрэднікаў адменена. Яна дзейнічала тры дні, але паставіла на вушы ўсю краіну, ўзбудзіла бізнес-супольнасць, канчаткова сапсавала імідж Беларусь як прагназуемай дзяржавы... Зараз эксперты абмяркоўваюць толькі адно пытанне: што гэта было? Сапраўды, сітуацыя з прыняццем гэтай пастановы выйшла дзіўная. Трад... Болей »