![]() |
![]() |
Пазаўчора ў Палацы Рэспублікі прайшла штогадовая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецпрэмій Прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выступіў з вітальнай прамовай, і, заўважым, значная частка яе была на беларускай мове. У апошнія гады так доўга на роднай мове не доўжылася ні адно з яго публічных выступленняў. На гэты раз яно было і пафасным, і пранікнёным. У гэтым годзе прэміямі ў асноў... Болей »
У дачыненні да саветніка-кансультанта прафсаюза РЭП пачаў дзейнічаць рэжым “дамашняй хіміі”. Як вядома, суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка на 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Мінскі гарадскі суд пакінуў рашэнне раённага ў сіле. У дачыненні да Ігара Комліка абмежаванні пачалі дзейнічаць 19 снежня, а ў дачыненні да Генадзя Фядыніча – толькі зараз, праз д... Болей »
Улетку 1993 года ў Оперным тэатры праходзіў шматлюдны і прадстаўнічы (каля 1000 дэлегатаў) Першы з’езд беларусаў свету. Зайшоўшы ў прасторнае фае, я ўбачыў даўжэзную чаргу да кніжнага шапіка. Пацікавіўся таварам і быў уражаны – людзі стаялі ў чарзе па навуковую манаграфію і бралі яе па некалькі асобнікаў! Так я ўпершыню сустрэўся з кнігай гісторыка Юрыя Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», чый 5000-ы наклад амаль увесь і расхапал... Болей »
Гродзенец Віктар Быстрыцкі, страціўшы працу, доўгі час нікуды не мог уладкавацца ў сваім горадзе і паспрабаваў шчасця ў Польшчы... Віктару Быстрыцкаму 54 гады. Жанаты, мае дачку-студэнтку, якая вучыцца за мяжой. Працаваў на гродзенскім мэблевым прадпрыемстве “ЗОВ-мэбля” інжынерам. Аднак два гады таму, калі на прадпрыемстве пачаліся рознага кшталту пературбацыі і быў арыштаваны ўласнік, спадар Віктар і яго жонка Наталля трапілі пад скара... Болей »
«Ніколі такога не было – і вось зноў». Гэты крылаты выраз колішняга расійскага прэм’ера Чарнамырдзіна надта ж пасуе да навіны пра стварэнне аргкамітэта дзеля святкавання стагоддзя ЛКСМБ, так бы мовіць, беларускага камсамола. Стоп, а што ж тады нядаўна, 29 кастрычніка, адзначалі з помпай? – спахопіцца чытач. Дзяржаўныя рупары трубілі акурат пра стагоддзе камсамола. Выстаўкі, канферэнцыі, вечарыны, канцэрты, урачыстыя сходы, казённая патэ... Болей »
Бог у чалавечым целе прыйшоў у гэты свет у Бэтлееме. Сёння, пасля дваццаці стагоддзяў, Ён таксама прыходзіць да нас. А як жа мы самі? Ці гатовыя мы Яго прыняць? Мы, людзі XXI стагоддзя, усё больш абмяжоўваючыся сваімі інтарэсамі, пошукам прыемнасцяў, імкненнем да ўлады і багацця, давяраючы дасягненням розуму, развіццю навукі і тэхналогіі, – ці можам мы з пакораю прыняць праўду ўцелаўлення Бога? Ці можам дапусціць, што сярод нас з’яўляец... Болей »
У свой час Уладзімір Маякоўскі, названы Сталіным найлепшым і найталенавіцейшым паэтам савецкай эпохі, настойліва раіў юнакам «делать жизнь с товарища Дзержинского». У 1927 годзе гэты заклік успрымаўся з уласцівым таму часу энтузіязмам – як і плакатныя вершы таго самага аўтара пра «чырвонаскурую пашпарціну» і самыя непрамакальныя ў свеце савецкія галёшы. Яшчэ нядаўна здавалася, што якраз галёшы з усяго вышэйназванага самыя жывучыя – і па... Болей »
Рады зрабіць першую справаздачу пра тое, як рэалізуецца наш дабрачынны праект “Аформім падпіску на “Народную Волю” для 600 бібліятэк”. Нагадаем, што пералічэнне грошай ідзе не толькі праз электронную платформу Talaka.org, але і праз разліковы рахунак непасрэдна рэдакцыі газеты. Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто аператыўна падтрымаў нашу ініцыятыву і ўжо ахвяраваў пэўную суму на добрую справу. Дзякуй Вам, шаноўныя, вялікі дзякуй! Многія з Вас ... Болей »
Амар Хасан Ахмад аль-Башыр рэгулярна фігуруе ў спісах самых жорсткіх дыктатараў свету, часта яго называюць самым жорсткім у Афрыцы. Бывала, што аль-Башыра называлі наогул найгоршым дыктатарам свету – напрыклад, такім яго назваў у сярэдзіне 2000-х часопіс Parade. Нью-Ёркская газета Epoch Times паставіла аль-Башыра на 5-е месца ў свеце – следам за ім ішоў якраз Лукашэнка. Аль-Башыр прыйшоў да ўлады ў 1989 годзе ў выніку ваеннага пераварот... Болей »
Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук 27 гадоў таму афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэнні СССР і ўтварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў. “Ніякіх пісьмовых загатовак да таго, што мы прынялі ў Віскулях, не было, – успамінаў затым першы кіраўнік суверэннай Беларусі. – Усё гэта было зроблена на вялікім энтузіязме. Тады, мне здаецца, нам хапіла смеласці паставіць вельмі рэзка пытанне пра т... Болей »