![]() |
![]() |
Арганізатары мерапрыемстваў на Дзень Волі ў сталічным Кіеўскім скверы чакаюць адказу ад ГУУС Мінгарвыканкама. Як вядома, арганізатары святкавання Дня Волі ў Мінску, сярод якіх быў шэраг апазіцыйных партый і арганізацый, прынялі рашэнне адмовіцца ад аплаты паслуг міліцыі. Прэтэнзіі да працы сталічнай міліцыі былі сфармуляваны ў пісьмовай форме, іх аднеслі ў ГУУС Мінгарвыканкама. “У міліцыі нам паказалі акт, у якім пазначана, што мы павін... Болей »
Як вядома, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына была назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Па вяртанні дадому яна заявіла: “Можна павіншаваць маіх калег з бездакорнай арганізацыяй выбарчага працэсу... ніякіх сумненняў у атрыманых выніках няма і не можа быць”. Выснова слушная. Аднак узнікае пытанне: чаму б, спадарыня Ярмошына, такім жа чынам не правесці выбары і ў Беларусі, каб ні ў нашага электарату... Болей »
З ранку 4 красавіка мемарыяльнае ўрочышча было ачэплена. У журналістаў, якія першымі прыбылі на месца разгорнутых работ па дэмантажы крыжоў па перыметры Курапатаў, наблізіцца да працуючых, як і да начальнікаў, якія кіравалі ўсім працэсам, не было магчымасці. Дырэктар Бараўлянскага спецыяльнага лясгаса Аляксандр Мірановіч збег ад прэсы і не стаў тлумачыць сітуацыю дэпутату Палаты прадстаўнікоў Ганне Канапацкай, накіраваўшы яе ў прэс-цэ... Болей »
Сённяшні нумар «Народнай Волі» – першы ў другім квартале 2019 года. І многія з Вас, шаноўныя сябры, звярнулі ўвагу на яго тыраж. А ён, як бачыце, падняўся толькі на пару дзясяткаў экзэмпляраў. Сумаваць ці радавацца? Нават не ведаем, што і сказаць. Хутчэй за ўсё, хто-ніхто ўжо з’ехаў на лецішча і часова спыніў падпіску, хоць мы не раз падказвалі варыянты, якія дазваляюць не парываць сувязі з «Народнай Воляй» і ў летні час. Рэдакцыя слёзн... Болей »
Акрамя прадугледжаных праграмай перамоў з кіраўніцтвам нашай краіны, Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц учора разам з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам браў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах на тэрыторыі мемарыяла «Трасцянец». Яны былі прысвечаны адкрыццю новага памятнага знака «Масіў імёнаў», які ўсталяваны на алеі, што вядзе да ўрочышча Шашкоўка. Там падчас Другой сусветнай вайны знаходзілася яма-печ для спальвання л... Болей »
Арганізатары святкавання Дня Волі ў сталічным Кіеўскім скверы шукаюць фінансы, каб расплаціцца з гарадскімі службамі. – Мы пакуль прыкладна падлічылі ўсе выдаткі на Дзень Волі, сума склала ад 12 да 13 тысяч рублёў, – распавёў «Народнай Волі» старшыня руху «За Свабоду» Юрась ГУБАРЭВІЧ. – Сюды ўваходзіць аплата работы міліцэйскіх службаў, падрыхтоўка сцэны, работа музыкальных гуртоў, лагістыка і іншае. Хаця канчатковы рахунак яшчэ не выст... Болей »
Пасля леташняга прыгожага масавага святкавання Дня Волі сёлета ўлады не наважыліся даць дазвол на збор людзей на стадыёне «Дынама» і ля Опернага тэатра. І ўсё ж спахапіліся і ў выніку згадзіліся мо і не на самыя кепскія варыянты ў Мінску і Гродне. Кладучы руку на сэрца, апазіцыя (я кажу пра апазіцыю ў шырокім сэнсе) таксама паказала сябе не найлепшым чынам. Ад пачатку распалася на розныя ініцыятывы што да месца і сцэнарыя святкавання (... Болей »
Сярод друкаваных незалежных газет «Народная Воля» лічыцца лідарам. Разавы тыраж – больш за 23.000 экзэмпляраў. Але гэтага недастаткова для бесперабойнага выхаду выдання ў другім квартале – выраслі тарыфы на паліграфічныя паслугі, падскочылі цэны на паперу, транспартныя і іншыя расходы. Выйсце адно – павялічыць кола падпісчыкаў на 2000 чалавек. Сёння мы звяртаемся да Вас, пастаянных нашых чытачоў і прыхільнікаў. Менавіта Вы можаце зрабіц... Болей »
Сёння, 15 сакавіка, спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцця першай Канстытуцыі незалежнай Рэспублікі Беларусь. У многіх краінах адпаведная дата адзначаецца як вялікае дзяржаўнае свята. У нас, на жаль, такога няма. Хоць у гэты знамянальны дзень трэба было б спаўна аддаць даніну павагі дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, якія рэальна былі абраны народам і якія прынялі не толькі Канстытуцыю, але і велізарную колькасць другіх важнейшых ... Болей »
У Салігорску – шок, бяда. 5 сакавіка ў 21 гадзіну 30 хвілін 38-гадовая жыхарка горада Вольга Вусік нарадзіла ў радзільным аддзяленні мясцовай бальніцы мёртвага хлопчыка, а 6 сакавіка сама памерла ў рэанімацыі. Як стала вядома, у Вольгі, якая працавала ў адной з прыватных фірмаў горада, гэта была першая цяжарнасць. Працякала яна, са слоў яе блізкіх, без ускладненняў. Як расказаў журналістам яе муж Зміцер, Вольга назіралася ў жаночай канс... Болей »