![]() |
![]() |
Томік паэзіі Кастуся Жмінько, берасцейскага паэта, мастака, складаецца з вершаў розных гадоў. Некаторыя з іх былі напісаныя даўно, некаторыя зусім нядаўна. Як сказаў сам Кастусь, “трэба было сабраць, упарадкаваць тое, што назбіралася за гады”, а назбіралася гэтага шмат. Кніга “Наканаваны неспакой” выйўла адначасова з другім томікам “Кастусь казаў...”, у якім сабраны роздумы, выслоўі, заўвагі, кароткія паэтычныя формы. У “Наканаваным н... Болей »
Кнігу, падрыхтаваную прафесарам В. П. Рагойшам, склалі творы двух яго родных дзядзькоў, братоў бацькі. Гэта — юначыя вершы незаслужана рэпрэсаванага і рэабілітаванага пасля смерці Кастуся Рагойшы (1921–1964?), а таксама эсэ і ўспаміны Антося Рагойшы (1925–2007), з якіх чытач даведаецца пра шэраг цікавых момантаў з жыцця сялян заходнебеларускай вёскі пры Польшчы, «тых саветах» і ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, пра сам род Рагойшаў. У к... Болей »
Новая кніжка паэзіі Ігара Пракаповіча нягледзячы на невялічкі аб'ём надзвычай ёмкая па эмацыянальна-інтэлектуальнаму зараду. Яна як бы ахоплівае ўсе рэаліі жыцця ад кволай зямной травінкі да неабсяжных прастораў Сусвету. Болей »
Найбольш поўная беларускамоўная манаграфія, прысвечаная жыццю і творчасці Напалеона Орды – таленавітага мастака і музыкі з сусветная вядомасцю. Леанід Несцярчук сабраў і апрацаваў амаль поўную бібліяграфію пра Н. Орду (больш за 500 прац), уключыў значную колькасць новых архіўных матэрыялаў, апрацаваў усе акварэлі (1060) і ілюстраваныя альбомы Н. Орды (8 серый з 260 літаграфіямі), якія знаходзяцца ў Варшаўскім і Кракаўскім музеях Польшчы... Болей »
Эдуард Акулін нарадзіўся 7 студзеня 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Гомельшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны і асьпірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея М.Багдановіча “Беларуская хатка”, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацьвет”, рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”. Цяпер -- намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Дзеяслоў”, а таксама намеснік старшыні Саю... Болей »
У аснову кнігі-эсэ пра народнага паэта Беларусі Янку Купалу пакладзены невядомыя раней факты з яго біяграфіі, пісьмы, выступленні, артыкулы, творы, якія не ўвайшлі ў Зборы твораў. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
1. На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. 2. Яно было на пачатку ў Бога: 3. усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць. 4. У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлом людзей. 5. І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго. 6. Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яму Ян; 7. Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыць пра Сьвятло, каб усе ўверавалі празь Яго; 8. ён ня быў сьвятл... Болей »
„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводл... Болей »
Прапануемая кніга прысвечана станаўленню музея як сацыяльнага інстытута на этнічных беларускіх землях пачынаючы ад першых перадмузейных з'яў у эпоху феадалізма да ўзнікнення музея ў сучасным сэнсе гэтага слова ў другой палове XIX - пачатку XX стагоддзяў Прыведзена больш 20 ілюстрацый, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэтае выданне зацікавіць як спецыялістаў-музеолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, калекцыянераў, мастакоў, студэнтаў, т... Болей »
Пастушкі, Марыя, Юзаф і наванароджанае Дзіцятка – біблейскі сюжэт, момант нараджэння Ісуса Хрыста, расказаны вершам. Вершаваная батлейка Дануты Бічэль – гатовы сцэнар, п’са не толькі для тэатру лялек, а таксама для маладых і дарослых выканаўцаў. Рыфмаваныя ролі, якія лёгка западаюць у памяць, і простая мова дазваляюць выкарыстоўваць п’есу без уступнай адаптацыі. Твор, чытаны па ролях, можа быць дасканалай радыёпастаноўкай, якую з задава... Болей »