![]() |
![]() |
Сваякі, сябры і калегі студэнта Інстытута журналістыкі Антона Сурапіна ўсе апошнія дні чакалі, што хлопец нарэшце выйдзе на волю. Аптымізм з’явіўся пасля абяцанняў кіраўніка дзяржавы пакараць вінаватых у справе “цацкавага дэсанта” на нарадзе з кіраўніцтвам Узброеных сіл і Памежнага камітэта. Болей »
“Ігар Васільеў вымагаў хабар у памеры 500 тысяч долараў ЗША ў прадстаўнікоў еўрапейскага прадпрыемства-інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яго кампетэнцыю і звязанага з заключэннем інвестыцыйнага дагавора на агульную суму звыш 30 мільёнаў долараў ЗША, — паведамілі ў КДБ. — Перадача грашовых сродкаў павінна была ажыццяўляцца дзвюма роўнымі часткамі па 250 тысяч долараў ЗША”. 6 ліпеня Васільева затрымалі супрацоўн... Болей »
Паведамленне пра тое, што журналіст, рэдактар сайта Антон Сурапін арыштаваны па падазрэнні ў спрыянні незаконнаму перасячэнню мяжы (маецца на ўвазе -- шведскім самалётам), пры тым што Міністэрства абароны і Памежны камітэт адмаўляюць гэты факт, узарвала інтэрнэт-супольнасць. Кажуць пра абсурднасць сітуацыі -- маўляў, левая рука не ведае, што робіць правая, узгадваюць Кафку і Оруэла. Болей »
Са Зміцера Дашкевіча зрабілі злоснага парушальніка рэжыму і завялі новую крымінальную справу. Ён павінен быў выйсці на волю 18 снежня, але, мяркуючы па ўсім, не выпусцяць. Проста не выпусцяць. Бо некаму вельмі не хочацца, каб ён быў на волі. Ненавісныя сённяшняй уладзе такія, як Дашкевіч. Болей »
Супрацоўнік міліцыі Кастрычніцкага раёна Гродна Сяргей Макар вымушаны шукаць прытулак за межамі краіны. Яго начальства, магчыма, яшчэ не ведае, што падначалены больш не вернецца на службу. Апошні раз ён быў у сваім службовым кабінеце ў чацвер 12 ліпеня. Болей »
Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў пра затрыманне двух грамадзян Беларусі, якія шпіёнілі на карысць спецслужб Літвы. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у затрыманых знайшлі электронныя носьбіты інфармацыі ды іншыя матэрыялы, якія сведчылі пра шпіёнскую дзейнасць, накіраваную на атрыманне сакрэтнай інфармацыі ў ваеннай сферы, “у тым ліку ў рамках адзінай сістэмы бяспекі Саюзнай дзяржавы”. Паведамляецца, што факты правядзення агентурнай гр... Болей »
Сусветны лідар па вывучэнні грамадскай думкі інстытут Gallup сцвярджае, што беларускія ўлады б’юць рэкорды па заніжэнні рэальнага ўзроўню беспрацоўя ў краіне. Так, згодна з даследаваннем Gallup, рэальнае беспрацоўе ў Беларусі дасягае 24%, а гэта ў 40 (!) разоў больш за даныя Белстата. Нагадаем, што афіцыйны ўзровень беспрацоўя фіксуецца як мізэрны — 0,6%. Такая розніца ў лічбах тлумачыцца тым, што Беларусь не прыняла методыкі вызначэння... Болей »
Падобна на тое, што канфлікт паміж жыхарамі сталічнага мікрараёна “Уручча-2” і гарадскімі ўладамі дасягнуў свайго апагею. Хоць нядаўна старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сцвярджаў, што сітуацыя пад кантролем і нічога асаблівага не адбываецца. Маўляў, пратэстуюць з дзясятак чалавек, не болей. Але на практыцы ўсё аказалася не так проста. Болей »
Александром Лукашенко в очередной раз поставлена задача правительству повысить тарифную ставку первого разряда. Она должна подняться с 1 августа, второй раз — в октябре. Думается, этот наказ будет исполнен. Как и будет взят во второй раз заветный рубеж — 500-долларовая зарплата в эквиваленте к концу года (а может быть, и раньше). Болей »
Странно мы живем. Что для других — стыд и позор, для нас, большинства белорусов, — обыденность. Что для других — норма, у нас — преступление. ...Ко Дню независимости белорусов решили поздравить праздничными плакатами. Редкий случай — но в честь национального праздника их напечатали на белорусском языке. Правда, с ошибками. Вместо “З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!” получилось “С Днем незалежнасці...” Теперь буковку “С” заклеивают... Болей »