![]() |
![]() |
Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі (1549—1616), трэці – беларускага і расійскага вучонага-асьветніка Брані... Болей »
Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна ацаніць вартасці прачытанага. Мы дагэтуль гаварылі пра стваральнікаў літаратурных твораў. A хіба не трэба валодаць хаця б асноўнымі ве... Болей »
У зборнік уключаны даклады і паведамленьні беларускіх і польскіх навукоўцаў па актуальных праблемах беларусазнаўства і беларуска-польскіх узаемадачыненьнях. Часта даводзіцца сустракацца – ў публічных дыскусіях, мастацкай літаратуры, нават у навуковых працах – з пераносам сёньняшніх катэгорый мысленьня ў менш ці больш аддаленае мінулае. Тэндэнцыі да навукова неабгрунтаванай прагрэсіі прасочваюцца і сярод даследчыкаў гісторыі шляхецкай Рэ... Болей »
У кнізе аналізуюцца гістарыяграфічныя здабыткі па вывучэнні і навуковай ацэнцы падзей мінулага, якія мелі месца ў рамках нацыятворчых працэсаў на тэрыторыі Беларусі. Прадстаўлены гістарыяграфічны аналіз тычыцца як шэрагу агульных, так і прыватных пытанняў, што падымаліся на працягу XIX–XX стст. У айчыннай і замежнай гістарыяграфіях. Манаграфія дазволіць дапытліваму і неабыякаваму да сваёй родной гісторыі чытачу пазнаёміцца таксама з вын... Болей »
На шляху царкоўнага паразуменьня – збор інтэрвію і артыкулаў, якія прадстаўляюць пазыцыю адной з трох праваслаўных цэркваў, якія дзейнічаюць ва Ўкраіне – Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Пытаньне разьдзеленасьці праваслаўных цэркваў ва Ўкраіне балючае і нажаль далёкае ад вырашэньня. Кожны з бакоў рымаецца сваёй праўды і ня хоча ісці на саступкі. УПЦ МП ня хоча нават прызнаваць права украінскага праваслаўя на памесную царкв... Болей »
Лірычны герой вершаў Алеся Каско адкрыты ў сваіх перажываннях, паслядоўны ў сцвярджэнні высокай духоўнасці, шчырасці і дабрыні, часам схільны да самаіроніі. У нізцы вершаў «Атожылкі», якая завяршае кнігу, асэнсоўваюцца пытанні экалогіі, што датычаць радзімы паэта — Палесся. Болей »
Нарадзіўся Самуіл Плаўнік у беднай габрэйскай сям’і ў мястэчку Пасадзец (цяпер Лагойскі раён Менскай вобласьці). Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, пазьней працаваў аканомам у купца-лесапрамыслоўца, любіў музыку — граў на скрыпцы. Маці шыла каптуры для жыхароў мястэчка і навакольля. Дзед Самуіла працаваў рамесьнікам-меднікам, меў уласную бібліятэку. У пісьменьніка была сястра Марыля, браты Мацьвей і Ізраіль. Нягледзячы на бе... Болей »
У кнізе на аснове навейшых дасягненняў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі адлюстраваны многія старонкі гістарычнага мінулага Навагрудчыны. Матэрыялы выдання прысвечаны знамянальнай падзеі – 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. У працы раскрываюцца шматлікія праблемы гісторыі Навагрудчыны ад старажытнасці да сучаснасці. Болей »
На жаль, у сённяшняй Беларусі афіцыйныя погляды на гістарычныя падзеі навейшага часу разглядаюцца у кантэксце ідэалагізаванай накіраванасці. Аб'ектыўнасць, якую патрабуюць ад гісторыкаў, прысутнічае ў сучасных афіцыйных выданнях у мінімальных памерах. Вынікае гэта з таго, што грамадства само па сабе расколата на дзьве часткі. У сувязі з гэтым па сённяшні дзень маладым навукоўцам забаронена пісаць (і абараняць) дысертацыі на тэмы сталінс... Болей »
Антон Губараў, Міхась Усоскі, Марат Казлоў... Гэтыя імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, караблёў, піянерскіх дружын і атрадаў. У дакументальных паэмах, якія складаюць зборнік, аўтар расказвае пра подзвіг кожнага з гэтых юных герояў, пра тое, як змагаліся яны з ворагам і ў жорсткай барацьбе аддалі жыццё за Радзіму. Болей »