![]() |
![]() |
Вільня, канец траўня 1924 года. Два месяцы таму з Менску сюды прыехаў Міхаіл Гурын. Ягоная мэта: арганізацыя паўстання ў Заходняй Беларусі. Таварыш Кожухаў, здавалася, піў больш за ўсіх. Можа так толькі здавалася, бо разліваў заўжды ён. Піў больш, а размаўляў – менш. Ды як размаўляў? Жарты ўсялякія, байкі пра жыдоў, цырульнікаў, лістаношаў, анекдоты розныя – усё гэта сыпалася з яго як бульба з парванага меха. А вось пра палітыку, польск... Болей »
Кароткая гісторыя выбараў і рэфэрэндумаў арганізаваных Аляксандрам Лукашэнкам і нязьменна спадарожнічаючых ім акцыяў пратэсту. Фільм аздоблемы музыкай легэндаў беларускай рок-музыкі - Крамы, NRM і Новага Неба. "Гэта наша з вамі краіна. Дзе пенсіі - 20 даляраў. Дзе беспрацоўе, п’янства, карупцыя і злачыннасьць. Дзе сярод белага дня проста так зьнікаюць людзі. Дзе да 70% моладзі мараць зьехаць за мяжу. Краіна, дзе не відаць перспэтыў..." ... Болей »
Паэт, літаратурны крытык, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч Макар Краўцоў (сапр. Косцевіч) нарадзіўся 6 (18) жніўня 1891 года ў вёсцы Баброўня Гродзенскага павета (цяпер Гродзенскі раён) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Ён даводзіцца дзядзькам вядомаму беларускаму паэту Міхасю Васільку (М. Косцевічу). За сваю беларускую дзейнасць і за сувязь з Беларускай сялянска-работніцкай грамадой М. Краўцоў быў арыштаваны палякамі ў 1926 годзе. Яго... Болей »
У даследаванні прасочваецца гісторыя рукапіснай i друкаванай кнігі, выдавецкай справы, перыёдыкі ў гродзенскім рэгіёне ад XIII да пачатку XX стагоддзя. Інфармацыя будзе карыснай для краязнаўцаў, гісторыкаў культуры i ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Гродзеншчыны. Рэцэнзентам працы выступіў кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Трацяк Іван Іванавіч. Болей »
У каханні, у тым, ці зрэалізуецца яно дарэшты, не толькі ад узаемнай прыхільнасці ды моцы пачуцця ўсё залежыць. Часам гэта толькі выдае, што каханне досвед папярэдні (не мае нават значэння - удалы ён ці не) можа адолець. Насамрэч досвед часта мацнейшы за пачуццё, ён зазвычай і перамагае. Асабліва, калі ўеўся ў цябе і ні сілы не маеш, ні жадання працівіцца ягонаму дыктату. Вось, здаецца, нешта новае на даляглядзе, свет у вакне, а як расп... Болей »
Вядомы празаік, публіцыст, педагог Франц Сіўко чытае апавяданне «Мары з бульвара Даву. Аповед Гіпатоніка» з кнігі «Асіметрыя». Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй... Болей »
Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў, рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса «Верасень». Эдуард Акулін амаль ад самага пачатку супрацоўнічае зь Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкай Kamunikat.org <br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtu... Болей »
Шылер Фрыдрых (Schiller Friedrich; 1759-1805), нарадзіўся ў горадзе Марбаху (герцагства Вюртэмберг) 10.11.1759 года ў сям'і вайсковага фельчара. Пасля чатырохгадовага навучання ў лацінскай школе ён быў адпраўлены вучыцца на медыка ў вайсковай школе-акадэміі паблізу Штутгарта. Гэтая навучальная ўстанова, створаная паводле загаду герцага вюртэмбергскага Карла-Яўгена, мела сумную славу з прычыны суровага рэжыму, які панаваў у ёй. Нягледзяч... Болей »
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным з асноўных цэнтраў якога сталася Вільня. Таму ня дзіва, што лёс шмат якіх беларускіх дзеячоў тае пары быў цесна зьвязаны зь Вільняю. Ся... Болей »
Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным жыцьці людзей, але і ў тэатры. Сучасны беларускі гарадскі раман аўтарства Міхася Южыка прыцягвае сваёй прастатой, але пры гэтым трапна... Болей »