![]() |
![]() |
Першы закон аб свабодзе слова ў свеце быў прыняты менавіта шведамі ў 1766 годзе. Закон атрымаўся вельмі дэмакратычны і прыняты быў не без супраціву пэўнай часткі грамадскасці. Пакінем у баку пытанне: што такое «занадта» ў дачыненні да дэмакратыі? Але, як адзначае інтэрнэт-выданне The Local, закон аб свабодзе слова (у арыгінале — «Яго Каралеўскага Вялікасці Міласэрны Указ Адносна Свабоды пісьменніцтва і Свабоды Слова») па гэты дзень заст... Болей »
Пра тое, як сябра журы конкурсу Валерый Герасімаў, дасведчаны бібліятэкар-бібліёграф, края- і кнігазнавец, пачаў цікавіцца гісторыяй і якія парады дае ўдзельнікам конкурсу — у нашым інтэрв’ю. Болей »
Каб не быць абмежаванай планамі іншых выдавецтваў, сёлета яна заснавала ўласнае — «KOSKA». 18 траўня на выставе Шведскай дзіцячай акадэміі «Ура дзіцячай кнізе!» яна прэзентавала адразу два новыя пераклады кніг з серыі пра Маму Му. Чаму менавіта шведскія дзіцячыя кнігі часцей за ўсё перакладаюцца ў Беларусі і навошта жыхары Расіі замаўляюць беларускамоўныя пераклады — пра гэта і распавяла Надзея Кандрусевіч. Болей »
Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу прыйшоў да літаратуры. У мяне быў свой, часам няпросты, шлях да ўсведамлення беларускасці. Дзякаваць Богу, ён адбыўся. Болей »
...Мы жадаем ад душы, каб як найхутчэй сыны беларускія самі сталі пад сваім беларускім сцягам бараніць вольную і незалежную Беларусь. ...У Менску закіпела праца. Арганізаваўся Беларускі нацыянальны камітэт, пачала выходзіць штодзённая беларуская газета, а 12 лістапада была адкрыта сесія Рады БНР. Здавалася, што ўсё пойдзе добра. Але выйшла не тое... Болей »
Шаноўная Людміла Фёдараўна, у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»» выйшла Вашая новая кніга «Прыступкі да Храма Святога Духа». Чым яна адметная? — «Прыступкі да Храма Святога Духа» — вынік майго 35-гадовага творчага шляху ў паэзіі. Болей »
Новая — восьмая па ліку — кніга пісьменніка пра мастакоў «Пад крыжам» уключае аповесць «Зямля Фердынанда», прысвечаная Рушчыцу, навэлы «Ван Гог», «Бабіна лета», «Макі» (пра сучасных пейзажыстаў — Міколу і Марыю Ісаёнкаў, Антона Вырву), і развітальнае апавяданне з дарагой сэрцу пісьменніка вёскай Лімень на Магілёўшчыне. Болей »
У цэнтры беларускай сталіцы, дзе з сівое даўніны да параўнальна нядаўняга часу пульсавала рэчка Няміга, у доме, адно з вокнаў якога глядзіць на ўзноўленае Траецкае прадмесце, адвечную раку Свіслач і на адзін з праспектаў незалежнай Беларусі, жыве знакамітая пісьменніца Алена Сямёнаўна Васілевіч. Ёй, лаўрэатцы Дзяржаўнай прэміі нашай краіны (узнагароджана ў 1976 годзе за кнігу аповесцяў «Пачакай, затрымайся…»), Заслужанай работніцы культ... Болей »
Сустрэча з Данутай Бічэль адбылася найперш завочна — праз яе паэзію. Удзячліва помняцца і непасрэдныя сустрэчы… Слова Паэткі — гэта падтрымка ў хадзе кожнага чалавека да спазнання сябе, свайго роду, Беларусі. Добра з паэткай гаварыць, бо найчасцей нічога не трэба пытацца, яна сама распавядае, і гэта заўсёды цікава. Не любіць гаварыць пра побытавае, хоць і ад яго нікуды не дзенешся… Жыве творчымі праблемамі, літаратурай... У свой юбілей... Болей »
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя кнігі «…Натуральны, як лінія небасхілу». Леанід Дранько- Майсюк выступіў як аўтар-дакументаліст, напісаўшы «архіўную аповесць» пра маладога Максіма Танка. Уласна, словы самога Максіма Танка і сталі назвай для прэзентаванага выдання. Так ён сказаў пра сябе самога, калі выйшаў на вуліцы Вільні з турмы. Болей »