![]() |
![]() |
Я толькі летась стала грамадзянкай. Да гэтага я была Ганна Комар, якая жыве ў Беларусі, любіць мову, адчувае нейкімі паэтычнымі фібрамі зямлю і людзей, але я была грамадзянкай толькі на паперы. Калі ў мяне пыталі, ці ў апазіцыі я, казала, што я менавіта культурная апазіцыя, бо цуралася палітыкі наогул. Маё ўспрыяцце перакройвалі людзі. Гэта як у прыватных стасунках, калі твой тата аб’юзер і ты не ведаеш, што можа быць інакш, — і шукаеш ... Болей »
— …Гэта была ўжо трэцяя пошта, абрабаваная за апошні месяц. І зноў абсалютна цэлыя замкі, неразбітыя вокны і аніякіх слядоў узлому. Быццам нячысцік які пагаспадарыў. Тым не менш,праца ёсць праца. Эксперты пачалі здымаць адбіткі пальцаў з дзвярных ручак, сейфа, шуфлядак. Калегі разышліся апытваць работнікаў пошты, а я па новай пайшоў блукаць па памяшканні.Ад уваходных дзвярэй праз калідор у адзін пакойчык, потым у другі, трэці і да сейфа... Болей »
Тралейбуса доўга не было. Назапашаная ўнутры трывога станавілася невыноснай, нібы пякотка. Адпіўшы пару глыткоў з пластыкавай бутэлькі, дзяўчына пачала выкрочваць толькі па ёй вядомым маршруце вакол празрыстага навеса прыпынка. «Галоўнае — не спазніцца, галоўнае — не спазніцца, — заглушаючы трывогу, застукала ў скронях. — ...не спазніцца». Вось ён, чортаў рагаты, і, што дзіўна, амаль пусты. Насця ўвайшла ў заднія дзверцы няспешна, пра... Болей »
Людзі ў камуфляжах. І сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным… Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Людзі ў чорным хапаюць і валакуць у аўтазак дзіця, якое на асфальце крэйдай напісала «Жыве Беларусь!!!», пырскаюць газам у мірных дэманстрантаў, б... Болей »
У еўрапейскай геральдычнай і вексілалагічнай традыцыі колеравая палітра сцяга павінна быць супастаўная з колерамі герба. Гэта тлумачыцца вельмі проста: у сярэднявеччы патрабавалася ідэнтыфікаваць войскі на полі бою, маляваць кожнаму салдату герб было складана, таму абыходзіліся пазнакамі, якія перадаюць колеры герба. Тры асноўныя колеры герба «Пагоня» Вялікага Княства Літоўскага — чырвоны, белы і серабрысты (трактаваны геральдыкай як бе... Болей »
Мы развітваемся з савецкім часам. З тым нашым жыццём. Я спрабую шчыра выслухаць усіх удзельнікаў сацыялістычнай драмы... У камунізму быў вар’яцкі план: перарабіць «старога» чалавека, старазапаветнага Адама. І гэта атрымалася... можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзясят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — «homo soveticus». Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўко... Болей »
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дз... Болей »
Сябры! У сумны час пандэмійнай самаізаляцыі заклікаем у бязмежны і вольны свет сучаснай нацыянальнай літаратуры! Яго ўжо амаль два дзесяцігоддзі прэзентуе «Дзеяслоў» — адзіны ў краіне перыядычны часопіс, які аб’ектыўна асвятляе літаратурна-мастацкі працэс, друкуе творы беларускіх аўтараў (і пераклады замежных) — не зважаючы на іх грамадска-палітычныя і эстэтычна-мастацкія прыхільнасці. Дзейнасць «Дзеяслова» накіраваная ў першую чаргу на... Болей »
Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, гл... Болей »
З нагоды 80-годдзя Віктара Апанасавіча Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940 года) друкуем ягоныя спавядальныя ўспаміны пра перажытае і кранальныя роздумы пра будучае, «застэнаграфаваныя» з дакументальнага фільма пра пісьменніка «Знакі лёсу» (кінастудыя «Беларусьфільм», студыя «Летапіс») — і сардэчна жадаем нашаму паважанаму аўтару яшчэ шмат шчаслівых старонак на ягоным шляху. Палессе — край паэтаў. Колькі людзей мастацтва адсюль выйшла!... Болей »