![]() |
![]() |
Па-ўкраінску перастварыў Стральцоўскія тэксты і прадставіў іх Сяргій Жадан. Па-шведску загучалі паэтычныя радкі беларускага класіка дзякуючы перакладчыку Дзмітрыю Плаксу і Мары Лундквіст, якая прадэкламавала іх. У межах фестывалю ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе «Дзеяслоў», якую атрымалі Валеры Гапееў (проза), Міхась Скобла (паэзія) і Крысціна Бандурына (дэбют). Пісьменнік і даследчык Міхась ... Болей »
На нашым канале СТВ натыкаемся і глядзім з жонкай расійскую тэлеперадачу аб «Тытаніку» і яго пагібелі. Цікава. Але ў выніку да якіх высноў прыходзяць аўтары? Аказваецца, «Тытанік» змайстравалі толькі дзеля таго, каб ён адразу затануў. Каб прыпыніць тэхнічны прагрэс, які набіраў сілу. Гэтак вырашылі моцныя свету гэтага — Ракфелеры, Морганы, Форды і ўсе астатнія да іх падобныя члены Гейдэльбергскага клуба. Масонская змова, словам. І, зраз... Болей »
Прадстаўнікі розных краін і пакаленняў, крытыкі і літаратуразнаўцы абмеркавалі лёс свайго «рамяства» і ўспрыманне яго сучасным чытачом. У сустрэчы ўзялі ўдзел сябры журы конкурсу, навукоўцы Ірына Шаўлякова (мадэратарка вечара) і Ціхан Чарнякевіч, Барыс Пятровіч, пераможцы сёлетняга «Экслібрысу» Антось Уласенка, Алена Карп, Дар’я Латышава і Паліна Піткевіч. Спецыяльнай госцяй літаратурнай дыскусіі стала шведская пісьменніца, журналістка,... Болей »
Можна, канечне, называць яго «адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі», лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, шматгадовым рэдактарам «ЛіМа», экс-дэпутатам беларускага парламента, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўнілася 85 гадоў, вельмі моцна змяніў у 1960-я гучанне, форму і сам падыход да паэзіі. І сённяшняя размова — пра дэбют нашага майстра і яго першую кнігу «Песня пр... Болей »
Было яму ўжо за трыццаць, калі ён пусціў у людзі свой першы паэтычны зборнік — «Песню пра хлеб». Зборнік невялічкі, але ўсе ўбачылі, што ў беларускую літаратуру прыйшоў паэт з Божай ласкі. Кружыцца ў скверы кляновае лісце, Як быццам шукае яно сабе выйсце… Такімі простымі словамі пачынае А. Вярцінскі сваю паэму, якая дала назву ўсяму зборніку. Гэтае ўбачанае ў горадзе пазалочанае восенню кляновае лісце адразу павяло паэта ў свет яго мале... Болей »
Была прэзентаваная кніга ўспамінаў пра творцу «Перадусім Беларусь», якая выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка». З Мінска на мерапрыемствы завіталі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, першы намеснік СБП Алесь Пашкевіч, укладальнік выдання Сяргей Шапран, паэты Міхась Скобла і Усевалад Сцебурака Болей »
У межах даследавання культуры чытання беларусаў метадам тэлефоннага інтэрв’ю ЛАД «Новак» апытала 1000 рэспандэнтаў розных узростаў і з розных рэгіёнаў пражывання. 44% апытаных склалі мужчыны, 56% — жанчыны. Па адукацыі выбарку склалі наступныя групы: сярэдняя адукацыя — 17,9%, сярэдняя спецыяльная — 27,9, вышэйшая і няскончаная вышэйшая — 48,8. Беларусамі па нацыянальнасці назваліся 81,5 %. Болей »
Перад тым — яшчэ 6 мая 2014 года — Саюз беларускіх пісьменнікаў накіраваў афіцыйны ліст прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Міхаілу Мясніковічу з хадайніцтвам аб стварэнні Урадавай камісіі па ўвекавечванні памяці Рыгора Барадуліна і прапановамі па ўшанаванні яго спадчыны. Болей »
У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага саюза ці не», то бок пра ноты там ні слоўца. Болей »
Падчас камандзіроўкі ў Ватыкан даследнік удакладніў сувязь першадрукара з Пятым Латэранскім саборам, які адбыўся ў 1512–1517 гадах. На тым саборы прымала ўдзел дэлегацыя дацкага караля, у складзе якой быў «нейкі» Скарына. А праз тры месяцы ўжо дакладна Францыска Скарыну пры абароне доктарскай працы ў Падуі называюць сакратаром дацкага караля Ганса. Ці пра адну і тую ж асобу ідзе гаворка ў розных крыніцах — задумаўся навуковец. Болей »