![]() |
![]() |
Гэта кніга вандраванкяў, кніга неспадзеўных даролшых сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, а па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомлі, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і пра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсл... Болей »
Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага – і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды – і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што... ...Нехта м... Болей »
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... Болей »
Лірычны герой твораў Ніла Гілевіча імкнецца жыць вялікай праўдай веку, праўдай нашай краіны, якая будуе камунізм. У зборнік уключаны лепшыя лірычныя вершы, балады і паэма «Сто вузлоў памяці». Першы зборнік вершаў Н. Гілевіча «Песня ў дарогу» выйшаў у 1957 годзе. Пяру паэта належаць кнігі: «Прадвесне ідзе па зямлі» (1959 г.), «Неспакой» (1961 г.), «Бальшак» (1965 г.), «Перазовы» (1967 г.), зборнікі сатыры і гумару «Званковы валет» (1961 ... Болей »
Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013),... Болей »
Папытаюцца: як перайсьці жыцьцё? Адказвайце: як па струне прорву – Прыгожа, ашчадна ды імкліва. /// Камень каштоўны, адзіны, дабром у жыцьці захавайце. Аум Тат Сат, Аум. Я – вы, вы – Я – часьцінкі Боскага Я. Воя Мая! Шуміць жыцьцё – асьцярожней! Небясьпека! – Душа шолах чуе. Цяжка сьвету – сьпяшайцеся ўратавацца. Я асану заклікаю аб вас – Уратаваньне вам! Жыцьцё жывіць душу. Сьцьверджаньне чыстага Я. Працуй дзеля жыцьця і ўсьведамлен... Болей »
Лiтаральнiк не любiць беларусаў, любiць беларусак. Закаханы ён у панi Чуму i панi Халеру. Выбраць лепшую памiж спадарыняю Ха i спадарыняю Чу немагчыма. Панi Чума — чуйная, чыстаплотная, чараўнiца чартавокая. — Што табе падабаецца? — цалуе Чуму Лiтаральнiк. — Як ты мыеш мне ногi. — Астатняе не падабаецца? — Падабаецца, але тое, што ты мыеш мне ногi, падабаецца найбольш. Не любiць Лiтаральнiк брудныя ногi. Не можа кахацца, калi ў жанчыны ... Болей »
Ты нарадзіўся тут, эначыцца ты - тутэйшы, таму тут і жыві. Калі 6 ты нарадзіўся ў Афрыцы, дык штодня еў бы бананы, а калі б у Літве, - гаварыў бы палітоўску, а калі 6 у Японіі, - даўно меў бы недарагі відзік альбо камп'ютар. Але ты нарадзіўся тут. I мне цяжка сказаць, што ты ясі, на якой мове гаворыш і колькі часу адкладаў грошы на сваю "Весну". Што я пра цябе ведаю дакладна, дык гэта тое, што застудзіўся ты ўжо ў раддоме, і што могілкі... Болей »
Сьмерць і пагосты, яшчэ кажуць - клады, вабяць ня толькі мяне аднаго, натуральна. Вось у "Доме пісьменьніка" сядзяць за чаркаю два эаўсёдныя паэты і разкаўляюць. На круглым стале колба з каньяком (100 грамаў - 4 р. 10 кап.). Пасмы цыгарэтнага дыму віюцца пад шараабрысным белым з чырвонаю паскай сьвяцільнікам. - Добра, што ёсьць сьмерць. Ты нават і не ўяўляеш, як важна, што мы ўсе роўныя перад ёю. Раней дык я ставіўся да сьмерці абыякава... Болей »
У кантэксце літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу паэма “Румяны...” („Barwiczka”) вылучаецца тым, што адрасаваная яна не чытачам, а выключна чытачкам. Пра гэта сведчыць як жартаўлівая “Прадмова да паненак”, так і змест асноўнай часткі твора: падрабязнае апісанне рэцэптаў макіяжу і масак для твару. Невядомы беларускі аўтар, які схаваўся за псеўданімам “Радагляд Гладкатварскі” стварыў своеасаблівы вершаваны даведнік па касметыцы – першы ... Болей »