![]() |
![]() |
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »
Выданьні, што пабачылі сьвет на хвалі нацыянальнага адраджэньня на пачатку 90-х гадоў, рабіліся адкрыцьцямі, які мянялі ранейшы сьветапогляд беларусаў. Адным з такіх выданьняў быў зборнік Культура і адукацыя беларускага замежжа. 1993 год. Многія вераць у неадваротнасьць дэмакратычных пераўтварэньняў ва ўжо незалежнай Беларусі. Якраз выданьне і спрабуе нам паказаць, што па-за “савецкай” паралельна існавала беларуская культура і асьвет... Болей »
Кніга ўяўляе сабой беларускі варыянт перапрацаванай і часткова дапоўненай для публікацыі навуковай манаграфіі даследчыцы Таццяны Астроўскай «Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968—1988). Intelligentsia, Samizdat and Nonconformist Discourses», абароненай ва Ўніверсітэце Грайфсвальда, Германія. Аўгар ахоплівае шырокі спектр інтэлектуальных тэмаў і дыскурсаў, акцэнтуючы ўвагу на «нон-канфармізме», або «культурным іншадумстве», у адрознен... Болей »
Разглядаюцца на значным фактычным матэрыяле камунікацыйныя якасці маўлення з улікам іх праяўлення ў тым ці іншым функцыянальным стылі. Упершыню даецца абгрунтаванне некаторых нормаў літаратурнай мовы: лексічных, фразеалагічных, словаўтваральных, марфалагічных і інш. Для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ. Можа быць выкарыстаны і ў школьнай практыцы выкладання беларускай мовы. Болей »
Упершыню ў беларускай этналогіі прыведзены комплексны аналіз культуры айчыннай эліты 1795–1864 гадоў. Характарызуюцца асноўныя тэндэнцыі ў развіцці культуры жыццезабеспячэння беларускага прывілеяванага саслоўя. У цэнтры ўвагі знаходзяцца працэссы адаптацыі беларускай эліты да расійскіх сацыяльна-эканамічных і культурных умоў жыцця. Упершыню вылучаны асноўныя стратэгіі культурнай адаптацыі мясцовых прывілеяваных груп у новых гістарычных ... Болей »
Лекцыя Наталлі Сліж падрыхтаваная на падставе яе новай кнігі «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.» У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з‘ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідзалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя ... Болей »
Ужо Сервантэс — аўтар геніяльнага «Дон Кіхота» — выдатна выявіў тыя этычныя і эстэтычныя нормы і патрабаванні, якія пачыналі ўсё больш панаваць у працэс складвання капіталістычных адносін і якія, уласна кажучы, і абумовілі інтэнсіўнае развіццё жанра рамана. Трагікамічная гісторыя жыцця і прыгод «рыцара Ламанчскага» — гэта, з аднаго боку, кпіны з усяго ілюзорнага ў жыцці, што супярэчыць санчо-пансаўскаму "здароваму сэнсу", а з другога бо... Болей »
В сборник вошли материалы по актуальным проблемам современного социально-гуманитарного знания. Материалы публикуются в авторской редакции. За достоверность публикуемых материалов и стиль ответственность несут авторы. Болей »
Часопіс “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” заснаваны як незалежнае перыядычнае выданьне, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасьці. Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі. Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публік... Болей »
Часопіс “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” заснаваны як незалежнае перыядычнае выданьне, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасьці. Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі. Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публік... Болей »