![]() |
![]() |
“Намеснік начальніка аддзела культуры, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама Аляксандр Гардзецкі задаволены праведзеным міжсезоннем, калі атрымалася ў дастатковай колькасці закупіць і лыж, і канькоў. Да паслуг фігурыстаў асноўны гарадскі каток, а лыжнікі могуць у сваё задавальненне пракаціцца па асветленай лыжаролернай трасе ў парку 40- годдзя Перамогі (у народзе званай Сінайскі гарамі), памятаючы пры гэтым, што менавіта тут рабілі ... Болей »
У раёнцы па традыцыі нас павіншаваў выканкам разам з Саветам народных дэпутатаў. Галоўнай тэзай гэтых віншаванняў стала тое, што Кастрычнік нібыта “вызваліў працоўных ад эксплуатацыі і прыгнёта”. Шчыра кажучы, нават не для філосафа гэты аргумент даволі спрэчны. Бо сёння ў Еўропе, дзе не было падобных пераваротаў, тамтэйшыя людзі жывуць годна і сапраўды без прыгнёта, чаго не скажаш пра нашу сістэму, што дасёння захавала дзіўныя асаблівас... Болей »
Для нетутэшых патлумачу, што лясной крынічкай у Бешанковічах называюць крыніцу, што выцякае на беразе Крывінкі за раённай бальніцай. Да яе можна лёгка трапіць, калі паехаць з райцэнтра ў бок Віцебска праз вёску Крывіна. Але ад’ехаўшы ад горада ледзь не з кіламетр і недаехаўшы да вёскі Крывіна таксама з кіламетр, убачыш паварот налева. Дарога накатаная, так што памыліцца нельга. Менавіта гэтай дарогай штодня бешанкоўцы едуць па ваду. Дзе... Болей »
Бешанковіцкае раённае спажывецкае таварыства (РСТ) рэгулярна цягам апошняга года друкуе аб’явы на вакансіі ў раённай газеце. Калі раней, згодна тых аб’яваў, вакантнымі былі пераважна пасады прадавачак сельскіх магазінаў, то ў апошні час сітуацыя на рынку вакансій непазнавальна змянілася. Зараз недахоп кадраў назіраецца і сярод начальнікаў! На 24-га верасня РСТ запатрабаваны ні больш ні менш, а начальнік гандлёвага аддзела, загадчык мага... Болей »
Настаўнікі святкуюць сваё прафесійнае свята са слязамі на вачах. І тыя слёзы не ад замілавання, што іх не забываюць выпускнікі. І зусім не ад святочнага настрою. Проста напярэдадні настаўнікі атрымалі свае цэтлікі, дзе чорным па беламу прапісаны іхні заробак за першы месяц працы. Пасля разрэкламаванага яго падвышэння на 25%, гэты заробак у многіх аказаўся ніжэйшым за мінулагодні. Болей »
На 19-га жніўня ў Бешанковіцкім раёне было ўбрана 82 % плошчаў. То бок, жніво блізіцца да заканчэння. І тое не паўсюль. Да прыкладу, у гаспадарцы “Нізгалава” на гэту дату было абмалочана толькі 53% плошчаў. І тое, што жніво ў “Нізгалаве” ідзе традыцыйна са скрыпам, як, дарэчы, і сяўба – не сакрэт. Болей »
Хлопец, які загінуў пад коламі машыны ўначы з 16 на 17 ліпеня на аўтадарозе Бешанковічы - Дразды, мой добры знаёмы. Пяць гадоў я быў у яго класным кіраўніком. І цяпер я шмат думаю пра яго гібель і аніяк не магу даць веры, што ён ляжаў у момант здарэння на праезджай часцы дарогі і загінуў ад наезду. Болей »
Насамрэч пад такім лозунгам праходзяць апошнія тыдні для чыноўнікаў ў Бешанковіцкім раёне. Ужо добры дзясятак дзён шчыльны графік бешанковіцкіх чыноўнікаў ушчыльніўся яшчэ больш. Бо маршрут прэм’ер-міністра даўно вядомы, і маршрут той трэба вылізаць, вычысціць, прывесці ў парадак усе аб’екты для наведвання. А, калі спатрэбіцца, то штосьці і закамуфляваць. Каб начальніцкае вока з вакна начальніцкага легкавіка не змагло ні да чаго дачапі... Болей »
Пра тое, што ў Бешанковічах пабудуюць басейн, упершыню абвесціў старшыня райвыканкама Л.Пянькоўскі яшчэ ў верасні 2011-га года пры адкрыцці абноўленага раённага Дома культуры. Тады ж гэту інфармацыю падхапіла і дзяржпрэса. Да прыкладу, газета “Віцебскі рабочы” тады ж напісала: “Новы аб’ект будзе садзейнічаць умацаванню здароўя жыхароў раёна, а таксама дазволіць ім з карысцю праводзіць свой вольны час. Вельмі хутка басейн запраектуюць, і... Болей »
Вайсковае пахаванне па вуліцы Інтэрнацыянальнай лічыцца ў Бешанковічах галоўным. Сюды нясуць па святочных днях кветкі і ўскладаюць афіцыйныя вянкі. А перад тым сюды кожную вясну не шкадуюць фарбы, каб мемарыял падтрымаць у больш-менш прыстойным выглядзе, зафарбаваць аблупленыя месцы. Многія з начальнікаў, што чытаюць тут прамовы па святочных днях ці слухаюць іх, пэўна, лічаць, што гэта ім зрабіць удаецца. Магчыма, што начальнікі ў свято... Болей »