![]() |
![]() |
Хлеб – усяму галава. І галава тая ў нашым раёне даўно хворая. Бо чорны хлеб, які складае аснову харчавання любой небагатай сям’і, у Бешанковічах вельмі нізкай якасці. І гэта адбываецца ўжо цягам некалькіх месяцаў. Ва ўсіх крамах мясцовы фармавы хлеб прадаецца нейкі недапечаны, ці што. Калі такі хлеб рэжаш нажом, то нож ліпне да яго. Калі ён паляжыць да наступнага дня, то яго ядуць з ахвотай толькі каровы. У магазіне я прашу прадавачак... Болей »
Брахня як галоўны прынцып палітыкі. 17-га лютага расейскія масмедыі перадалі чарговую “сенсацыйную” навіну. Аказваецца, 9 мая 1945 года Сцяг Перамогі над рэйстагам узнялі зусім не рускі Ягораў і не грузін Кантарыя, як тое ўбівалі ў галовы некалькім пакаленням савецкіх людзей, а трое зусім іншых воінаў: украінец, асецін і беларус. І якраз 17-га лютага хавалі апошняга з тройкі – асеціна. Дзіву даешся, да чаго даходзіла сталінская фальс... Болей »
Кніга выяўляе мацярык беларускай духоўнасці ў Латвіі, створаны мастацкім словам за апошнія 80 гадоў. Бальшыня аўтараў зборніка народжаныя на латгальскай зямлі. Многія нашыя суайчыннікі, далучаныя лёсам да суседняй дзяржавы, прадоўжылі творчыя райнісаўскія традыцыі прыязнасці, узаемапавагі, натхнёнай чыннасці дзеля ўмацавання векавога спараднення. «Крывіцкія руны» — пачуты водгалас крэўнага латышска-беларускага сваяцтва. Болей »
Гэты нумар часопіса ў значнай ступені прысвечаны бадай адной самых знамянальных датаў у культурнай гістоыі Беларусі. 6 жніўня 1517 года была надрукаваная першая беларусая (беларускамоўная) кніга. У 2017 годзе мы будзем адзначаць пяцьсотгоддзе беларускага кнігадрукавання. Паўтысячы гадоў таму Францішкам Скарынам з Полацку былі надрукаваныя яго пераклады біблейскіх тэкстаў. Пачаткам пачатку беларускага кнігадруку лічыцца выхад у свет Псал... Болей »
2014 год адзначаны шматлікімі юбілеямі, зьвязанымі з падзеямі, што значна паўплывалі на хаду беларускай гісторыі, разьвіцьцё беларускай тоеснасьці і фармаваньне сучасных межаў Беларускай дзяржавы. Пералік гэтых падзеяў складаецца зь 500-годзьдзя Аршанскай бітвы, 75-годзьдзя ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР , 70-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нацыстоўскай акупацыі. Кожная з гэтых падзеяў наўпростава ці ўскосна асьвятляецца ў гэтым ... Болей »
Зь вялічэзным смуткам мы разьвіталіся зь Юркам Станкевічам, шматгадовым рэдактарам часопісу “Крывія”, лідэрам і сымбалем беларускай грамады ў Чэхіі. Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Вільні і быў настарэйшым з трох сыноў вядомага прафэсара Яна Станкевіча і ягонай жонкі-чэшкі Марыі Навакавай. Прыхільнасьць Яна Станкевіча да ідэі незалежнасьці Беларусі вымусіла яго і ягоную сямью пакінуць Радзіму. Спачатку была Прага, потым паваенная амэрыканск... Болей »
Ласкава запрашаем вас на літаратурна-мастацкі вечар, дзе галоўны рэдактар Сяргей Календа і галоўны мастак Васіліса Паляніна-Календа распавядуць пра мастацтва і літаратуру незалежнага, непадцэнзурнага часопісу Макулатура, а таксама пачытаюць урыўкі з найбольш цікавых тэкстаў пісьменьнікаў, якія трапілі на старонкі нумароў “Макулатура 3 – Без Галавы” і “Макулатура 4 – Дзёньнікі па Англіі”. Болей »
Звычайна, калі размова тычыцца беларускіх меншасцяў у суседніх з Беларуссю краінах ЕС, згадваюцца беларусы Польшчы ці Летувы. Аднак, паводле афіцыйных дадзеных найбольшая колькасць этнічных беларусаў пражывае ў Латвіі, якая з розных прычынаў застаецца менш заўважнай. Пра сітуацыю беларусаў у Латвіі распавядае Вячка Целеш, старшыня “Аб’яднання мастакоў беларусаў Балтыі “Маю гонар”. Болей »
Займаючыся падрыхтоўкай матэрыялаў дзеля часопісу “Belarusian Review” я рэгулярна праглядаю англамоўныя навіны пра Беларусь ад розных агенцыяў навінаў, у тым ліку і афіцыйнай беларускай агенцыі навінаў БелТА, якая сябе пазіцыянуе як “нацыянальную крыніцу навінаў”. У падрыхтоцы сёлетняга вясновага нумару я натрапіў на навіну пра адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі Янку Купалу ў Рызе, у тэксьце якой была наступная фраза “...the founder and first... Болей »
6-7 красавіка 2013 г. у Вільні праходзіла V канферэнцыя Беларусаў Балтыі і замежжа, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Беларусі. Арганізаваў і правёў канферэнцыю старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Болей »