![]() |
![]() |
Неаб’яўленая вайна. Гадоў 20 назад адзін наш кіраўнік загадаў знішчыць пасадкі дрэў уздоўж дарог (відаць хацеў аглядаць палі проста з “Волгі”). І іх знішчылі. Пасьля пачалі аднаўляць, бо ўсё ж дрэвы ахоўваюць палі ад шкодных выкідаў аўтамабіляў, засцерагаюць нас ад пылу, а дарогі ад снегавых заносаў. 2009-ы год, год роднай прыроды, у Бешанковіцкім раёне пачаўся з чарговай “вайны з лазой”. Зусім нядаўна я назірала, як брыгада “лесарубаў... Болей »
Хто не гуляе ў хакей? Не паспеў Новы год прайсці колькі першых крокаў, як у нашу школу патэлефанавалі з раёна і пацікавіліся, ці заліта ў нас лядовая пляцоўка для дзяцей. Я так разумею, што раён збірае інфармацыю, каб потым трымаць справаздачу перад вобласцю і г.д. Дык вось, што ў сувязі з гэтым хацелася б сказаць. Наяўнасць лядовай пляцоўкі падразумевае, мінімум, наяўнасць у школьнікаў звычайных канькоў. Дакладна такіх, на якіх ката... Болей »
Шоў аднаго акцёра. Вечарам 18 снежня прэзідэнт Беларусі правёў на тэлеэкране гутарку з сваімі найбліжэйшымі “прыдворнымі”, якія праводзяць ягоную палітыку ў жыццё. Усе беларусы па ўсіх каналах маглі назіраць тое. Па задуме, мусіць, трэба было паказаць народу, што пра яго думаюць, аб ім дбаюць. Паклапаціліся нават, каб народ той не выбраў іншы, цікавейшы канал. Хаця між іншым размаўлялі пра большую дэмакратыю, якую хутка “дадуць” гэт... Болей »
Вялікія праблемы малой вуліцы. На вуліцы імя Дароўскага ў Бешанковічах знаходзіцца ДРБУ-110.Здавалася б, што дарожнікі сваю вуліцу змогуць дагледзець. На самой справе атрымоўваецца інакш. Большая частка вуліцы ў ямках і выбоінах, бо заасфальтаваны толькі яе невялічкі кавалак з боку ДРБУ. Тут, проста пад вокнамі канторы ДРБУ абсталявана стаянка легкавых машын, якая заняла месца, дзе павінен быць тратуар. Чалавек, які ідзе па краю вулі... Болей »
Што ёсць і што будзе. Вельмі цікава аналізаваць статыстычныя дадзеныя па зарплаце, параўноўваць зарплату асобных катэгорый работнікаў, зарплату ў раёне і вобласці. На сённяшні дзень яна амаль паўсюль аднолькава нізкая і ўжо некалькі гадоў не мае тэндэнцыі ўстойлівага росту. Апошняе значнае яе падвышэнне адбылося недзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. З таго часу цэны на хлеб, алей, малако і мяса выраслі амаль удвая ці больш. ... Болей »
Савецкая завядзёнія жыве! Цёплае кастрычніцкае надвор’е дазволіла быўшым калгасам расцягнуць уборку ільну да самага канца месяца, хаця рызыка пусціць яго пад снег была. На апошнім тыдні кастрычніка на гэту работу зноў было знята мноства раённых арганізацый. Работнікі культуры, настаўнікі, прадстаўнікі іншых сфер – усе, моўчкі праклінаючы добрае надвор’е і дрэннае начальства, грузіліся ў аўтобусы і ехалі на калгасныя нівы. Рэйсавыя ж аўт... Болей »
Ці лёгка быць начальнікам? Як Вы думаеце, ці лёгка працаваць у наш час нейкім начальнікам, ці нават займаць пасаду самога старшыні райвыканкаму (далей -- РВК)? Думаеце, лёгка? Я таксама да апошняга часу так думаў. Але вось трапіўся мне неяк на вочы ліпеньскі нумар раёнкі, дзе гаварылася пра райвыканкам. І тут мне прыйшлося змяніць свой погляд на процілеглы. Аказалася, што старшыня райвыканкаму працуе не адзін, а мае некалькі намеснікаў,... Болей »
Выбары без выбару. Адышлі ў гісторыю выбары 2008 года. Іх тэхналёгія, адпрацаваная за апошнія гады да дробязей, ніколькі не змянілася. Ад таго, што выбары сотні разоў з высокіх трыбун улады называліся празрыстымі і дэмакратычнымі, ні таго, ні другога ў іх не прыбавілася ні на ёту. У жыццё па-ранейшаму ўвасабляецца сталінскі лозунг: не важна, як галасуюць, важна, як лічаць. Памяркуйце самі: і на гэтых выбарах камісіі зноў засталіся скроз... Болей »
Родная мова. Я вучу дзяцей нямецкай мове не толькі ў Пяцігарскай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Двойчы на тыдзень я працую ў Асінаўскай пачатковай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца на мове суседняй, няхай і брацкай краіны. Але вялікай розніцы ў мовах дзяцей, шчыра кажучы, няма. Нягледзечы на тое, што адна школка працуе на роднай мове, а другая – на рускай, у абедзвюх дзеці гамоняць на вясёлай трасянцы. Звонкае д... Болей »
Надзённае пытанне. Я з’яўляюся дэпутатам раённага савета па Пушкінскай выбарчай акрузе №12. Даўно пражываю ў Бешанковічах, працаваў тут на розных пасадах, ведаю ў твар большасць сталых жыхароў. Пры сустрэчах яны заўсёды дзеляцца сваімі праблемамі, ставяць пытанні, многія з якіх не вырашаюцца доўгі час. Адным з такіх вострых пытанняў з’яўляецца рэканструкцыя водаадводных канаў ва ўсходняй частцы гарадскога пасёлка паміж вуліцамі Урыцк... Болей »